«60 метраў гонару» усталююць у Горадні і Віцебску. Ці можна флагштокамі выхаваць патрыятызм?
18.02.2024, 12:19
На плошчы Леніна ў Гомлі ўрачыста ўзнялі дзяржаўны сцяг. Гомель, Беларусь. (Фота: newsgomel.by)
podpis źródła zdjęcia
Кошт пытання – больш за 20 тысяч долараў.
Патрыятычная істэрыя ў Беларусі набірае абароты. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі заняўся адпаведным выхаваннем беларусаў пасля падзеяў 2020 года. Для гэтага пры розных спецпадраздзяленнях і вайсковых часцях былі створаны «ваенна-патрыятычныя клубы», якія рыхтуюць змену для сілавікоў, а ў школах адкрываюцца ваенна-патрыятычныя класы. У розных беларускіх гарадах адбываюцца мерапрыемствы і акцыі, якія закліканы «абудзіць і замацаваць» любоў ці то да радзімы, ці то да дзяржавы.
Візуалізацыя флагштока на плошчы Савецкай у Гродне. Згенеравана рэдакцыяй Hrodna.life у нейрасетцы. (Фота: travel.by)
Не забылі і пра знешнюю атрыбутыку: у абласных гарадах плануецца ўсталёўка 60-мятровых флагштокаў з дзяржаўнымі сцягамі як сімвал гонару за радзіму і «адданасці дзейснай сістэме». І мала таго, што на ўсталёўку кожнага такога металічнага слупа патрабуецца больш за 20 тысяч долараў. Кожны з іх пасля патрабуе штогадовага тэхнічнага абслугоўвання: у Менску на гэта выдаткоўваюць па 60 тысяч рублёў (больш за 18 з паловай тысяч долараў), у абласных цэнтрах – 24 тысячы рублёў (амаль 7 з паловай тысяч долараў).
На днях стала вядома, што ў Горадні адбылася дзяржзакупка на ўсталёўку на Савецкай плошчы флагштоку з дзяржаўным сцягам вышынёй 60 метраў. Гэта столькі ж па вышыні, як і Фарны касцёл, які размяшчацца побач. Выглядаць гэта будзе дзіка, не кажучы пра кошт пытання, а ён даволі высокі – 65 122.67 рублёў з бюджту (гэта больш за 20 тысяч долараў).
Работы пачнуць ужо зусім хутка, усталёўка плануецца да ліпеня. Згодна праекту, каля флагштока з чырвона-зялёным дзяржаўным сцягам размесцяць абсталяванне і канструкцыі для герба і прайгравання гімна. Побач усталююць некалькі святлодыёдных экранаў з гукам. Прылеглую тэрыторыю плануюць азеляніць, размясціць на ёй стэлу з назвай плошчы.
Навошта гораду флагшток у такім месцы і за такі кошт – сказаць цяжка. Але калі яго і ставіць, то лепш бы падыйшло месца на плошчы Леніна, якраз паміж двума выканкамамі – абласным і гарадскім. Але пэўна гарадзенскія чыноўнікі не хочуць бачыць дзяржаўны сцяг з вокнаў сваіх кабінетаў.
Падобны флагшток плануюць усталяваць і ў Віцебску – да 80-годдзя з дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На сайце дзяржаўнай мясцовай газеты «Віцьбічы» зрабілі апытанку наконт таго, у якім месцы было б лепей гэта зрабіць. Большасць чытачоў прагаласавала за Парк Тысчагоддзя за лядовым палацам. Час пакажа, ці прыслухаюцца да гараджан чыноўнікі.
Вялікі сцяг Рэспублікі Беларусь на плошчы Дзяржаўнага сцяга на праспекце Пераможцаў у Менску, Беларусь. (Фота: Белсат)
Першы флагшток з дзяржаўным сцягам быў усталяваны ў Менску яшчэ ў 2013 годзе на плошчы Дзяржаўнага сцяга на праспекце Пераможцаў. Вышыня канструкцыі – 70 метраў, гэта як дом у 25 паверхаў. Сцяг памерам 14 на 7 метраў важыць 25 кілаграм і з’яўляецца самым вялікім у Беларусі.
Сем гадоў ніхто не браўся ўсталёўваць такі дарагі металічны слуп у іншых гарадах. Першым абласным цэнтрам, які гэта зрабіў, стаў Гомель. Тут флагшток вышынёй 60 метраў усталявалі побач з плошчай Леніна 18 верасня 2020 года. З тэндэру на будаўнічыя працы, які не адбыўся, вядома, што кошт першага пускавога комплексу праекту «Добраўпарадкаванне плошчы Леніна з усталяваннем флагштока ў горадзе Гомлі» складае 1 459 797 беларускіх рублёў (гэта 655 тысяч долараў). Суму планавалі выдзеліць з мясцовага бюджэту. Але ў жніўні 2020 года чыноўнікі заявілі, што флагшток будуецца за пазабюджэтныя сродкі. Да гэтага часу застаецца загадкай, хто прафінансаваў аб’ект і які яго канчатковы кошт.
У мясцовых актывістаў і гараджан тады была надзея, што ў такую вялізную суму, апроч слупа, увайдзе згаданае ў праекце добраўпарадкаванне, якое, відавочна, мусіла атрымацца вельмі багатым. Аднак у рэальнасці нічога асабліва не памянялася – хіба што расколіны на гранітным абліцоўванні старых фантанаў замазалі чымсьці карычневым.
Першым супраць праекту флагштока выступіла прафесійная архітэктурная супольнасць Гомля, бо на думку спецыялістаў выбар месца будаўніцтва правальны з пункту гледжання прынцыпаў горадабудаўніцтва.
Праціўнікі флагштока напісалі петыцыю (яна набрала 4581 голас), у якой выказвалі сумневы ў мэтазгоднасці такога марнавання грошай: «Мы лічым, што ў Гомлі існуе вялікая колькасць сапраўды неабходных інфраструктурных і сацыяльных абʼектаў (недабудаваныя школы, бальніцы, транспартныя магістралі, рамонт вуліц і іншыя праблемы), якія сапраўды маюць патрэбу ў фінансаванні. Узвядзенне новага флагштока побач з пл. Леніна, на якой ужо знаходзіцца тры флагштокі, лічым нерацыянальным марнаваннем і без таго абмежаванага ва ўмовах крызісу гарадскога бюджэту».
На плошчы Леніна ў Гомлі ўрачыста ўзнялі дзяржаўны сцяг. Гомель, Беларусь. (Фота: newsgomel.by)
Але да меркавання гараджан ніхто не прыслухаўся. Разам з тым, чыноўнікі так і не змаглі пераканаць людзей у неабходнасці будаўніцтва «шаста» на галоўнай плошчы.
На адкрыцці слупа, якое адбылося крыху больш як праз месяц пасля прэзідэнцкіх «выбараў» і падчас пратэстаў, якія грымелі па ўсёй краіне, старшыня гомельскага аблвыканкаму Генадзь Салавей назваў флагшток «сімвалам прызнання ў адданасці Беларусі, гонару за сваю краіну».
«Нездарма кажуць, сіла патрыятызму прапарцыйная колькасці асабістай працы. Пакуль асобная частка насельніцтва паслухмяна выконвае загады заходніх спецслужбаў, укладзеныя ў вусны малалетніх блогераў, сапраўдныя патрыёты працягваюць працаваць на карысць радзімы, – сказаў кіраўнік вобласці. – …Нашай любові да Беларусі хопіць, каб захаваць і прымножыць яе багацці, абараніць перад небяспекай, наставіць аблудных суайчыннікаў і працягнуць курс на далейшае росквіт».
Але ўсталявіць флагшток – толькі палова справы. Пасля яго трэба кожны год тэхнічна абслугоўваць. На сайце дзяржзакупак знаходзім лічбы: так, на абслугоўванне менскага слупа ў 2024 годзе будзе выдаткавана 60 090.36 беларускіх рублёў.
У Гомлі на тэхабслугоўванне просяць менш: 24 тысячы рублёў у год. Разліковы тэрмін службы флагштока разлічаны на 25 гадоў. Пры гэтым гарантыйны тэрмін службы – 2 гады, а тэрмін эксплуатацыі камплектуючы – толькі 1 год з даты ўстаноўкі.
Беларусы глядзяць на ўзняццё дзяржаўнага сцяга на плошчы Леніна ў Гомлі, Беларусь. (Фота: newsgomel.by)
Каб «навучыць суайчыннікаў радзіму любіць», будуць цяпер выкінутыя тысячы долараў на флагштокі ў Горадні і Віцебску. Але ці можна металічнымі слупамі выхаваць патрыятызм?
А як у іншых краінах?
У свеце існуюць флагштокі, вышыня якіх перавышае 150 метраў. Звычайна іх усталёўваюць у недэмакратычных краінах. Прыводзім топ-5 самых высокіх:
1. Каралеўства Саудаўская Аравія
Першае месца ў рэйтынгу найвышэйшых флагштокаў свету займае сцяг, размешчаны ў горадзе Джыда. Яго вышыня дасягае 170 метраў, а плошча палатна складае 50 × 33 метраў. Гэтая ўнікальная канструкцыя важыць 570 кілаграм. Сцяг быў узведзены ў 2014 годзе ў дзень Нацыянальнага свята краіны, заняўшы першае месца ў «Кнізе рэкордаў Гінеса».
Флагшток у горадзе Джыда, Саўдаўская Аравія. Крыніца: tripadvisor.ru
2. Таджыкістан
У Душанбэ ўзвышаецца флагшток вышынёй 165 метраў і вагой каля 420 кілаграмаў. Уражваюць і памеры сцяга: 30 метраў у шырыню і 60 метраў у даўжыню. Устаноўлены флагшток у парку, на тэрыторыі Палаца нацыі, у гонар 20-годдзя незалежнасці рэспублікі.
Флагшток у Душанбэ, Таджыкістан. Крыніца: Шухрат Саъдиев / wikimedia.org
3. Азербайджан
Бронзавы флагшток вышынёй 162 метры ўсталяваны на цэнтральнай плошчы Баку. Памер сцяга каля 75 метраў у даўжыню і 60 метраў у шырыню. Вага збудавання амаль 220 тон.
Флагшток у Баку, Азербайджан. Крыніца: tripadvisor.ru
4. Паўночная Карэя
Далей ідзе паўночнакарэйскі флагшток, устаноўлены ў вёсцы Кіджонг-дон. Яго вышыня 160 метраў, а вага сцяга складае 270 кг. На поўдні Карэі гэтую вёску называюць «Вёска Прапаганды», бо паводле звестак там няма мірных жыхароў, толькі вайскоўцы.
Флагшток у вёсцы Кіджонг-дон, Паўночная Карэя. (Фота: Marcella Bona / flickr.com)
У 80-х гадах Паўднёвая Карэя ўзвяла ў сябе флагшток вышынёй 98,4 метра. Паўночная Карэя не магла пакінуць гэта без увагі і ў адказ збудавала больш высокую канструкцыю, тым самым выйграўшы «спаборніцтва». Так з’явіўся выраз «Вайна на флагштоку».
5. Туркменістан
Пятае месца займае збудаванне вышынёй 133 метры, устаноўленае ў Ашхабадзе. Вага сцяга складае 420 кг, даўжыня – 52,5 метра, шырыня – 35 метраў.
Флагшток у горадзе Ашхабад, Туркменістан. (Фота: Sue Fleckney / flickr.com)
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.