навіны

Канстанцінопальскі патрыярхат у Літве прызнаны традыцыйнай дэнамінацыяй

Патрыярх Варфаламей І і прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце падпісваюць дамову аб супрацы ва ўрадзе Літвы. 21 сакавіка 2023 года. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)
Патрыярх Варфаламей І і прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце падпісваюць дамову аб супрацы ва ўрадзе Літвы. 21 сакавіка 2023 года. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

У Літоўскі экзархат уваходзяць два святары з Беларусі.

Міністэрства юстыцыі Літвы надало юрыдычнае прызнанне праваслаўнай супольнасці Канстанцінопальскага Патрыярхату. Пра гэта паведаміў прэс-прадстаўнік міністра юстыцыі Паўлюс Жэйміс, піша DELFI.
Патрыярх Варфаламей І і прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце падпісваюць дамову аб супрацы ва ўрадзе Літвы. 21 сакавіка 2023 года. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)
Патрыярх Варфаламей І і прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце падпісваюць дамову аб супрацы ва ўрадзе Літвы. 21 сакавіка 2023 года. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)
Праваслаўную царкву Літвы Канстанцінопальскага патрыярхату зарэгістравалі як традыцыйную дэнамінацыю.
Прызнанне Экзархату дазволіць ёй атрымаць фінансавую падтрымку дзяржавы, якая размяркоўваецца сярод традыцыйных рэлігійных суполак.
У Літоўскі экзархат Канстанцінопальскага патрыярхату ўваходзяць дзесяць святароў, у тым ліку два беларускія – Георгій Рой і Аляксандр Кухта, і дзесяць мясцовых праваслаўных прыходаў. Узначальвае яе іераманах Юстын Ківілаа з Эстоніі.
Стварэнне структураў Канстанцінопальскага патрыярхату ў Літве стала адказам на выгнанне з мясцовай мітраполіі РПЦ святароў, якія выступілі супраць расейскага ўварвання ва Украіну.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10