навіны

Вяртанне палонных ва Украіне і пратэсты ля Еўрапарламенту ў Бельгіі. Фатаграфіі тыдня

Мясцовыя жыхары ў Бруселі падтрымліваюць фермераў, якія прыехалі на трактарах да будынку Еўрапейскага парламенту, дзе праходзіць саміт ЕЗ, каб дабіцца большай дапамогі на фоне павышэння падаткаў, росту выдаткаў і таннага імпарту аграпрадукцыі. Брусель, Бельгія. 1 лютага 2024 года. (Фота: Jonas Roosens / Hollandse Hoogte / East News)

podpis źródła zdjęcia

А таксама пратэсты супраць рэформаў Хавіера Мілея ў Аргенціне.

Паміж Украінай і Расеяй адбыўся чарговы абмен ваеннапалоннымі, у Аргенціне працягваюцца пратэсты супраць рэформаў прэзідэнта Мілея, сурок з ЗША прадказваў, якая будзе вясна ў гэтым годзе – сабралі вынікі тыдня ў фотаздымках.
Украінскія ваеннапалонныя, стоячы ў нацыянальных сцягах, абдымаюць адзін аднаго пасля вяртання дадому на ўкраінска-расейскай мяжы. Украіна вярнула 207 салдатаў у выніку абмену палоннымі з Расеяй. Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак дадаў, што сярод вайскоўцаў шмат абаронцаў Марыупалю, вострава Змяінага і заводу«Азоўсталь». 31 студзеня 2024 года. (Фота: Danylo Pavlov / AP Photo / East News)

Раней паведамлялася, што абмен палоннымі мусіў прайсці 24 студзеня, але папярэднія дамоўленасці былі скасаваныя праз крушэнне расейскага вайскова-транспартнага самалёта Іл-76 над Белгародскай вобласцю. Улады Расеі заявілі, што на борце самалёта знаходзіліся 65 украінскіх ваеннапалонных і 9 расейскіх вайскоўцаў. Кіеў не пацвярджаў ні ракетны ўдар па Іл-76, ні тое, што на борце былі ўкраінскія палонныя. Уладзімір Зяленскі заклікаў правесці міжнароднае расследаванне крушэння.
Ізраільскія салдаты правяраюць будынкі ў сектары Газа на фоне працягваючыхся баёў паміж Ізраілем і палестынскай групоўкай «Хамас». 31 студзеня 2024 года. (Фота: Israel Army / AFP / East News)
Ізраільскія салдаты правяраюць будынкі ў сектары Газа на фоне працягваючыхся баёў паміж Ізраілем і палестынскай групоўкай «Хамас». 31 студзеня 2024 года. (Фота: Israel Army / AFP / East News)
Найбуйнейшай адначасовай стратай жаўнераў Цагалю падчас наземнай аперацыі ў сектары Газа стала 22 студзеня, калі вайскоўцы трапілі ў засаду баевікоў. Здарэнне адбылося, калі ізраільскія вайскоўцы мініравалі будынкі, каб разбурыць іх і расчысціць тэрыторыю для стварэння буфернай зоны. Як мяркуецца, палестынскія баевікі нанеслі ўдар з гранатамёту па танку побач з будынкамі, дзе знаходзіліся дзясяткі вайскоўцаў Цагалю, які прывёў да дэтанацыі ўзрыўчаткі і абвальвання двух будынкаў на салдат. У выніку чаго загінулі 21 салдат Цагалю.
Прамысловыя альпіністы, апранутыя ў касцюмы дыназаўраў, (Фота: Marzena Wystrach / Reporter / East News)
Прамысловыя альпіністы, апранутыя ў касцюмы дыназаўраў, (Фота: Marzena Wystrach / Reporter / East News)
Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10