навіны

Расейцы перарэзалі Аўдзееўку на дзве часткі. Што вядома?

Здымак мае ілюстарцыйны характар. Украінскія вайскоўцы нясуць партрэт і труну нямецкай грамадзянкі і добраахвотніцы Дыяны Вагнэр, якая загінула на ўсходзе Украіны, падчас адпявання ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве, Украіна. 14 лютага 2024 года. (Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News)
Здымак мае ілюстарцыйны характар. Украінскія вайскоўцы нясуць партрэт і труну нямецкай грамадзянкі і добраахвотніцы Дыяны Вагнэр, якая загінула на ўсходзе Украіны, падчас адпявання ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве, Украіна. 14 лютага 2024 года. (Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 14 лютага.

«Белсат» падводзіць вынікі 721-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 14 лютага чытайце ў нашым аглядзе.
Здымак мае ілюстарцыйны характар. Украінскія вайскоўцы нясуць партрэт і труну нямецкай грамадзянкі і добраахвотніцы Дыяны Вагнэр, якая загінула на ўсходзе Украіны, падчас адпявання ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве, Украіна. 14 лютага 2024 года. (Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News)
Здымак мае ілюстарцыйны характар. Украінскія вайскоўцы нясуць партрэт і труну нямецкай грамадзянкі і добраахвотніцы Дыяны Вагнэр, якая загінула на ўсходзе Украіны, падчас адпявання ў Міхайлаўскім саборы ў Кіеве, Украіна. 14 лютага 2024 года. (Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News)
На купянскім кірунку працягваюцца баі з ваколіцах аднайменнага раённага цэнтру ў Харкаўскай вобласці. Аналітыкі праекту Deepstate гавораць, што расейскія вайскоўцы маюць частковы поспех каля сяла Іванаўка (на паўднёвым усходзе ад гораду). У гэты ж час іхныя спробы палепшыць сваё тактычнае становішча каля Сынькоўкі (на поўначы ад Купянску) былі няўдалымі. Тут жа контратакуюць украінскія вайскоўцы.
На суседнім ліманскім кірунку УС РФ ціснуць на так званым торскім выступе на поўначы Данецкай вобласці і па лініі населеных пунктаў Фёдараўка – Васюкоўка, а таксама ў ваколіцах Белагораўкі на Луганшчыне. На першым участку адзначаецца поспех расейцаў на ўсходзе ад сяла Ямпалаўка. Лінія сутыкнення патрабуе ўдакладнення. Каля Белагораўкі контратакуюць ЗСУ.
На бахмуцкім кірунку Узброеныя сілы РФ наступаюць на захадзе і поўдні ад аднайменнага раённага цэнтру ў ваколіцах населеных пунктаў Багданаўка, Іванаўскае, Клішчыеўка і Андрэеўка.
Пры гэтым у Міністэрстве абароны РФ заявілі пра адбіццё шасці атак украінцаў каля Багданаўкі, Іванаўскага, Клішчыеўкі, Андрэеўкі і Курдзюмаўкі, што ўказвае на вядзенне ЗСУ актыўнай абароны.
Праўкраінскі тэлеграм-канал «Бахмутський Балу» піша, што ў ваколіцах Багданаўкі Збройныя сілы вярнулі частку раней страчаных пазіцыяў.
У гэты ж час найбольшая наступальная актыўнасць расейскіх вайскоўцаў адзначаецца на поўначы і ўсходзе ад сяла Іванаўскае, дзе расейцы імкнуцца выйсці да хрыбту, на якім знаходзіцца суседні горад Часаў Яр.
Прарасейскі крыніцы паведамляюць пра поспехі войскаў РФ на гэтым участку фронту: тут яны прасунуліся з поўдня ад раней занятага Папоўскага лесу па лініі шырынёй да 1,5 кіламетра на глыбіню да 750 метраў.
Украінскія вайскоўцы, якія трымаюць абарону на кірунку, гавораць пра пачатак абароны самога Іванаўскага.
Складаная сітуацыя для ЗСУ фіксуецца ў Аўдзееўцы, дзе галоўны ўдар расейцаў прыпадае на поўнач гораду. Аналітыкі праекту Deepstate гавораць пра пераразанне УС РФ Індустрыяльнага праспекту – галоўнага маршруту сувязі паўночнай і паўднёвай частак Аўдзееўкі. Таксама яны занялі тэрыторыю мясцовай аўтабазы. Такім чынам горад аказаўся разрэзаны на дзве часткі.
Разам з тым расейскі ваенны эксперт Барыс Рожын паведамляе, што пры гэтым ЗСУ захоўваюць сувязь з тэрыторыяй Аўдзееўскага коксахімічнага заводу (на поўначы ад аўтабазы) цераз дзве другасныя дарогі на сяло Арлоўка.
Тэлеграм-канал «Бахмутський Демон» таксама адмаўляе атачэнне паўночнай часткі гораду, пры гэтым адзначаецца што ЗСУ пачалі выбіваць праціўніка з Індустрыяльнага праспекту.
У гэты час на поўдні Аўдзееўкі войскі РФ развіваюць наступ з тэрыторыі ўмацаванага раёну «Царська охота» у бок населенага пункту Вопытнае.
На мар’інскім кірунку, паводле Генштабу ЗСУ, цягам апошніх содняў сілы абароны краіны адбілі не менш за 27 атак каля населеных пунктаў Георгіеўка, Пабеда і Новаміхайлаўка.
У Deepstate пішуць, што расейцы маюць поспех на ўсходзе апошняга сяла, але пры гэтым ЗСУ ўдаецца наносіць праціўніку істотныя страты.
На поўдні Украіны асноўныя баявыя дзеянні лакалізуюцца на тэрыторыі Запарожскай вобласці ў ваколіцах гораду Арэхаў. Украінскае камандаванне піша пра тры безвыніковыя атакі праціўніка каля сёлаў Малая Такмачка і Работына.
Ваенкор Пегаў паведамляе пра сустрэчныя баі каля Навапрокапаўкі.
Таксама баявыя дзеянні ідуць у Херсонскай вобласці на левым беразе Дняпра, дзе ЗСУ ўтрымліваюць некалькі невялікіх плацдармаў: украінскі бок гаворыць пра пяць няўдалых штурмаў сваіх пазіцыяў з боку праціўніка.
У Галоўным Упраўленні Разведкі Міністерства Абароны Украіны заявілі пра знішчэнне расейскага вялікага дэсантнага карабля «Цезарь Куников». Сцвярджаецца, што судна Чарнаморскага флоту было атакаванае ўдарнымі марскімі дронамі «Magura V5» недалёка ад гораду Алупка ў Рэспубліцы Крым, у выніку чаго атрымала крытычныя прабоіны па левым борце і пачало тануць.
Інфармацыю пацвярджаюць прарасейскія крыніцы, але ў Міністэрстве абароны РФ самую сітуацыю пакуль не каментуюць.
Вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў». (Фота: losbarcosdeeugenio.com)
Яшчэ адзін расейскі карабель пайшоў знакамітым курсам. Што вядома пра «Цэзара Кунікава» навіны
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10