навіны

Жонка Аляксея Навальнага: «Пуцін і ягоны рэжым павінны панесці адказнасць»

Юлія Навальная ўдзельнічае ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (MSC) у дзень абвяшчэння пра смерць мужа Аляксея Навальнага ў Мюнхене, Нямеччына. 16 лютага 2024 года. (Фота: Kai Pfaffenbach / AFP / East News)

podpis źródła zdjęcia

«Я хачу заклікаць усю сусветную супольнасць, каб мы разам з’ядналіся і перамаглі гэтае зло».

На Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 16 лютага выступіла Юлія Навальная – жонка Аляксея Навальнага. Яна казала пра адказнасць Уладзіміра Пуціна за меркаваную смерць мужа. Ейныя словы «Белсат» трансляваў у спецыяльным эфіры «Вот Так».
Упраўленне Федэральнай службы выканання пакаранняў у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе паведаміла 16 лютага пра смерць Аляксея Навальнага – найбольш вядомага расейскага апазіцыйнага палітыка і палітвязня.
Юлія Навальная ўдзельнічае ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (MSC) у дзень абвяшчэння пра смерць мужа Аляксея Навальнага ў Мюнхене, Нямеччына. 16 лютага 2024 года. (Фота: Kai Pfaffenbach / AFP / East News)
Юлія Навальная ўдзельнічае ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (MSC) у дзень абвяшчэння пра смерць мужа Аляксея Навальнага ў Мюнхене, Нямеччына. 16 лютага 2024 года. (Фота: Kai Pfaffenbach / AFP / East News)
Ягоная жонка Юлія Навальная выступіла на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, дзе сустракаюцца лідары краін NATO, палітыкі, вайскоўцы і бізнесмены.

,,

«Я хачу заклікаць усю сусветную супольнасць, усіх, хто знаходзіцца ў гэтай зале, людзей ва ўсім свеце, каб мы разам з’ядналіся і перамаглі гэтае зло, перамаглі жахлівы рэжым, які цяпер у Расеі, – сказала Юлія Навальная. – І гэты рэжым, і Уладзімір Пуцін павінны панесці персанальную адказнасць за ўсе тыя жахлівыя рэчы, якія яны робяць з маёй краінай, з нашай краінай, Расеяй, у апошнія гады».

Пра смерць Навальнага выказаліся замежныя лідары, у тым ліку канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак і іншыя. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наўпрост заявіў пра смерць Навальнага: «Відавочна, што яго забіў Пуцін». Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль распавёў, што «ЕЗ ускладае на расейскі рэжым аднаасобную адказнасць за гэтую трагічную смерць».
Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны. Масква, Расея. 25 снежня 2017 года. (Фота: Evgeny Feldman / Navalny Campaign / AP / East News)
«Відавочна, ён забіты Пуціным». Сусветныя лідары каментуюць смерць Навальнага навіны
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ў Telegram напісала: «Гэтая смерць – чарговы доказ, што для дыктатараў чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, у імкненні захаваць уладу пазбаўляецца ад апанентаў любымі спосабамі».
belsat.eu / ЮК

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10