Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў. Бішкек, Узбекістан. 13 кастрычніка 2023 года. (Фота: president.gov.by)
podpis źródła zdjęcia
Ён правядзе перамовы з Шаўкатам Мірзіёевым.
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Ташкент, дзе мусіць правесці перамовы з прэзідэнтам Узбекістану Шаўкатам Мірзіёевым. Пра гэта паведамляе «Пул Первого».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў. Бішкек, Узбекістан. 13 кастрычніка 2023 года. (Фота: president.gov.by)
Перамовы адбудуцца ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе з удзелам дэлегацыяў.
Паведамляецца, што ў цэнтры ўвагі будуць пытанні паглыблення міждзяржаўных зносінаў. Асаблівую ўвагу плануецца надаць развіццю сувязяў у розных галінах прамысловасці, супрацы ў сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі і турызме.
,,
«Таксама абмяркуюць рэгіянальны і міжнародны парадак дня, узаемадзеянне дзвюх краінаў у інтэграцыйных структурах і на міжнароднай арэне», – паведамляецца ў прэс-рэлізе.
Анансуецца, што ў выніку перамоваў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, у тым ліку план развіцця супрацы паміж Беларуссю і Узбекістанам на 2024–2025 гады.