У Беларусі могуць забараніць «Facebook» і «Instagram», а ў Расеі зачыніць мяжу?
07.02.2024, 22:05
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандра Скачыленка, 33-гадовая мастачка і музыка, паказвае сэрцайка падчас судовага паседжання ў Санкт-Пецярбургу. Дзяўчыне прызначылі 7 гадоў калоніі ў справе аб распаўсюджванні «фэйкаў» аб расейскім войску з-за замены цэннікаў у супермаркетах на лозунгі супраць вайны ва Украіне. Санкт-Пецярбург, Расея. 16 лістапада 2023 года. (Фота: Anton Vaganov / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Што на практыцы можа абазначаць аб’яднанне «экстрэмісцкіх» базаў.
Беларусь і Расея пачалі сумесную працу па стварэнні агульнага спісу экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў, заявіў 6 лютага беларускі пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты. З ягоных словаў, бліжэйшым часам гэтае пытанне будзе вырашана. Паспрабавалі высветліць, што на практыцы будзе абазначаць укаранення гэтых захадаў у жыццё і якія наступствы гэта будзе мець як для расейцаў, так і для беларусаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандра Скачыленка, 33-гадовая мастачка і музыка, паказвае сэрцайка падчас судовага паседжання ў Санкт-Пецярбургу. Дзяўчыне прызначылі 7 гадоў калоніі ў справе аб распаўсюджванні «фэйкаў» аб расейскім войску з-за замены цэннікаў у супермаркетах на лозунгі супраць вайны ва Украіне. Санкт-Пецярбург, Расея. 16 лістапада 2023 года. (Фота: Anton Vaganov / Reuters / Forum)
Беларускі пасол адзначыў, што ў гэтым пытанні патрэбная вялікая скаардынаванасць сілавых ведамстваў. Але пакуль што паведамленне Дзмітрыя Крутога выклікае больш пытанняў, чым адказаў: бо ў Расеі і Беларусі ўсё ж розныя «крытэры» аднясення да экстрэмістаў тых ці іншых асобаў ці арганізацыяў. Так, напрыклад, у Расеі да экстрэмісцкіх арганізацыяў адносіцца «рух ЛГБТ», амерыканская кампанія «Meta», якой належаць «Facebook», «Instagram» i «WhatsApp». Ці значыць гэта, што ў хуткім часе і ў Беларусі яны таксама будуць прызнаныя экстрэмісцкімі?
З іншага боку, ці будуць аўтаматычна лічыцца ў Беларусі «экстрэмістамі» асобы, прызнаныя ў Расеі, і наадварот? Ці будуць іх арыштоўваць на мяжы пры спробе яе перасячэння?
Як паказвае практыка, Беларусь і Расея ўжо даўно займаюцца выдачай асобаў, якіх абвінавачваюць у экстрэмізме. Цягам аднаго толькі 2022 года ўлады РФ выдалі Беларусі 16 беларускіх грамадзянаў, якіх абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Пры гэтым станоўчых рашэнняў аб перадачы такіх людзей, было прынята ўвогуле 25.
«Калі б мы гаварылі пра нейкія рэальна прававыя дзяржавы і пра выкананне міжнародных прававых стандартаў, то ў цэлым існуе такое паняцце, як тэрытарыяльная падсуднасць, – адзначае расейская адвакатка Валерыя Веташкіна. – У цэлым дзяржавы звычайна супрацоўнічаюць у сферы такіх злачынстваў, як тэрарызм, незаконны зварот наркотыкаў і экстрэмізм. Гэта, напрыклад, нават замацавана ў расейскім крымінальным кодэксе, і ёсць разнастайныя міжнародныя дамовы на гэты конт.
,,
Але мы разумеем, што гаворым пра Расею і Беларусь, пра аўтарытарныя рэжымы, у якіх экстрэмізмам прызнаецца любая крытыка ўлады… І адзінае, чым гэта можа абярнуцца для простых людзей, – гэта тым, што і Расея для беларусаў, і Беларусь для расейцаў стануць яшчэ больш небяспечнымі юрысдыкцыямі, чым ёсць зараз».
Кажучы пра расейскую практыку, адвакат Міхаіл Беньяш адзначае, што трапіць у спіс экстрэмістаў не складана, бо ў яго трапляюць не па судовым рашэнні, а паводле паведамлення следчага ў пракуратуру, у якім адзначаецца, што заведзеная крымінальная справа па экстрэмісцкіх артыкулах, пракурор перадае гэта ў генеральную пракуратуру – і чалавек трапляе ў гэты спіс. А далей асоба, на якую заведзеная крымінальная справа не зможа, напрыклад, перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, яго проста не выпусцяць.
«Але самае сумнае заключаецца ў тым, што спіс экстрэмісцкіх артыкулаў можа пашырацца – з часам у яго могуць унесці і антываенныя артыкулы… і наогул «крыміналку». І ўсё, далей справа тэхнікі – гэта цудоўны інструмент, каб паставіць мяжу на замок», – адзначыў Міхаіл Беньяш.
Адвакатка Валерыя Веташкіна мяркуе, што могуць зрабіць так, каб рашэнні расейскага суда сталі абавязковымі для Беларусі, і наадварот. Але, на яе думку, гэтыя механізмы будуць выкарыстоўвацца не для абароны правоў, а для рэпрэсіяў.
,,
«То бок у Расеі і Беларусі гэта [робіцца] не для перадухілення нейкіх рэальных злачынстваў, а для спынення нейкай палітычнай, апазіцыйнай, праваабарончай дзейнасці. І на жаль, гэта прывядзе проста да таго, што людзі будуць мець пераслед у дзвюх дзяржавах, замест адной», – кажа Веташкіна.
Паводле беларускага юрыста Алесь Міхалевіч, аб’яднаць базы не складзе вялікіх праблем. У каментары выданню «Наша Ніва» ён адзначыў, што Беларусь з Расеяй ужо «абкаталі» гэта на ўвядзенні сумеснай базы з забаронамі выездаў, што прывяло да таго, што расейцы, якім забаронены выезд за мяжу, не могуць выехаць праз Беларусь, і наадварот.
У той жа час юрыст скептычна выказаўся наконт таго, што на беларускіх «экстрэмістаў», якія ўцяклі ў Расею, будуць заводзіць крымінальныя справы, роўна як на расейскіх – у Беларусі. На думку Міхалевіча, у крымінальным праве «ўсё роўна дзейнічае прынцып дзяржавы, дзе здзяйсняецца тое ці іншае злачынства».
Як адзначыў заснавальнік кампаніі «By_help» і фонда «BySol» Аляксей Лявончык, кроку па аб’яднанні базаў «экстрэмістаў» варта было чакаць. Але на стварэнні агульнай базы, на ягоную думку, пытанне не заканчваецца. Бо ў расейскім і беларускім крымінальных кодэксах ёсць розныя артыкулы адносна таго, што лічыць экстрэмізмам. Таму, каб гэтая агульная база запрацавала на 100 %, трэба цалкам аб’яднаць крымінальныя кодэксы і падыходы да паняцця «экстрэмізм». Аднак да гэтага, на ягоную думку, яшчэ далёка.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Праўда, Аляксей Лявончык звяртае ўвагу на іншы аспект: на існаванне так званых спісаў «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, і калі гэтыя спісы будуць аб’яднаныя, то тэарэтычна гэта можа прывесці да таго, што ў Беларусі будзе забаронены «Facebook», які разам з «Instagram» і «WhatsApp» лічыцца экстрэмісцкім у Расеі. Канечне, у выпадку з «Facebook» гэта, на думку Лявончыка, можа заняць пэўны час, але тое, што ў Беларусі могуць забараніць менш маштабныя рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі ў Расеі, і наадварот, – гэта можа здарыцца абсалютна спакойна.
Ці паўплывае аб’яднанне экстрэмісцкіх базаў на дзейнасць самой арганізацыі «By_help», то Аляксей Лявончык кажа, што зараз і сама арганізацыя, і ўсё, што яе датычыцца, абвешчана экстрэмісцкім, а за атрыманне дапамогі ад яе таксама можна стаць «экстрэмістам» і нават «тэрарыстам». Але для тых, хто звярнуўся да арганізацыі і выязджае з краіны, розніцы ў тым, з’яўляецца «By_help» экстрэмісцкай ці не, ўжо няма ніякай.
Што ж тычыцца саміх людзей, то Аляксей Лявончык адзначае, што для пэўнай катэгорыі пераезд праз расейскую мяжу стане больш небяспечным. Але пакуль што, адзначае наш суразмоўца, усё знаходзіцца ў працэсе – самой жа імплементацыі гэтых аб’яднанняў трэба яшчэ дачакацца.
Кіраўнік фонду «BySol» Андрэй Стрыжак пагадзіўся ў размове з намі, што адной з мэтаў аб’яднання экстрэмісцкіх базаў можа быць адсочванне шляхоў эвакуацыі людзей, якіх падазраюць у экстрэмізме.
,,
«Безумоўна, гэтая мэта стаіць перад арганізатарамі гэтай уніфікацыі. Паглядзім, наколькі яна будзе эфектыўнай, таму што на сённяшні дзень тыя каналы, тыя магчымасці, якія ў нас ёсць, пакуль ніякім чынам не закранутыя гэтымі пераменамі», – адзначыў Андрэй Стрыжак.
Кіраўнік «BySol» падкрэсліў, што тое, як будзе працаваць уніфікаваная база, залежыць ад таго, як гэта будзе рэалізавана на практыцы. На яго думку, стварэнне такой базы будзе дадатковай працай для расейскіх сілавікоў. І пакуль невядома, ці старанна яны будуць выконваць тую працу, якую на іх ускладуць, або будуць рабіць гэта так, як робяць звычайна – бо яны «шмат у чым не настолькі дысцыплінаваныя, не настолькі пагружаныя ў працэс, як беларускія сілавікі».
«Расея і Беларусь – гэта дзве розныя праўныя сістэмы, і яны пакуль што існуюць асобна. На жаль, ідзе тэндэнцыя да ўніфікацыі, але пакуль адрозненні яшчэ ёсць. А пакуль ёсць адрозненні, то ёсць і пэўнае поле для дзейнасці. Паглядзім, як будзе развівацца сітуацыя, на сённяшні дзень складана нешта прагназаваць. Адзінае, што магу сказаць, што будзем працаваць у тым ліку па эвакуацыі да тых часоў, пакуль гэта будзе магчыма», – сказаў Андрэй Стрыжак.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.