навіны

Расея ўчыніла масаваную атаку Украіны з выкарыстаннем дронаў-камікадзэ

Пажарныя ліквідуюць наступствы атакі дронаў-камікадзэ ў Мікалаеве. (Фота: Головне управління ДСНС України у Миколаївській області / Facebook)
Пажарныя ліквідуюць наступствы атакі дронаў-камікадзэ ў Мікалаеве. (Фота: Головне управління ДСНС України у Миколаївській області / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Ёсць «прылёты», некалькі чалавек атрымалі раненні.

У ноч на 11 лютага Расея запусціла па ўкраінскіх гарадах 45 дронаў-камікадзэ «Shahed-136/131».
Пажарныя ліквідуюць наступствы атакі дронаў-камікадзэ ў Мікалаеве. (Фота: Головне управління ДСНС України у Миколаївській області / Facebook)
Пажарныя ліквідуюць наступствы атакі дронаў-камікадзэ ў Мікалаеве. (Фота: Головне управління ДСНС України у Миколаївській області / Facebook)
Як сцвярджаюць Паветраныя сілы ЗСУ, ударныя беспілотнікі расейцы запускалі з раёну Балаклавы і мысу Чаўда (Крым). 40 з 45 «Shahed-136/131» былі знішчаныя ўкраінскімі вайскоўцамі ў межах дзевяці абласцей.
Начальнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім паведаміў, што ў выніку траплення расейскага беспілотніка распачаўся пажар на тэрыторыі інфраструктурнага абʼекту, які быў аператыўна патушаны. Таксама пашкоджанні зазналі адміністратыўны будынак, жылы дом, аўтамабіль і газаправод. Адзін чалавек атрымаў раненні сярэдняй цяжкасці.
Кіраўнік Днепрапятроўскай АДА Сяргей Лысак распавёў, што над тэрыторыяй Дняпроўскага раёну былі збіты два варожых беспілотніка. Падзенне абломкаў выклікала пажар. Атрымаў раненне 39-гадовы мужчына.
Улады Кіева паведамляюць, што сталіцу атакавалі з заходняга кірунку, паветраная трывога трывала каля 2 гадзінаў. Паводле папярэдніх звестак, у Кіеве абышлося без ахвяраў і руйнаванняў, усе беспілотнікі знішчылі яшчэ на подступах да гораду.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10