навіны

Памежная служба Украіны адрэагавала на «контртэрарыстычны» рэжым у Лельчыцкім раёне

Здымак мае ілюстрацыйны характар. У рамках рабочай паездкі ў Чаркаскую вобласць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Галоўны цэнтр падрыхтоўкі асабовага складу Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя генерал-маёра Ігара Момата, размешчаны ў вёсцы Аршанец. 20 кастрычніка 2021 годамя. (Фота: president.gov.ua / Facebook)

podpis źródła zdjęcia

КДБ вырашыў правесці вучэнні ля мяжы. Ва Украіне не бачаць пагрозы.

Украінскія памежнікі не фіксуюць актыўных дзеянняў на мяжы з Беларуссю праз рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, які ўвёў КДБ Беларусі ў Лельчыцкім раёне. Сітуацыя пад кантролем, распавёў спікер Дзяржпамежслужбы, палкоўнік Андрэй Дземчанка «Украінскай праўдзе».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. У рамках рабочай паездкі ў Чаркаскую вобласць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Галоўны цэнтр падрыхтоўкі асабовага складу Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя генерал-маёра Ігара Момата, размешчаны ў вёсцы Аршанец. 20 кастрычніка 2021 годамя. (Фота: president.gov.ua / Facebook)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. У рамках рабочай паездкі ў Чаркаскую вобласць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Галоўны цэнтр падрыхтоўкі асабовага складу Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя генерал-маёра Ігара Момата, размешчаны ў вёсцы Аршанец. 20 кастрычніка 2021 годамя. (Фота: president.gov.ua / Facebook)
«Інфармацыя аб увядзенні ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці Беларусі, якая мяжуе з мяжой Украіны, рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі больш падобная на прыцягненне ўвагі.
Паводле наяўнай інфармацыі, у гэтым раёне на тэрыторыі РБ планавалася правядзенне нейкіх чарговых бясконцых вучэнняў, якія праводзяцца ў Беларусі пастаянна. Не выключана, што гэтыя вучэнні яны вырашылі назваць контртэрарыстычным рэжымам. Аднак нейкай значнай актыўнасці па той бок мяжы мы не назіраем. Мы працягваем умацоўваць нашу мяжу і пільна яе абараняць, каб не дапусціць ніякіх правакацый», – кажа спікер Дзяржпамежслужбы Украіны.
КДБ паведаміла пра рэжым КТА 15 лютага. Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці распавяло, што праходзяць вучэнні.
У пачатку лютага прадстаўнікі беларускіх памежнікаў і ССА заявілі аб умацаванні мяжы з Украінай. Намеснік начальніка Гомельскай памежнай групы Сяргей Свянцецкі заявіў, што «можна чакаць радыкальных дзеянняў» і ўспомніў пра полк Каліноўскага.
Такія дзеянні беларускіх сілавікоў патрэбныя для таго, каб стварыць вобраз вонкавага ворага і апраўдаць рэпрэсіі ў Беларусі, распавёў «Белсату» вайскова-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка. Паводле звестак украінскіх вайсковых экспертаў, ніякай асаблівай актыўнасці з беларускага боку ля мяжы няма.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10