навіны

Для беларуса, які насмерць збіў раварыстку ў Познані, бок абвінавачання запатрабаваў 7,5 года турмы

У Польшчы завяршыўся суд на беларусам, які насмерць збіў раварыстку на пераходзе. (Фота: Robert Woźniak / gloswielkopolski.pl)
У Польшчы завяршыўся суд на беларусам, які насмерць збіў раварыстку на пераходзе. (Фота: Robert Woźniak / gloswielkopolski.pl)
podpis źródła zdjęcia

Вырак абвесцяць 9 лютага, у гадавіну здарэння.

У Польшчы завяршыўся суд над беларусам Аляксандрам С., які ў лютым 2023 года насмерць збіў 27-гадовую раварыстку на пераходзе ў Познані. 9 лютага, у гадавіну здарэння, будзе абвешчаны вырак.
У Польшчы завяршыўся суд на беларусам, які насмерць збіў раварыстку на пераходзе. (Фота: Robert Woźniak / gloswielkopolski.pl)
У Польшчы завяршыўся суд на беларусам, які насмерць збіў раварыстку на пераходзе. (Фота: Robert Woźniak / gloswielkopolski.pl)
9 лютага 2023 года 27-гадовая раварыстка пераязджала дарогу на вуліцы Дамброўскага ў Познані. На пераходзе была адмысловая зона для раварыстаў, таму дзяўчына не спешылася. Яе збіў аўтамабіль «Uber», за стырном якога быў 35-гадовы грамадзянін Беларусі Аляксандр С. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла, як пазней распавёў кіроўца, на ягоных руках – ён спрабаваў аказаць ёй дапамогу.
У аўтамабілі, якім кіраваў беларус, былі два пасажыры. За секунду да здарэння адзін з іх крычаў кіроўцу, каб той спыніўся.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Польская паліцыя. (Фота: Shutterstock)
У Польшчы 47-гадовы беларус пацярпеў пасля наезду аўтамабіля, якім кіраваў падлетак навіны
Экспертыза выявіла, што кіроўца перавысіў хуткасць – на пераходзе яна склала 67 км/г. Акрамя таго, у крыві Аляксандра С. знайшлі сляды прыёму марыхуаны.
Суд над беларусам распачаўся ў снежні 2023 года. Мужчына часткова прызнаў сваю віну, але адмаўляў, што ў момант ДТЗ быў пад уплывам наркотыкаў, ён распавёў, што марыхуану паліў раней, але не ў дзень аварыі.
Судовы разбор скончыўся ў сераду, 31 студзеня 2024 года. Пракурор запатрабаваў прызнаць Аляксандра С. вінаватым у смерці раварысткі і пакараць яго 7 гадамі і 6 месяцамі пазбаўлення волі з пажыццёвай забаронай на кіраванне аўтамабілем. Адвакат беларуса прасіў зменшыць тэрмін пакарання да 2 гадоў. Вырак будзе абвешчаны 9 лютага, у гадавіну здарэння.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10