Кіраўнік Шатландыі паабяцаў дапамагчы беларусам у змаганні за свабоду
04.02.2024, 20:30
Першы міністр Шатландыі Хамза Юсаф стаўся сімвалічным хросным музыкі «Тor Band» Дзмітрыя Галавача. (Фота: Humza Yousaf / X.com)
podpis źródła zdjęcia
«Тыя, хто змагаюцца за свабоду ў Беларусі, могуць разлічваць на падтрыманне Шатландыі».
Першы міністр Шатландыі Хамза Юсаф упэўнены, што змаганне за свабоду ў Беларусі – змаганне за захаванне свабоды ў Еўропе. Ён заявіў пра гэта падчас размовы з абранай прэзідэнткаю Святланай Ціханоўскай 23 студзеня, піша сёння выданне «The Herald».
Першы міністр Шатландыі Хамза Юсаф стаўся сімвалічным хросным музыкі «Тor Band» Дзмітрыя Галавача. (Фота: Humza Yousaf / X.com)
«Тыя, хто змагаюцца за свабоду ў Беларусі, могуць разлічваць на поўнае падтрыманне ўрада Шатландыі. Змаганне за свабоду ў Беларусі таксама з’яўляецца змаганнем за захаванне свабоды ў Еўропе і ва ўсім свеце. Урад, які я ўзначальваю, будзе рабіць усё магчымае дзеля прасоўвання гэтай мэты», – сказаў першы міністр Шатландыі Хамза Юсаф.
Ён асудзіў «агідныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі» і сказаў таксама, што для яго было вялікім гонарам сустрэцца са Святланай Ціханоўскай.
,,
«Яе мужнасць і адданасць свабодзе Беларусі і народу з’яўляюцца крыніцай асабістага натхнення», – адзначыў Юсаф.
Відэазванок палітыкаў адбыўся 23 студзеня. Тады паведамлялася, што кіраўнік Шатландыі ўзяў патранаж над музыкам «Тor Band» Дзмітрыем Галавачом, асуджаным на 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Юсаф таксама выказаў падтрыманне ўсім беларусам, якія працягваюць выступаць за дэмакратычныя змены, а таксама сем’ям рэпрэсаваных.