«Пуцін – забойца». Акцыі памяці Навальнага прайшлі ў розных гарадах свету
17.02.2024, 00:19
Удзельнікі акцыі ў памяць аб Аляксеі Навальным трымаюць яго партрэт насупраць будынку пасольства Расейскай Федэрацыі ў Варшаве пасля навінаў пра смерць Аляксея Навальнага. Варшава, Польшча. 16 лютага 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Юлія Навальная заявіла, што Уладзімір Пуцін павінен «панесці персанальную адказнасць».
У розных гарадах свету 16 лютага прайшлі акцыі памяці расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, які загінуў у калоніі.
Удзельнікі акцыі ў памяць аб Аляксеі Навальным трымаюць яго партрэт насупраць будынку пасольства Расейскай Федэрацыі ў Варшаве пасля навінаў пра смерць Аляксея Навальнага. Варшава, Польшча. 16 лютага 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Гэтак, у Варшаве пратэстоўцы сабраліся каля амбасады Расеі.
Belsat (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Віленская акцыя ў Літве пачалася ля помніка ахвярам палітычных рэпрэсіяў.
Belsat (Фота: Белсат)
У Батумі (Грузія) сабраліся не менш як 500 асобаў. Людзі неслі кветкі і знічы, выказваліся ў фармаце адкрытага мікрафону. Гучалі лозунгі «Расея будзе вольнай», «Расея будзе шчаслівай», «За нашу і вашу свабоду», «Пуцін – забойца».
Belsat (Фота: Белсат)
На акцыі ў Берліне (Нямеччына) былі, сярод іншага, лозунгі «Пуцін – тэрарыст», «Ідэя будзе жыць», патрабаванні вызвалення іншых палітвязняў.
Belsat (Фота: Ганна Русінава / Белсат)
Таксама акцыі прайшлі і ў іншых гарадах.
Пра тое, што Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што «медыкі разбіраюцца» з тым, што адбылося, і ўдакладніў, што прэзідэнту ўжо паведамілі пра смерць Навальнага.
Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады. На апошнім відэа за дзень да смерці Навальны выглядаў бадзёрым.
Жонка памерлага палітвязня Юлія Навальная на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі заявіла, што «і гэты рэжым, і Уладзімір Пуцін павінны панесці персанальную адказнасць».