Як спартоўцы з Беларусі прабіваюцца на міжнародную арэну?
08.02.2024, 17:41
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Гульня паміж менскім СКА і «Мяшкоў» (Берасце). Менск, Беларусь. 2 лютага 2024 года. (Фота: meshkovbrest.by)
podpis źródła zdjęcia
І якую шкоду нясуць топ-спаборніцтвы не ў самых дэмакратычных краінах свету?
Як сталася магчыма, што беларускія спартоўцы прыязджаюць на чэмпіянаты свету пад дзяржаўным сцягам? І якую шкоду нясуць топ-спаборніцтвы не ў самых дэмакратычных краінах свету?
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Гульня паміж менскім СКА і «Мяшкоў» (Берасце). Менск, Беларусь. 2 лютага 2024 года. (Фота: meshkovbrest.by)
Беларускі і расейскі гандбол – пад санкцыямі, клубам і зборнай забаранілі браць удзел у міжнародных спаборніцтвах. У выніку не застаецца нічога іншага, як гуляць паміж сабой ці са зборнай Ірану. Але чэмпіён Беларусі – «Мяшкоў» (Берасце) – знайшоў для сябе варыянт: у пачатку верасня ў мінулым годзе ён зарганізаваў і згуляў міжнародны турнір у Турцыі, куды прыехаў нават еўрапейскі топ-клуб – вугорскі «Veszprem», якому берасцейцы саступілі ў фінале 31:32. А яшчэ ўдзельнікамі «Кубка дружбы» сталіся сербская «Vojvodina» і «Еурофарм» з Паўночнай Македоніі. У планах удзельнікаў СЭГА-лігі, што яднае клубы з Беларусі і Расеі ды спансаруецца «Газпромам», – зарганізаваць спаборніцтвы з удзелам еўрапейскіх топ-клубаў у адной з краінаў Персідскай затокі, над чым цяпер актыўна працуе расейскае МЗС.
Асаблівасць беларускіх спартоўцаў, якія спаборнічаюць у вадзе, – яны маўчаць. Ні пра беларускія пратэсты, ні пра вайну ва Украіне ніхто з тых пяці спартоўцаў, хто паехаў на чэмпіянат свету па водных відах у Катар, не сказаў ні слова. Пакуль беларускія прадстаўнікі паехалі на сусветныя спаборніцтвы – адборачныя на Алімпіяду – у нейтральным статусе. Сінхраністка Васіліна Хандошка – галоўная зорка беларускага сінхроннага плавання – заваявала ў Катары бронзавы медаль, але алімпійскай ліцэнзіі не атрымала. Галоўная надзея ў міністэрства спорта звязаная з плыўцамі. Чатыры з іх у канцы мінулага года нечакана атрымалі ліцэнзіі для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. У выніку Настасся Шкурдай на этапе Кубка свету ў Будапэшце заваявала алімпійскую ліцэнзію. Прыехала 21-гадовая берасцейка і ў Катар, разам з ёй – Ілья Шымановіч, Аліна Змушко і Настасся Куляшова. Перад усімі стаіць заданне заваяваць алімпійскія ліцэнзіі на паездку ў Парыж.
Адзначым, што Шкурдай у канцы 2022-га мела шанц зрабіць чарговы выбар. Ейная трэнерка Вольга Есяновіч з’ехала працаваць у ЗША, такая прапанова была і ў Шкурдай. Яна зрабіла іншую стаўку і перайшла да расейскага трэнера Мікалая Лугаўкіна. Заўважым, што спаборніцтвы па плаванні на чэмпіянаце свету ў Катары пройдуць з 11 да 18 лютага. Цікава, што зборная Расеі на чэмпіянат свету не паехала, яна адмовілася выступаць у нейтральным статусе, а значыць, выпусціла апошні шанц заваяваць апошнія ліцэнзіі на паездку на Алімпіяду.
Фінальны турнір чэмпіянату свету па пляжным футболе пройдзе ў Абʼяднаных Арабскіх Эміратах, яшчэ адной недэмакратычнай краіне, дзе не магчымыя любыя пратэсты супраць выступу спартоўцаў з дыктатарскіх краінаў. Супраць такой зборнай Беларусі была нацыянальная зборная Украіны, якая на знак пратэсту адмовілася ехаць у ААЭ. Матчы чэмпіянату свету пройдуць у Дубаі з 15 да 25 лютага, а супернікамі Беларусі будуць Сенегал, Калумбія і Японія. Нагадаем, што ў 2020 годзе асноўныя гульцы зборнай Беларусі па пляжным футболе падтрымалі беларускі народ і запатрабавалі новых сумленных выбараў, асудзілі гвалт. Але неўзабаве зборную чакала зачыстка – як сярод кіраўнікоў, гэтак і сярод гульцоў, бо шмат якія падпісалі праўладны ліст. Фактычна дзяржава парушыла правы гульцоў, і, паводле футбольных правілаў, такія зборныя мусяць быць адхіленыя ад удзелу ў спаборніцтвах, але ФІФА зноў закрыла на гэта вочы. Менавіта пра гэта раней у інтэрвʼю «Белсату» казаў Міхаіл Залеўскі.
«Футбол у Беларусі сёння – гэта злачынства ў спорце. АБФФ – гэта не спартовая інстытуцыйная грамадская арганізацыя, а рэпрэсіўная машына, падпарадкаваная вертыкалі таталітарнага рэжыму, што выконвае ідэалагічныя чысткі для лаяльнасці Лукашэнкі. Футбол РБ за межамі Беларусі – гэта прапаганда праз спорт, гэта спроба інфармацыйна нармалізаваць рэпрэсіі і вайну, ні пра якую легітымнасць гаворкі ўжо няма. І таксама гэта грошы: грошы ў кішэні, грошы ад УЕФА, на якія яны спансаруюць усе гэтыя злачынствы», – адзначыў у каментары «Белсату» намеснік Паўла Латушкі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, былы генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі.
Былы генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі. Кракаў, Польшча. 21 чэрвеня 2023 года. (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
Мы пагутарылі таксама з Сяргеем Свірковым, былым намеснікам дырэктара менскага гандбольнага клубу «Віцязь», знішчанага пасля пратэстаў 2020 года.
«Чым бліжэй Алімпійскія Гульні ў Парыжы, тым часцей я сустракаю ў СМІ думкі спецыялістаў у пытанні допуску нашых спартоўцаў да спаборніцтваў. І галоўнае – у якім статусе. Думкі гэтыя даволі супрацьлеглыя. Адныя выступаюць за поўную забарону, другія – за нейтральны статус, трэція – за поўны доступ пад дзяржаўным сцягам. Давайце паспрабуем разабрацца. Некаторы час таму МАК не знайшоў у сабе волі ці смеласці, каб раз і назаўжды развязаць гэтае пытанне, і перакіраваў гэта ў міжнародныя федэрацыі па відах спорту. Якія самастойна прымаюць пастанову пра допуск ці нядопуск нашых спартоўцаў і статус у выпадку допуску. Менавіта таму мы з вамі назіраем такія розныя сітуацыі. Адныя едуць пад нейтральным сцягам, а другія – пад ЧЗ. На жаль, на рашэнні федэрацыі могуць уплываць розныя фактары. Хто кіраўнік, хто фундатар і гэтак далей. Мяркую, допуск нашых спартоўцаў магчымы толькі ў нейтральным статусе і толькі пры выкананні вызначаных умоваў. Напрыклад, калі спартовец адкрыта выступіў супраць вайны ва Украіне», – разважае Сяргей Свіркоў.
Эксперт звяртае ўвагу: на жаль, не ўсе спартовыя федэрацыі і чыноўнікі падтрымліваюць барацьбу спартоўцаў, якія змагаюцца за свабоду сваіх краінаў.
«Давайце не будзем забывацца, што санкцыі на нашых спартоўцаў наклалі менавіта праз тое, што людзі, якія захапілі ўладу ў Беларусі, дапусцілі ўварванне расейскай арміі ва Украіну з боку Беларусі. Тым самым зрабіўшы нас суўдзельнікамі вайсковай агрэсіі. Я хацеў бы выказаць сваю павагу тым спартоўцам, якія выступаюць супраць рэжыму са жніўня 2020 года, а пасля выказаліся супраць вайны ў лютым 2022-га. Абʼяднанне вольных спартоўцаў – гэта ўнікальны выпадак у гісторыі нашай краіны», – адзначае суразмоўца.
Пры гэтым, паводле Свіркова, менавіта беларусы – нацыя, якая здолела забраць у дыктатара такую цацку, як чэмпіянат свету: «Гісторыя ведае як мінімум адзін выпадак, калі адмянілі правядзенне чэмпіянату свету ў дыктатарскай краіне. Я маю на ўвазе ЧС-2021 па хакеі ў Менску. Як бы ўжо экс-прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазэль ні стараўся, але дакладная праца адмыслоўцаў Беларускага фонду спартовай салідарнасці і грамадскі ціск далі выдатны вынік. Для яго дасягнення была праведзеная фантастычная праца. Але хто сказаў, што такое немагчыма ў будучыні? Гэта прыклад таго, што ўсё магчыма, калі ёсць вялікае жаданне нешта памяняць да лепшага», – робіць выснову Сяргея Свіркоў.
Пераможца Кубка свету па кікбоксінгу і срэбны прызёр чэмпіянату свету па кікбоксінгу Іван Ганін не шкадуе, што стаў на бок народу, але па карʼерах свабодных спартоўцаў нанесены наймацнейшы ўдар, і што з гэтым рабіць, пакуль няясна.
Пераможца Кубка свету па кікбоксінгу Іван Ганін перадае свой першы медаль, срэбную ўзнагароду з чэмпіянатаў свету WAKO World Championship, у Музей Вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 17 ліпеня 2022 года. (Фота: Саша Альтэр / Белсат)
«Да выступу рэжымных спартоўцаў я стаўлюся адмоўна. Але тое, што яны бяруць удзел у спаборніцтвах у нейтральным статусе ці пад лукашысцкім сцягам, сведчыць толькі пра тое, што іхныя лабісты сваю працу робяць добра. У той жа час амаль усе спартоўцы, якія атрымалі забарону праз падзеі 2020 года, нідзе выступаць не маюць мажлівасці, амаль усе завяршылі кар’еры. Іхных правоў ніхто не рэпрэзентуе. Гэта галоўная выснова для мяне. Праз вялікія спартовыя турніры недэмакратычныя краіны спрабуюць зрабіць станоўчы вобраз для сваёй краіны. Што з гэтым рабіць, я не ведаю. Бо палітычнай волі я не назіраю цягам усёй адносна сучаснай спартовай гісторыі», – кажа ў размове з «Белсатам» Іван Ганін.
Чэмпіён свету і Еўропы па самба Сцяпан Папоў адзначае: на тых, хто за вайну, замала ціснуць, і таму яны атрымліваюць магчымасць выступаць, нават не робячы ніякіх заяваў і ніяк не мяняючы пазіцыі. «На мой погляд, пакуль ідзе вайна, нельга было дапускаць беларусаў і расейцаў да Алімпійскіх гульняў ды іншых міжнародных спаборніцтваў у любым статусе. Тады яны б гэта зразумелі, чаму так адбываецца. А калі зʼявіўся нейтральны статус, гэта яшчэ больш разадзьмула канфлікт. Можа, гэтыя крытэры МАКу як дзіравыя санкцыі? Было шмат заяваў, спробаў байкоту, але МАК пастанавіў так зрабіць. Цяпер мы не можам на гэта ўплываць», – кажа Сцяпан Папоў у размове з «Белсатам».
Таксама свабодны спартовец адзначае, што цяжка ўплываць на Алімпійскі камітэт і розныя федэрацыі, але мы мусім не здавацца: «Што цяпер мы можам зрабіць? Галоўнае – не здавацца, фіксаваць кожны факт падтрымання спартоўцамі вайны і спрабаваць зрабіць так, каб яны зразумелі, што робяць дрэнныя рэчы. Бо, паводле каментароў расейскіх спартоўцаў, яны ўсё робяць слушна, і гэта ўвесь свет супраць іх».
Летнія Алімпійскія гульні пройдуць з 26 ліпеня да 11 жніўня сёлета ў Парыжы, у праўладных беларускіх спартоўцаў ужо пяць ліцэнзіяў, спартоўцы, якія выступілі супраць вайны і падтрымалі беларускі народ, не маюць ніводнай, бо да сёння не атрымалі магчымасці выступаць.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.