Чаму выбары ў Каардынацыйную раду так доўга не могуць зладзіць? Тлумачыць былая віцэ-спікерка
09.02.2024, 14:00
Лідарка супольнасці «Сумленныя людзі» Алена Жываглод. Варшава, Польшча. 31 студзеня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Алена Жываглод расказала пра прычыны сыходу і арганізацыю выбараў новага складу.
Паўнамоцтвы дзейнага складу Каардынацыйнай рады мелі скончыцца 8 лютага. Але Рада вырашыла іх працягнуць да выбараў новага складу. Тыя выбары анансавалі паўгода таму, але ўсё не могуць арганізаваць. Віцэ-спікерка КР Алена Жываглод 8 лютага пакінула склад Рады. «Белсат» распытаў яе пра прычыны сыходу і арганізацыю выбараў новага складу.
Лідарка супольнасці «Сумленныя людзі» Алена Жываглод. Варшава, Польшча. 31 студзеня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод 7 лютага пастанавіла выйсці са складу Рады. Яна расказала «Белсату», што на момант размовы – вечарам 8 лютага – яшчэ заставалася ў чаце КР, тое дакладна было апошнім днём. Цяпер жа яна толькі кіраўніца грамадскай арганізацыі «Сумленныя людзі».
,,
«Я лічу, што Каардынацыйная рада – гэта патрэбная структура, – адзначыла Жываглод. – І я ўсё яшчэ лічу, што гэта правільная ідэя. І па гэтай прычыне я прыходзіла ў другое скліканне Каардынацыйнай рады».
Яна выказала ўдзячнасць іншым дэлегатам: дастаткова ці недастаткова яны зрабілі, але рабілі добрую працу. А ў тэлеграм-канале самой Каардынацыйнай рады Алене падзякавалі за супрацу.
«Тым не менш, я прыняла рашэнне сыходзіць з Каардынацыйнай рады сёння, бо я прытрымліваюся пазіцыі, што калі нешта не падабаецца, не перакладвай адказнасць – мяняй, – працягвае суразмоўца. – Я прыйшла мяняць. Я не пагаджалася і не пагаджаюся з той сістэмай ці з палітыкай Каардынацыйнай рады ў многіх аспектах. Іх стала занадта шмат».
У ноч на 8 лютага сябра Каардынацыйнай рады Ян Рудзік паведаміў у тэлеграм-канале «Моладзевы наступ», што ён аўтаматычна становіцца віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады. Паводле ягоных словаў, гэта яму пацвердзілі ў сакратарыяце КР.
Рудзік спаслаўся на пункт Статуту КР, які апісвае падобную сітуацыю: калі спікер вымушана адсутнічае, ягоную пасаду займае віцэ-спікер, а на месца віцэ-спікера становіцца той, хто заняў трэцяе месца на выбарах спікера.
Ды дзейны спікер КР Андрэй Ягораў адзначыў 8 лютага, што менавіта цяперашняя сітуацыя ў Статуце не прапісаная, Рудзік не робіцца віцэ-спікерам аўтаматычна, «таму пытанне абмяркоўваецца».
На думку Алены Жываглод, Каардынацыйная рада перажывае крызіс, які ўзнік не раптоўна, а складваўся працяглы час. Ды, паводле словаў віцэ-спікеркі, спікер КР Андрэй Ягораў не згодзен, што ў КР ёсць крызіс, і не хоча мяняць тое, што крызіс выклікае.
Спікер і віцэ-спікер КР – не аднадумцы паводле самога механізму прызначэння. Пасаду віцэ-спікера давалі таму кандыдату ў спікеры, хто заняў другое месца ў галасаванні. Гэта значыць, аддалі пасаду віцэ-спікера канкурэнту спікера, а не выбіралі камплект «спікер плюс віцэ-спікер».
Жываглод адзначае, што яна ў КР прадстаўляе меншасць, тады як за Ягоравым – бальшыня галасоў. Таму былая віцэ-спікерка не бачыць магчымасці нешта змяніць у КР і ўважае за лепшае сысці.
,,
«У мяне не атрымалася за год. Гэта і мая віна, не выйшла, – прызнае яна. – Але я думаю, спадзяюся і веру, раблю стаўкі на тое, што выхад з Каардынацыйнай рады – гэта ў тым ліку палітычны інструмент, каб звярнуць увагу на праблему».
Таксама былая віцэ-спікерка кажа пра «каштоўнасныя разыходжанні». На ейную думку, у Каардынацыйнай радзе толькі робяць выгляд, што праводзяць якасныя дэбаты і дыскусіі, а часам спрабуюць прасунуць беларусам пэўныя ідэі, прыкрыўшыся тым, што беларусаў слухаюць.
Паўнамоцтвы дзейнага складу Каардынацыйнай рады мелі скончыцца 8 лютага, але сама КР прагаласавала за тое, каб працягнуць паўнамоцтвы да першага дня агульнага пасяджэння наступнага складу.
Жываглод кажа, што менавіта гэта не было прычынай ейнага сыходу, але сувязь ёсць.
,,
«Я прыходзіла ў Каардынацыйную раду на год мандату, год скончыўся, – тлумачыць яна. – Мандат цяпер працягваюць. Але працягваюць яго ў першую чаргу таму, што мы не паспелі прайсці выбары ў Каардынацыйную раду».
Суразмоўца расказвае, што ўстрымалася ў галасаванні за працяг мандату КР, але задаецца пытаннем, якое развязанне магло быць лепшым. Было б правільна спытаць усіх беларусаў, ці працягваць мандат КР да выбараў, але гэта доўга і складана рэалізаваць. Яна дапускае, што працяг паўнамоцтваў самой КР можа быць і аптымальным, бо дзейны склад КР сам пісаў і прымаў той Статут, у які ўнёс змены.
У адзін дзень з Жываглод Каардынацыйную раду пакінуў Арцём Брухан – прадстаўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. НАУ растлумачыла гэта тым, што паўнамоцтвы КР мелі скончыцца 8 лютага, і ўсклала адказнасць за крызіс у КР на спікера Андрэя Ягорава.
А яшчэ ў снежні дзевяць дэлегатаў напісалі петыцыю за роспуск КР і за прамыя выбары новага складу. Восем падпісантаў пакінулі КР. Былая віцэ-спікерка сцвярджае, што адначасовы сыход не быў спланаванай акцыяй, і нагадвае, што дэлегаты і раней выходзілі з дзейнага складу КР.
На думку Алены Жываглод, прычыны ва ўсіх розныя, але ў агульных рысах падобныя. Згаданую петыцыю яна не падпісвала, з некаторымі аспектамі тэксту петыцыі не пагаджаецца. Але тых, хто сыходзіў, называе сваімі аднадумцамі.
Яшчэ на канферэнцыі «Новая Беларусь» 6 жніўня 2023 года выбраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская анансавала выбары ў Каардынацыйную раду зімой 2023/24 гадоў. Выбары спачатку планавалі правесці прыблізна ў час сканчэння паўнамоцтваў дзейнага складу КР.
Ідэя арганізацыі выбараў была спачатку такая: Каардынацыйная рада прапануе Ціханоўскай праект арганізацыі галасавання, Ціханоўская яго прымае або вяртае на дапрацоўку. 8 снежня КР вызначылася: прапанавала прапарцыйную сістэму галасавання (як паводле партыйных спісаў), трыма галасамі на аднаго выбарніка і квотай у 15 % месцаў для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці.
Гэта спадабалася не ўсім, у тым ліку чальцам Аб’яднанага пераходнага кабінету, якія выступалі за прамыя выбары без квотаў. Пра гэта расказалі спачатку кіраўнік апарату Кабінету Валер Мацкевіч, потым – намеснік кіраўніцы Кабінету Павел Латушка і нарэшце – афіцыйныя каналы Кабінету.
Але Ціханоўская яшчэ не адхіліла прапановы КР, калі, паводле словаў былой віцэ-спікеркі, сама Рада адчула «грамадскую пануку» (і не толькі ад Кабінету) на тое, каб праект пераглядзець. Была створаная працоўная група з прадстаўнікамі розных палітычных і грамадскіх структураў.
«Калі выбары ў Каардынацыйную раду будуць дэмакратычнымі, я заклікаю ўсіх удзельнічаць», – падкрэслівае Жываглод.
Жываглод адзначае, што не хоча гучаць як «я ж казала», але нагадвае, што з кастрычніка сапраўды публічна казала: за выбары ў КР мусіць адказваць не сама КР. Цяпер жа палітыкі з КР і іншых структураў спрабуюць дамовіцца пра арганізацыю выбараў, але маюць розныя матывацыі.
,,
«Хацелі паспяшацца, прыняць рашэнне самі. Паспяшаліся, потым сталі адмотваць. Вырашылі, што мы прыйдзем да кансэнсусу. Да кансэнсусу мы кепска прыходзім. Далей замест жадання дасягнуць кансэнсусу пачынаюцца абвінавачванні адно аднаго», – апісвае Жываглод праблему з арганізацыяй выбараў.
На ейную думку, Каардынацыйнай радзе не варта было спрабаваць самастойна выпрацаваць усю выбарчую сістэму: механізм саміх выбараў, парадак збору выбарчай камісіі, тэхнічнае развязанне платформы для галасавання, крытэры для кандыдатаў і выбарнікаў… Лепей, сцвярджае яна, было даверыць гэта іншай структуры, каб сама КР толькі галасавала за ці супраць прапанаванага праекту.
Да таго ж, мяркуе суразмоўца, у КР няправільна ацанілі аб’ём і час працы над выбарамі. Каб правесці сапраўды маштабныя, празрыстыя і дэмакратычныя выбары, трэба было закладваць час на шырокую грамадскую дыскусію і дэбаты, на прыняцце пастанаўлення кансэнсусам між КР, АПК і іншымі зацікаўленымі.
Лідарка супольнасці «Сумленныя людзі» Алена Жываглод. Варшава, Польшча. 31 студзеня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Што тады рабіць? Галоўнае – правесці выбары, адказвае суразмоўца. Жываглод упэўненая, што крызіс Каардынацыйнай рады могуць развязаць якраз выбары: новы склад прынясе свежыя ідэі і новую энергію і сітуацыя з КР зменіцца.
Паколькі распрацоўка выбараў прыйшла ў тупік, можна было б зладзіць публічныя дэбаты наконт самых спрэчных момантаў і арганізаваць апытанне ці галасаванне грамадзянаў Беларусі, кажа яна. Ідэю ў Каардынацыйнай радзе не падтрымалі, але былая віцэ-спікерка ўсё яшчэ ўважае гэта за актуальнае і «самае прыгожае развязанне».
Можна было ўсё ж стварыць незалежны грамадскі арганізацыйны камітэт і дэлегаваць пастанову аб правядзенні выбараў яму, а не чальцам КР – як кажа суразмоўца, «забраць у палітыкаў і перадаць экспертам», «перанесці пытанне з аднаго кола асобаў у іншае». Яна прыводзіць у прыклад каманду Аляксандра Шлыка – эксперта ў выбарах і спецыяльнага дарадцы Ціханоўскай.
Проста распусціць дзейны склад КР – кепская ідэя, мяркуе Жываглод. Калі распусціць, то трэба адразу прыдумаць, што рабіць далей і хто будзе праводзіць выбары.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (955 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.