навіны

Сілавікі прыйшлі ў менскую прыватную кінастудыю «Белроскіно»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акторы на здымачнай пляцоўцы «Russian Gate» / Euroradio
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акторы на здымачнай пляцоўцы «Russian Gate» / Euroradio
podpis źródła zdjęcia

Студыя займаецца вытворчасцю расейскага прапагандысцкага праекту «Russian Gate».

Сілавікі прыйшлі з рэйдам у менскую прыватную кінастудыю «Белроскіно», якая займаецца вытворчасцю расейскага прапагандысцкага праекта «Russian Gate». Некалькі чалавек былі арыштаваныя і ўжо адбылі свае тэрміны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акторы на здымачнай пляцоўцы «Russian Gate» / Euroradio
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акторы на здымачнай пляцоўцы «Russian Gate» / Euroradio
Пра гэты факт паведамляе тэлеграм-канал «Священный Белавуд» Тараса Тарналіцкага. Інфармацыю пацвердзілі супрацоўнікі самой кампаніі і іхныя знаёмыя.
Сярод затрыманых Павел Грыцэнка, які адказваў за фінансавыя пытанні ў кампаніі, а таксама некалькі супрацоўнікаў і актораў масавых сцэнаў. На аднаго з супрацоўнікаў заведзеная крымінальная справа.
Верагодна, затрыманні адбыліся пасля даносу.
Як паведамляецца, рэйд адбыўся яшчэ 15 студзеня. Затрыманыя атрымалі па 15 содняў за «хуліганства», якія адбывалі на Акрэсціна і ў Жодзіне. Большасць ужо адбылі тэрміны і выйшлі на волю.
Згодна з інфармацыяй аўтара канала, праект «Russian Gate» – гэта серыял, здымкі якога адбываюцца адразу ў некалькіх краінах. У серыяле адлюстраванае бачанне актуальных геапалітычных працэсаў з пункту гледжання Крамля. У ім расказваецца пра сучасную палітыку і ролю расейскіх дыпламатаў у ёй.
У Беларусі здымкі праводзіла студыя «Белроскіно», якая належыць Вользе і Яўгену Арэндарэвічам. Апошні, імаверна, звязаны з Віктарам Лукашэнкам.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10