навіны

«Даверу партнёраў паменее». Украінскі палітолаг назваў памылковым рашэнне звольніць Залужнага

Галоўнакамандуючы ЗСУ Валерый Залужны. (Фота: The Office of the President of Ukraine / Media Center Ukraine)
Галоўнакамандуючы ЗСУ Валерый Залужны. (Фота: The Office of the President of Ukraine / Media Center Ukraine)
podpis źródła zdjęcia

Адстаўка яшчэ не адбылася, але ўжо дзесяць дзён яе абмяркоўваюць у медыях.

Адстаўка Валерыя Залужнага з пасады галоўнакамандуючага ЗСУ яшчэ не адбылася, але медыі пішуць пра гэта ўжо дзесяць дзён. Сёння выданне «Українська правда» са спасылкаю на крыніцы паведаміла, што замена вайсковага кіраўніцтва «адбудзецца днямі», а Залужны «ўжо ўнутрана прыняў, што дакладна сыходзіць». «Белсат» спытаў ва ўкраінскага палітолага Яўгена Магды, якімі будуць наступствы гэтага рашэння прэзідэнта Зяленскага.
Галоўнакамандуючы ЗСУ Валерый Залужны. (Фота: The Office of the President of Ukraine / Media Center Ukraine)
Галоўнакамандуючы ЗСУ Валерый Залужны. (Фота: The Office of the President of Ukraine / Media Center Ukraine)
Паводле крыніцаў у Офісе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, афіцыйна пра адстаўку Валерыя Залужнага абвесцяць днямі:
«Замена адбудзецца днямі. Мякка, не гэтак, як усе сабе ўяўляюць. Усё будзе спакойна. Ды і Залужны ўжо ўнутрана прыняў, што дакладна сыходзіць».
Валерый Залужны. (Фота: CinCAFU / Telegram)
«Українська правда»: замена Залужнага адбудзецца на днях, усё будзе спакойна навіны
Як паведамляюць неназваныя крыніцы, Зяленскі мае намер прыбраць не толькі Залужнага, але і ўсю ягоную каманду, у тым ліку кіраўніка Генеральнага штабу Сяргея Шапталу.
Дырэктар украінскага Інстытуту сусветнай палітыкі Яўген Магда ў каментары «Белсату» назваў рашэнне кіраўніка дзяржавы палітычным, бо падставаў, звязаных з сітуацыяй на фронце, бракуе:


,,

«Няма сітуацыі, якая б дазваляла казаць, што трэба істотна мяняць вайсковае кіраўніцтва».


Пры гэтым, як заўважыў палітолаг, Залужнага ёсць кім замяніць.
Уладзімір Зяленскі. (Фота: Zelenskiy / Official / Telegram)
Зяленскі пракаментаваў інфармацыю пра адстаўку Залужнага: «Думаю пра перазагрузку» навіны
«Ва Украіне існуе цэлая кагорта генералаў, якія выраслі за дзесяць гадоў вайны з Расеяй. І, адпаведна, казаць, што няма каго прызначыць на месца Залужнага, – гэта будзе няпраўда. Але пытанне ў тым, што Залужны як вайсковец, як папулярная асоба вырас менавіта на фоне поспехаў ЗСУ. І таму ён адпаведным чынам успрымаецца».
Новаму галоўнакамандуючаму ЗСУ трэба будзе змірыцца з тым, што яго будуць увесь час параўноўваць з Залужным, адзначыў суразмоўца «Белсату»:


,,

«Кожны, хто зменіць Залужнага, будзе сутыкацца з тым, што яго будуць параўноўваць з Залужным, будуць казаць, які ён на фоне Залужнага. Той факт, што змена галоўнакамандуючага Збройных сілаў не адбылася ў фармаце бліцкрыгу, сведчыць, што гэта памылковае рашэнне. Усё вельмі проста».


Валерый Залужны (Фота: President Of Ukraine / Flickr)
«The Washington Post»: Зяленскі сапраўды можа звольніць Залужнага, спрачаўся аб мабілізацыі навіны
Адным з наступстваў адхілення Залужнага эксперт назваў зніжэнне даверу з боку замежных партнёраў, якія «не разумеюць, што адбываецца». «Уласна, унутры грамадства нездаровая сітуацыя, грамадства таксама не разумее, што адбываецца», – падкрэсліў аналітык.
Яўген Магда кажа, што для абгрунтавання адстаўкі знойдуць фармальную інфармацыйную нагоду: «Ёю можа стаць страта ўкраінскімі сіламі Аўдзееўкі ў выпадку, калі яна адбудзецца. І нікога не будзе хваляваць тое, што Залужны не быў за ўтрыманне Аўдзееўкі да апошняга. Заўсёды патрэбная нагода ў такіх выпадках».
З якой прычыны Зяленскі хоча звольніць Залужнага, дакладна не вядома. Паводле шэрагу медыяў, першапрычынай канфлікту стала рэўнасць прэзідэнта да папулярнасці генерала ў народзе. Іншыя кажуць, што канфлікт мае абсалютна рацыянальныя асновы: магчыма, Зяленскі і Залужны проста па-рознаму ацэньваюць далейшыя перспектывы вайны з Расеяй і па-рознаму бачаць стратэгію Украіны.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10