навіны

ФБК: Аляксей Навальны забіты з вельмі высокай ступенню верагоднасці

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны падчас удзелу ў пасяджэнні Каўроўскага раённага суду 30 верасня 2022 года. Уладзімірская вобласць Расеі. (Фота: «Медиазона» / Telegram)
Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны падчас удзелу ў пасяджэнні Каўроўскага раённага суду 30 верасня 2022 года. Уладзімірская вобласць Расеі. (Фота: «Медиазона» / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Пакуль незалежных пацверджанняў інфармацыі пра смерць палітвязня няма.

Прадстаўнік Фонду барацьбы з карупцыяй Іван Жданаў у экстранным стрыме 16 лютага заявіў, што «Аляксей Навальны забіты з вельмі высокай ступенню верагоднасці».
Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны падчас удзелу ў пасяджэнні Каўроўскага раённага суду 30 верасня 2022 года. Уладзімірская вобласць Расеі. (Фота: «Медиазона» / Telegram)
Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны падчас удзелу ў пасяджэнні Каўроўскага раённага суду 30 верасня 2022 года. Уладзімірская вобласць Расеі. (Фота: «Медиазона» / Telegram)
«Усё ідзе да таго, што рэальна адбылося забойства Аляксея Навальнага ў турме. І яго забіў канкрэтна Пуцін», – сказаў ён.
Паводле Івана Жданава, гэта «паказальны плявок» і палітычнае забойства. Тым не менш, ён адзначыў, што ФБК працягне «змагацца з гэтым злом, нягледзячы ні на што».
Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны сядзіць побач са сваёю жонкаю Юліяй у самалёце авіякампаніі «Победа», які накіроўваецца ў Маскву перад вылетам з аэрапорту «Берлін-Шэнэфэльд» ля Берліну, Нямеччына. 17 студзеня 2021 года. (Фота: Kirill Kudryavtsev / AFP / East News)
«Пакуль трэба не здавацца». Памёр Аляксей Навальны. Якім быў шлях расейскага апазіцыянера навіны
Пры гэтым Кіра Ярмыш адзначыла, што пакуль незалежных пацверджанняў інфармацыі пра смерць палітвязня няма. Адвакат яшчэ не дабраўся да калоніі, дзе быў зняволены Навальны.
Пра тое, што Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што «медыкі разбіраюцца» з тым, што адбылося, і ўдакладніў, што прэзідэнту ўжо паведамілі пра смерць Навальнага.
Суд у Маскве адхіліў апеляцыю расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, Масква, Расея. 20 лютага 2021 года. Крыніца: прэс-служба суда
Смерць Навальнага: прапаганда кажа пра тромб і хуткую за 7 хвілінаў, але лекары не вераць навіны
Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады. На апошнім відэа за дзень да смерці Навальны выглядаў бадзёрым.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10