навіны

«Я пажартаваў, і мы зарагаталі ўголас». Мікалай Халезін апавёў, як атрымаў ордэн ад брытанскай прынцэсы

Прынцэса Эн і Мікалай Халезін на цырымоніі ўзнагароджання ордэнам Брытанскай імперыі. 24 студзеня 2024 года. (Фота: Nicolai Khalezin / Facebook)
Прынцэса Эн і Мікалай Халезін на цырымоніі ўзнагароджання ордэнам Брытанскай імперыі. 24 студзеня 2024 года. (Фота: Nicolai Khalezin / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Цырымонія адбылася яшчэ 24 студзеня, а цяпер драматург апавёў, як гэта было.

24 студзеня драматург і сузаснавальнік беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін атрымаў ордэн Брытанскай імперыі ад прынцэсы Эн. Сёння ён апавёў у сваім Facebook, як гэта было, і апублікаваў фотаздымкі.
Прынцэса Эн і Мікалай Халезін на цырымоніі ўзнагароджання ордэнам Брытанскай імперыі. 24 студзеня 2024 года. (Фота: Nicolai Khalezin / Facebook)
Прынцэса Эн і Мікалай Халезін на цырымоніі ўзнагароджання ордэнам Брытанскай імперыі. 24 студзеня 2024 года. (Фота: Nicolai Khalezin / Facebook)
Ордэн Брытанскай імперыі – рыцарскі ордэн, які заснаваў у 1917 годзе брытанскі манарх Джордж V. Узнагароджваюцца дзеячы, якія зрабілі ўнёсак у мастацтва і навуку, працу з дабрачыннымі і сацыяльнымі арганізацыямі, а таксама за дзяржаўную службу.
У лістападзе ордэн атрымала Наталля Каляда, таксама сузаснавальніца беларускага Свабоднага тэатру, а ў студзені надышла чарга Мікалая Халезіна.
Мікалай Халезін і Наталля Каляда пасля цырымоніі ўзнагароджання ордэнам Брытанскай імперыі. 24 студзеня 2024 года. (Фота: Nicolai Khalezin / Facebook)
Мікалай Халезін і Наталля Каляда пасля цырымоніі ўзнагароджання ордэнам Брытанскай імперыі. 24 студзеня 2024 года. (Фота: Nicolai Khalezin / Facebook)
«Дні розных узнагароджанняў, што адбываюцца з намі цягам апошніх двух дзясяткаў гадоў, я не вельмі люблю. У такія дні складана заставацца сабою: да цябе пільная ўвага, што мяжуе з біялагічнай цікавасцю, з’яўляецца скаванасць, коснаязыкасць», – прызнаўся Халезін, згадваючы тую цырымонію.
Ордэн мусіў уручыць кароль Чарлз III, аднак ён апынуўся ў шпіталі. Місію даручылі прынцэсе Эн.
«Эн, мабыць, для мяне самая паважаная тытулаваная асоба каралеўскай сямʼі з тых, хто жыве цяпер. І да таго ж, у лістападзе менавіта яна ўручала такую ж узнагароду Наташы ў Бакінгэмскім палацы», – напісаў драматург.
Прынцэса Эн і Мікалай Халезін на цырымоніі ўзнагароджання ордэнам Брытанскай імперыі. 24 студзеня 2024 года. (Фота: Nicolai Khalezin / Facebook)
Прынцэса Эн і Мікалай Халезін на цырымоніі ўзнагароджання ордэнам Брытанскай імперыі. 24 студзеня 2024 года. (Фота: Nicolai Khalezin / Facebook)
Скаванасць і нервовасць сапраўды былі, канстатаваў Халезін, але падкрэсліў: толькі да таго моманту, як прынцэса прыкалола ордэн:


,,

«Мы пачалі размаўляць, я пажартаваў, і мы абое зарагаталі ўголас. Нязвыклы стан для каралеўскай асобы падчас уручэння ўзнагароды. Яна, мабыць, упершыню ў жыцці змагла зняць з мяне гэтую скаванасць узнагародных дзён».


Халезін сцвярджае, што не памятае, пра што пажартаваў.
Прынцэса Эн і Мікалай Халезін на цырымоніі ўзнагароджання ордэнам Брытанскай імперыі. 24 студзеня 2024 года. (Фота: Nicolai Khalezin / Facebook)
Прынцэса Эн і Мікалай Халезін на цырымоніі ўзнагароджання ордэнам Брытанскай імперыі. 24 студзеня 2024 года. (Фота: Nicolai Khalezin / Facebook)
Сужэнцы Мікалай Халезін і Наталля Каляда былі адзначаныя ордэнам за заслугі перад тэатрам.
«Мы нястомна змагаемся за свабоду самавыяўлення і права займацца мастацтвам, бо яно фармуе тое, кім мы ёсць як людзі і як нацыі. Мы жывём у тыя часы, калі, бывае, здаецца, што мастацтва і тэатр больш не маюць значэння. Такі гонар яшчэ раз падкрэслівае сутнасць таго, чаму мы робім тое, што робім», – казаў раней Халезін.
Каляда, каментуючы рашэнне пра ўзнагароду, адзначыла, што ордэн «прызнае нашыя дасягненні ў свеце тэатру, мастацкае выяўленне нашай сталай барацьбы за правы і свабоды чалавека».
«Як мастакі і як грамадзяне, мы мяркуем, што сёння як ніколі важна пакласці канец вайне ва Украіне і дыктатуры ў Беларусі, каб гарантаваць бяспеку і стабільнасць Еўропы», – сказала сузаснавальніца Свабоднага тэатру.
Сцяпан Кубік belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10