навіны

Філіял МЗКЦ у Лідзе зноў пачаў выпуск аўтобусаў

Аўтобус «Нёман», які выпускаецца на лідскім філіяле МЗКЦ. (Фота: Пул 4 Регион / Telegram)
Аўтобус «Нёман», які выпускаецца на лідскім філіяле МЗКЦ. (Фота: Пул 4 Регион / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Вытворчасць спынялася праз увядзенне санкцыяў у 2021 годзе.

У лідскім філіяле МЗКЦ зноў пачаўся серыйны выпуск аўтобусаў «Нёман». Раней іх вытворчасць спынілася праз санкцыі, накладзеныя на прадпрыемства.
Аўтобус «Нёман», які выпускаецца на лідскім філіяле МЗКЦ. (Фота: Пул 4 Регион / Telegram)
Аўтобус «Нёман», які выпускаецца на лідскім філіяле МЗКЦ. (Фота: Пул 4 Регион / Telegram)
У тэлеграм-канале Гарадзенскага аблвыканкаму гаворыцца аб тым, што першыя аўтобусы сярэдняга класу ў камплектацыі «Прыгарадны» ўжо выйшлі на маршруты.
Раней прадпрыемства выкарыстоўвала шасі і агрэгаты кампаніі «Iveco», але пасля ўвядзення санкцыяў у 2021 годзе выпуск аўтобусаў сярэдняга класу быў спынены і на прадпрыемстве стварылі ўласную платформу.
Рэстайлінг аўтобуса закрануў колавыя аркі, дзверы багажніка, пярэднія фары і заднія ліхтары, а таксама бампер. У аўтобусе 29 месцаў для сядзення, для праезду стоячы можна ўзяць яшчэ 10 пасажыраў. Максімальная хуткасць аўтобуса – 100 км/г.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10