навіны

Міралюбнасць з ядравай зброяй. Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прэзентавалі Вайсковую дактрыну

Першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч у Палаце прадстаўнікоў. Менск, Беларусь. 31 студзеня 2024 года. (Фота: modmilby / Telegram)
Першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч у Палаце прадстаўнікоў. Менск, Беларусь. 31 студзеня 2024 года. (Фота: modmilby / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Стрымліванне тых, хто выношвае задумы супраць Беларусі».

У парламенце адбылася сустрэча дэпутатаў з начальнікам Генштабу Ўзброеных сілаў – першым намеснікам міністра абароны Віктарам Гулевічам, перадае дзяржаўнае агенцтва БелТА. Той апавёў пра новую Вайсковую дактрыну і растлумачыў, навошта ў «міралюбівым» дакуменце згадалі ядравую зброю.
Першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч у Палаце прадстаўнікоў. Менск, Беларусь. 31 студзеня 2024 года. (Фота: modmilby / Telegram)
Першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч у Палаце прадстаўнікоў. Менск, Беларусь. 31 студзеня 2024 года. (Фота: modmilby / Telegram)


,,

«Дакумент захаваў міралюбівае імкненне беларускага народу. Важны пасыл новай Вайсковай дактрыны – Беларусь ні да аднаго народу не ставіцца як да свайго ворага незалежна ад дзеянняў урадаў гэтых дзяржаваў», – заявіў дэпутатам Віктар Гулевіч.


Ён таксама запэўніў, што дактрына «можа служыць грунтам для ўрэгулявання сітуацыі ў Еўропе, запуску мірнага дыялогу».
Ядравы выбух у Менску. Калаж: Белсат
У «міралюбнай» дактрыне Беларусі прапісалі ўжыванне ядравай зброі. ААН просяць разабрацца навіны
«У праекце дактрыны мы гаворым аб тым, што Рэспубліка Беларусь адкрыта да супрацы ў вайсковай сферы з любымі дзяржавамі, у тым ліку з дзяржавамі NATO. Мы гатовыя аднавіць прагматычны дыялог пры ўмове спынення імі агрэсіўнай рыторыкі і дзеянняў адносна нас», – сказаў генерал, не ўдакладніўшы, якія менавіта «агрэсіўныя дзеянні» чыніць альянс у дачыненні нашай краіны.
Неабходнасць новай дактрыны Гулевіч растлумачыў «радыкальнай зменаю ваенна-палітычнай абстаноўкі і палітыка-сілавой канфігурацыі ў еўрапейскім рэгіёне»:


,,

«Глабальнае супрацьстаянне паміж Захадам і Усходам перайшло ў гарачую фазу, непасрэдна каля нашых межаў развязаны ваенны канфлікт, які эксперты называюць вырашальным для выбудоўвання далейшага светаўладкавання. Пры гэтым вайна знаходзіцца ў нас на парозе».


Ці казаў намеснік міністра абароны пра ядравую зброю ў прамове, дзяржаўныя крыніцы не ўдакладняюць. Пра гэта ў яго спыталі журналісты перад пасяджэннем парламенту.
«Ядравая зброя – адзін з галоўных чыннікаў стратэгічнага стрымлівання тых кіраўнікоў, якія выношваюць задумы супраць Рэспублікі Беларусь», – заявіў вайсковец. Кіраўнікам, якія «захоўваюць негатыўную рыторыку» на адрас Беларусі, ён параіў «вывучаць дактрыну пасля яе апублікавання».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія вайскоўцы прысутнічаюць на цырымоніі заканчэння місіі АДКБ у Алматы, куды яны былі накіраваныя для падтрымкі дзейнай улады ва ўмовах пратэстаў і беспарадкаў у краіне. Алматы, Казахстан. 13 студзеня 2022 года. (Фота: Alexandr Bogdanov / AFP / East News)
Саюзнікі, ядравая зброя і досвед Казахстану. У чым сэнс зменаў Вайсковай дактрыны? навіны
Гэты дакумент мусіць зацвердзіць Усебеларускі народны сход.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10