Саюзная дзяржава для біятланістаў: беларусаў дапусцілі да расейскай Спартакіяды
02.02.2024, 17:01
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларуска Ірына Лешчанка на трэнаванні напярэдадні этапу Кубка свету па біятлоне ў мястэчку Гохфільцэн, Аўстрыя. 9 снежня 2021 года. (Фота: Joe Klamar / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia
Пытанне гэтае вісела яшчэ з чэрвеня мінулага года.
Беларускіх спартоўцаў дапусцілі да ўдзелу ў зімовай расейскай Спартакіядзе толькі за тыдзень да яе пачатку.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі біятланіст Антон Смольскі. Ханты-Мансійск, Расея. 4 снежня 2023 года. (Фота: anton.smolski / Instagram)
Пытанне гэтае вісела яшчэ з чэрвеня мінулага года, калі зацвярджаўся рэгламент спаборніцтваў біятланістаў. І беларусы ад таго часу ўсё чакалі.
У інтэрв’ю «Матч ТВ» найлепшы беларускі біятланіст, срэбны прызёр пекінскай Алімпіяды-2022 у класічнай гонцы на 20 кіламетраў Антон Смольскі не ўтойваў свайго раздражнення з гэтай нагоды: «Дацягнулі да таго моманту, што ў нас узніклі пытанні з адменаю [трэнавальнага] збору, які быў запланаваны на гэтыя даты, – абураецца Антон. – Атрымліваецца, прыйшлося нанова рэзерваваць квіткі на самалёт у Златавуст [менавіта там, у Чэлябінскай вобласці, адбудуцца спаборніцтвы біятланістаў. – Заўвага рэд.]. І зрабіць гэта было вельмі складана, бо на некаторыя даты ўвогуле было ўсё забітае – не было месцаў. Праблема менавіта ў тым, што атрымалася спантанна і незапланавана. Усюды ёсць свае плюсы, але і мінусаў таксама дастаткова. Крытыкі шмат, але мы гатовыя стартаваць».
У размове з тым жа «Матч ТВ» іншы беларускі біятланіст, Дзмітрый Лазоўскі, быў больш лаяльны:
«Канечне, здорава прыехаць сюды і паспаборнічаць, толькі незразумела, чаму нас так доўга смурыжылі. Але мы радыя тут браць удзел. Усё класна, новае месца. Настрой пазітыўны. Мы жывём у камфортных умовах».
На пытанне пра тое, што выступаць беларусы мусяць зноў, як і на Кубку Расеі па біятлоне, па-за залікам, Лазоўскі адказаў па-філасофску: «Калі з нагоды ўсяго засмучацца, то ніякіх нерваў не хопіць. Прымаем сітуацыю як ёсць».
З удзелам беларусаў у гэтай Спартакіядзе ўвогуле адбываюцца дзіўныя рэчы. Яшчэ на супольным пашыраным пасяджэнні калегіяў Міністэрстваў спорту і турызму Беларусі і Расеі, якое прайшло ў межах XI Міжнароднага спартовага форуму «Расея – спартовая дзяржава» ў Пермі 21 кастрычніка, кіраўнік беларускага профільнага ведамства Сяргей Кавальчук заявіў, што няма праблемаў і «спартоўцы з Беларусі дапушчаныя да ўдзелу ўва Усерасейскай спартакіядзе наймацнейшых па зімовых відах спорту».
Саюз біятланістаў Расеі раней падтрымаў беларусаў, але апошняе слова заставалася за Міністэрствам спорту як за структураю, што і ладзіць гэтыя спаборніцтвы.
«Спачатку пастанавілі, што спартакіяда наймацнейшых адбудзецца толькі ў межах РФ, – казаў тады Кавальчук. – Але прайшоў дзень – і ўжо ўнесеныя змяненні ў загад: спартоўцы з Беларусі дапушчаныя да ўдзелу ў гэтых спаборніцтвах».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Злева направа: Фаб’ян Клёд з Францыі, Максім Цвяткоў з Расеі, Філіп Наўрат з Нямеччыны, Арцём Прыма з Украіны і Антон Смольскі з Беларусі спаборнічаюць у гонцы пераследавання на 12,5 км сярод мужчынаў у Нацыянальным біятлонным цэнтры падчас зімовых Алімпійскія гульняў. Пекін, Кітай. 13 лютага 2022 года. (Фота: Christof Stache / AFP / East News)
Дзе, на якім этапе штосьці зламалася, невядома. Але можна меркаваць, што на канчатковае рашэнне паўплываў студзеньскі трохдзённы візіт Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург. Бо толькі напярэдадні, 1 лютага, пасля даручэння намесніка старшыні ўраду Расеі Дзмітрыя Чарнышэнкі пастанавілі, што ў Спартакіядзе зможа ўзяць удзел і беларуская дэлегацыя, у тым ліку трэнеры, кіраўнікі каманды, адмыслоўцы і афіцыйныя асобы. Вынікі беларусаў будуць улічвацца ў неафіцыйным пратаколе без падсумавання агульнакаманднага заліку. Прадстаўнікі Беларусі, якія зоймуць прызавыя месцы, не будуць узнагароджаныя медалямі – толькі кветкамі і дыпломамі ўдзельнікаў Спартакіяды. Змяненне ў рэгламент уведзенае выключна для біятлону.
Але тым больш дзіўна, што галоўны трэнер зборнай Беларусі Алег Рыжанкоў усё ведаў раней, распавёўшы каналу «Sport5.by», што «склад беларускай зборнай ужо абвешчаны і каманда вылятае ў Златавуст 30 студзеня для правядзення вучэбна-трэнавальнага збору». Атрымліваецца, яшчэ за некалькі дзён да афіцыйнага абвяшчэння пра змену ў рэгламенце Спартакіяды ў беларускім штабе ўжо валодалі інфармацыяй, што яны дапушчаныя да Спартакіяды.
Рэгламент аб правядзенні Спартакіядаў першапачаткова ўлічваў, што спаборніцтвы адбываюцца выключна для рэгіёнаў Расеі. І прыняты ён быў амаль два гады таму. Першая такая Спартакіяда – летняя – прайшла ў 2022 годзе без беларусаў.
Але ў нашых суайчыннікаў пры гэтым не ўзнікала праблемаў з выступам на Кубку Расеі па біятлоне. Хіба што і там, як цяпер на Спартакіядзе, яны мусяць стартаваць па-за конкурсам, а значыць, і заставацца без прызавых. На ўнутраных расейскіх спаборніцтвах беларусы ніколі не прэтэндавалі на выплаты, але за Кубак Садружнасці, этапы якога праходзяць як у Расеі, гэтак і ў Беларусі, сваё атрымліваюць.
Рэакцыя на допуск беларусаў была розная. Гэтак, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны алімпійскі камітэт аніяк адразу не адрэагавалі на паведамленне, якое прайшло толькі па частцы прапагандысцкіх каналаў. А чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Аляксандр Ціханаў адразу казаў: «Колькі ў гэтай Спартакіядзе будзе беларусаў у біятлоне, трое ці чацвёра? Мы што, баімся, што нас перагуляюць, асаромяць? Гэта ў корані няправільна. Адная краіна засталася, якая цалкам з намі. Давайце згадаем Спартакіяды народаў СССР… Усіх узнагароджвалі, ні ў каго не было праблемаў».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларуска Ірына Лешчанка на трэнаванні напярэдадні этапу Кубка свету па біятлоне ў мястэчку Гохфільцэн, Аўстрыя. 9 снежня 2021 года. (Фота: Joe Klamar / AFP / East News)
Спартовы каментатар Дзмітрый Губерніеў таксама выказаўся: «Мне давялося зрабіць вялізную працу, каб зламаць гэтую чортаву бюракратыю. Спадзяюся, справа не абмяжуецца толькі лыжамі і біятлонам. Беларусаў трэба дапускаць ува ўсе віды спорту».
Каментатар прызнаўся, што не знаходзіў і не знаходзіць разумення дагэтуль. Паводле Губерніева, шмат якія рэгіянальныя трэнеры падыходзілі да яго і пыталіся, нашто ён гэта робіць. Гэта ж, маўляў, нашая Спартакіяда для нашых рэгіёнаў, ты нічога ў гэтым не разумееш. Магчыма, «голас расейскага біятлону» і сапраўды не разумее, чаго хочуць беспасярэдне спартоўцы. Але ўсё роўна назваў такіх людзей «бесталковымі».
А прэзідэнт Федэрацыі біятлону Санкт-Пецярбургу і двухразовы алімпійскі чэмпіён Дзмітрый Васільеў падкрэсліў: «Спартакіяда – гэта ўнутранае спаборніцтва… Дамовіліся, што будуць браць удзел. Але цяпер яны яшчэ і грошы хочуць атрымліваць. Не зусім карэктна з іхнага боку… Нельга ставіць удзел у залежнасць ад прэміяльных – гэта не вельмі правільна».
Трэба згадаць, што ў Расеі пастанавілі выплочваць спартоўцам сумы ганарараў за прызавыя месцы (у прыватнасці біятланістам) супастаўляльныя з тымі, якія выдаткоўваюць на этапах Кубку свету. Але сваім спартоўцам. І спадар Васільеў у гэтым пытанні мае рацыю. Бюджэт Расеі – гэта адно, бюджэт гэтак званай Саюзнай дзяржавы – іншае. Там за першае месца ўсталяваныя выплаты для пераможцаў памерам 150 тысячаў расейскіх рублёў. Паводле ўказу Лукашэнкі за 30 снежня 2022 года, спартовыя дасягненні будуць суадносіцца з вынікамі сусветнага і кантынентальнага першынстваў. Пры дасягненні тэхнічнага выніку на ўзроўні прызавых месцаў апошніх чэмпіянатаў свету і Еўропы спартовец ці яго трэнер могуць прэтэндаваць на імянныя стыпендыі. А ў кастрычніку мінулага года выйшла пастанова Савету Міністраў за подпісам Рамана Галоўчанкі аб прызах і ўзнагароджаннях спартоўцаў. Там шмат агульнага, але ёсць і такі пункт: «Усе спартовыя спаборніцтвы, якія разумеюцца як міжнародныя і праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, арганізоўваюцца за кошт рэспубліканскага ці мясцовага бюджэтаў, альбо сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы, за выключэннем міжнародных спартовых спаборніцтваў, кошт прызоў за якія вызначаецца прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь». Тут, на маю думку, акурат той выпадак. Такім чынам, калі беларускія біятланісты пакажуць добрыя вынікі на першай для сябе расейскай Спартакіядзе, разлічваць на заахвочванні яны могуць толькі ў сябе на радзіме.
Усерасейская спартакіяда наймацнейшых пройдзе з 9 да 18 лютага паводле праграме XXV Алімпійскіх Гульняў-2026 у пяці суб’ектах Расейскай Федэрацыі.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.