навіны

Наступствы масаванай паветранай атакі на Украіну: мінімум 5 чалавек загінулі

Супрацоўнікі ДСНС заносяць параненага ў машыну хуткай дапамогі на месцы ракетнага абстрэлу ў Кіеве, Украіна. 7 лютага 2024 года. (Фота: Sergei Supinsky / AFP / East News)
Супрацоўнікі ДСНС заносяць параненага ў машыну хуткай дапамогі на месцы ракетнага абстрэлу ў Кіеве, Украіна. 7 лютага 2024 года. (Фота: Sergei Supinsky / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia

Больш за ўсё пацярпелых у Кіеве.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што пад расейскі ўдар трапілі шэсць рэгіёнаў Украіны. Больш за ўсё пацярпелых у Кіеве.
Праваахоўнік стаіць каля жылога дому, пашкоджанага ў выніку ракетнага абстрэлу Кіева, Украіна. 7 лютага 2024 года. (Фота: Sergei Supinsky / AFP / East News)
Праваахоўнік стаіць каля жылога дому, пашкоджанага ў выніку ракетнага абстрэлу Кіева, Украіна. 7 лютага 2024 года. (Фота: Sergei Supinsky / AFP / East News)
Паводле ўладаў Кіева, у выніку расейскай атакі ў сталіцы загінулі тры чалавекі, 21 атрымаў раненні. Больш за ўсё пацярпелых у Галасееўскім раёне: падзенне абломкаў ракеты выклікала пажар у шматкватэрным доме, загарэліся таксама дзясяткі аўтамабіляў. Сярод пацярпелых – цяжарная жанчына.
Пазней МУС паведаміў, што пад заваламі знойдзена цела яшчэ адной ахвяры. Такім чынам, колькасць загінулых у Кіеве дасягнула чатырох чалавек.
Супрацоўнікі ДСНС заносяць параненага ў машыну хуткай дапамог (Фота: Sergei Supinsky / AFP / East News)
Супрацоўнікі ДСНС заносяць параненага ў машыну хуткай дапамог (Фота: Sergei Supinsky / AFP / East News)
Таксама ёсць пацярпелыя ў Дняпроўскім раёне, дзе былі пашкоджаны высакавольтныя лініі. Без электрычнасці засталося больш за 19 тысяч спажыўцоў, у тым ліку абʼекты аховы здароўя.
Ратавальнікі і мясцовыя жыхары нясуць на насілках параненага чалавека пасля ракетнага абстрэлу Кіева, Украіна. 7 лютага 2024 года. (Фота: Handout / Ukrainian Emergency Service / AFP / East News)
Ратавальнікі і мясцовыя жыхары нясуць на насілках параненага чалавека пасля ракетнага абстрэлу Кіева, Украіна. 7 лютага 2024 года. (Фота: Handout / Ukrainian Emergency Service / AFP / East News)
Агулам падзенне абломкаў было зафіксавана ў 8 паселішчах Кіеўшчыны. Два чалавекі ў вобласці атрымалі траўмы.
У Мікалаеве былі разбураны дзясяткі жылых дамоў: загінуў 70-гадовы пенсіянер, яшчэ адзін чалавек атрымаў раненні. На Харкаўшчыне пацярпелі двое цывільных.
Наступствы паветранай атакі ў Мікалаеве, Украіна. 7 лютага 2024 года. (Фота: Головне управління ДСНС України у Миколаївській області / Facebook)
Наступствы паветранай атакі ў Мікалаеве, Украіна. 7 лютага 2024 года. (Фота: Головне управління ДСНС України у Миколаївській області / Facebook)
У Драгабычы Львоўскай вобласці ракета трапіла ў прамысловы аб’ект: будынак быў часткова зруйнаваны, распачаўся пажар. Людзі не пацярпелі.
Паводле Паветраных сілаў ЗСУ, агулам раніцай 7 лютага расейцы запусцілі па гарадах Украіны 64 сродкаў нападу – дронаў-камікадзэ і ракетаў розных тыпаў. Усяго расейцы 7 лютага запусцілі:
Паводле Паветраных сілаў ЗСУ, усяго сілы супрацьпаветранай абароны здолелі знішчыць 44 і 64 цэляў: 26 крылатых ракет Х-101/Х-555/Х-55; 3 ракеты «Калібр» і 15 дронаў-камікандзэ.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10