Лукашэнка пацвердзіў затрыманні ў Камітэце дзяржаўнага кантролю
16.02.2024, 21:18
Падчас выступу на агульным сходзе «Белкаапсаюзу» Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да старшыні КДК Васіля Герасімава.
podpis źródła zdjęcia
Пра масавыя затрыманні раней распавядала «Наша Ніва».
Падчас выступу на агульным сходзе «Белкаапсаюзу» Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму карупцыі і ўспомніў пра затрыманне супрацоўнікаў Камітэту дзяржаўнага кантролю.
Падчас выступу на агульным сходзе «Белкаапсаюзу» Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да старшыні КДК Васіля Герасімава.
«Вось гэтыя хабары і іншае. Колькі разоў паўтараю начальнікам: ну гэта не можа быць таямніцай!» – заявіў ён.
,,
Паводле Лукашэнкі, у Беларусі «тысячамі, сотнямі тысяч долараў» бяруць хабары. «Але калі ты сотню тысяч долараў узяў хабар, то вырашыў пытанне на мільёны. І гэта лягло на вашыя выдаткі», – дадаў ён.
«Не рабіце гэтага, – заклікаў чыноўнікаў самаабвешчаны кіраўнік Беларусі, – Лепш жыць вельмі дрэнна, але на свабодзе».
Потым Лукашэнка звярнуўся да старшыні КДК Васіля Герасімава, які сядзеў у залі:
,,
«Колькі ў цябе ўжо там пад следствам? Чатыры чалавекі? Тыя, якія кантралявалі разам з ім. Ніхто не пашкадаваў. Сёння ты кантралёр, заўтра ты парушыў закон – туды».
Пры гэтым дэталі гэтай карупцыйнай справы ў КДК Лукашэнка так і не раскрыў.
Раней выданне «Наша Ніва» са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі праводзіць арышты афіцэраў цэнтральнага апарату Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю і ўпраўлення ў Менску і Менскай вобласці. Распачатыя справы паводле артыкулаў 430 («Атрыманне хабараў») і 424 («Перавышэнне службовых паўнамоцтваў») КК. Затрыманыя больш як 20 асобаў, сцвярджае выданне.
2 лютага Лукашэнка прызначыў новым дырэктарам Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК чэкіста Андрэя Самбуку. Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі тады прапанаваў абмеркаваць «кадравую праблему» і надаць ДФР «пэўны кірунак, можа быць, звязаны больш з сістэмнаю працай, як у Камітэце дзяржбяспекі».