навіны

У Менску «з тэхнічных прычынаў» закрываецца другая выстава за два дні

Абвестка выставы ў гонар Казіміра Малевіча. (Фота: Палац мастацтва / Facebook)
Абвестка выставы ў гонар Казіміра Малевіча. (Фота: Палац мастацтва / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Уладам не спадабалася выстава ў гонар нарадзінца Кіева?

Выставу, прысвечаную 110-годдзю напісання карціну «Чорны квадрат» Казіміра Малевіча, закрылі на трэці дзень пасля адкрыцця. Працаваць яна мусіла месяц.
Абвестка выставы ў гонар Казіміра Малевіча. (Фота: Палац мастацтва / Facebook)
Абвестка выставы ў гонар Казіміра Малевіча. (Фота: Палац мастацтва / Facebook)
«Шаноўныя наведнікі! З тэхнічных прычынаў выстава «1,10 квадрата» часова не працуе», – паведамілі ў Палацы мастацтваў 3 лютага.
Выстава «1,10 квадрата» адкрылася 1 лютага і мусіла працаваць да 3 сакавіка. Ці адновіць яна працу, не ўдакладняецца.
Выстава складалася з твораў сучасных беларускіх аўтараў, якія цікавяцца творчасцю мастакоў-авангардыстаў пачатку ХХ стагоддзя. І была «амажам вялікаму звяргальніку традыцый Казіміру Малевічу», нарадзінцу Кіева і прадстаўніку віцебскай школы жывапісу.
Васіль Быкаў. Крыніца: interesnyefakty.org
«Так выйшла». У Менску закрываецца выстава да 100-годдзя Васіля Быкава, якая мусіла працаваць да траўня навіны
Гэта ўжо другі выпадак закрыцця выставы ў Менску за апошнія дні. Гэтак, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску 25 студзеня адкрылася экспазіацыя да 100-годдзя пісьменніка Васіля Быкава. Яе планавалі паказваць да 5 траўня, аднак ужо 5 лютага выстава будзе згорнутая. У музеі патлумачылі, што «так выйшла».
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10