навіны

У Кіеве скасавалі беларускі квіз, грошы ад якога мусілі пайсці Палку Каліноўскага

Абвестка беларуска-ўкраінскага квізу, які мусіў прайсці ў Кіеве 20 лютага 2024 года. (Фота: squat17b / Instagram)
Абвестка беларуска-ўкраінскага квізу, які мусіў прайсці ў Кіеве 20 лютага 2024 года. (Фота: squat17b / Instagram)
podpis źródła zdjęcia

Адпаведная абвестка была апублікаваная 13 лютага, а ўжо 14-га падзею скасавалі.

У сталіцы Украіны 20 лютага з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы беларусы хацелі правесці квіз, грошы ад якога планавалася аддаць Палку імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе за незалежнасць Украіны. Але ў выніку падзея была скасаваная.
Абвестка беларуска-ўкраінскага квізу, які мусіў прайсці ў Кіеве 20 лютага 2024 года. (Фота: squat17b / Instagram)
Абвестка беларуска-ўкраінскага квізу, які мусіў прайсці ў Кіеве 20 лютага 2024 года. (Фота: squat17b / Instagram)
У рамках віктарыны планавалася з дапамогай сур’ёзных і забаўляльных пытанняў звязаць беларускую і ўкраінскую тэмы, «дадуць магчымасць ужыць усе свае ранейшыя веды, даведацца шмат новага».


,,

«Таму давайце разам акунемся ў моўны, культурны, гістарычны і музычны кантэкст нашых краін», – прапаноўвалі арганізатары.


Васіль Быкаў. Крыніца: interesnyefakty.org
«Так выйшла». У Менску закрываецца выстава да 100-годдзя Васіля Быкава, якая мусіла працаваць да траўня навіны
Усе ахвяраванні планавалася пералічыць на рамонт аўтамабіляў батальёна «Волат» беларускага Палка імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе за незалежнасць Украіны ў складзе ЗСУ.
Адпаведная абвестка была апублікаваная 13 лютага, а ўжо 14-га падзею скасавалі праз негатыўныя каментары ў сацыяльных сетках. У прыватнасці, каментатары нагадвалі пра «ракеты, якія ляцяць з тэрыторыі Беларусі» і параўноўвалі беларусаў і расейцаў.


,,

«Трэба адзначыць, што знайшліся і тыя, хто заклікаў праводзіць выразную мяжу паміж злачынным рэжымам Лукашэнкі і беларусамі», – піша «Free Belarus Center».


«Нам шкада, што, здавалася б, канструктыўны намер стварыў падставу для канфлікту і траўмаваў самых дарагіх нам людзей. Прабачце, калі ласка», – паведамляе старонка пляцоўкі «Squat 17b», на якой павінен быў прайсці квіз.
Яўген Магда
Кантакты з дэмсіламі і разрыў з Менскам. Магда пра прызначэнне Кіевам амбасадара Кізіма навіны
Там адзначылі, што «сапраўды няўдала выбралі фокус падзеі».
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10