навіны

Польскія спецслужбы затрымалі ўкраінца, якога вінавацяць у планаванні дыверсіяў на замову выведкі РФ

ABW, kontrwywiad, wywiad, rosyjscy szpiedzy w Polsce, proces, służby specjalne, jak działa rosyjski wywiad w Polsce, najnowsze wiadomości, wojna na Ukrainie
ABW, kontrwywiad, wywiad, rosyjscy szpiedzy w Polsce, proces, służby specjalne, jak działa rosyjski wywiad w Polsce, najnowsze wiadomości, wojna na Ukrainie
podpis źródła zdjęcia

Ён, як сцвярджаецца, планаваў падпалы стратэгічных аб’ектаў у Вроцлаве.

У Вроцлаве 31 студзеня быў затрыманы грамадзянін Украіны, якога вінавацяць у планаванні дыверсійнай дзейнасці на тэрыторыі Польшчы на замову расейскіх спецслужбаў. Украінца затрымалі працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы, піша infosecurity24.pl, спасылаючыся на прэс-рэліз ABW.
ABW, kontrwywiad, wywiad, rosyjscy szpiedzy w Polsce, proces, służby specjalne, jak działa rosyjski wywiad w Polsce, najnowsze wiadomości, wojna na Ukrainie
ABW, kontrwywiad, wywiad, rosyjscy szpiedzy w Polsce, proces, służby specjalne, jak działa rosyjski wywiad w Polsce, najnowsze wiadomości, wojna na Ukrainie
«Агенцтва ўнутранай бяспекі атрымала інфармацыю пра тое, што грамадзянін Украіны, які дзеяў ад імя расейскіх спецслужбаў, плануе ўчыніць на тэрыторыі Польшчы захады дзеля падпалу аб’ектаў у горадзе Вроцлаве, якія месцяцца ў непасрэднай блізкасці ад элементаў інфраструктуры стратэгічнай важнасці», – цытуе выданне паведамленне ABW.
Як сцвярджаюць у Агенцтве ўнутранай бяспекі, мужчына дзеяў у складзе міжнароднай арганізаванай злачыннай групы.
Грамадзяніна Украіны затрымалі працаўнікі вроцлаўскага аддзелу ABW. Мужчыну абшукалі і выявілі доказы спланаванага злачынства.
Затрыманаму ўкраінцу выставілі абвінавачанне ва ўдзеле ў міжнароднай арганізаванай злачыннай групе, а таксама ў планаванні дыверсійнай дзейнасці на тэрыторыі Польшчы на замову расейскіх спецслужбаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Sergei Savostyanov / TASS / Forum)
Расейцу і беларусу прысудзілі ў Беластоку 4 гады зняволення за шпіёнскую дзейнасць навіны
Мужчыну агражае да 12 гадоў зняволення. Затрыманага ўзялі пад варту.
Зміцер Міраш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10