навіны

Сапелка: Для ўладаў Расеі і Беларусі чалавечае жыццё не ўяўляе каштоўнасці

Павел Сапелка, юрыст ПЦ «Вясна», які абараняў інтарэсы многіх апазіцыйных палітыкаў. Вільня, Літва. 22 кастрычніка 2021 года. (Фота: НМ / Белсат)
Павел Сапелка, юрыст ПЦ «Вясна», які абараняў інтарэсы многіх апазіцыйных палітыкаў. Вільня, Літва. 22 кастрычніка 2021 года. (Фота: НМ / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Смерць Навальнага нагадвае пра становішча, у якім знаходзяцца беларускія палітвязні.

Прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Павел Сапелка ў размове з «Белсатам» пракаментаваў смерць у калоніі расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. І выказаўся адносна паралеляў з беларускай сітуацыяй.
Павел Сапелка, юрыст ПЦ «Вясна», які абараняў інтарэсы многіх апазіцыйных палітыкаў. Вільня, Літва. 22 кастрычніка 2021 года. (Фота: НМ / Белсат)
Павел Сапелка, юрыст ПЦ «Вясна», які абараняў інтарэсы многіх апазіцыйных палітыкаў. Вільня, Літва. 22 кастрычніка 2021 года. (Фота: НМ / Белсат)
Паводле яго, смерць Аляксея Навальнага нагадвае пра тое становішча, у якім знаходзяцца беларускія палітвязні.
Святлана Ціханоўская, Павел Латушка (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Ціханоўская: Навальнага мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым навіны
«І гэта нагадвае нам пра тое, што ў любы дзень мы можам пачуць у тым жа кантэксце імя любога з паўтары тысячы палітвязняў. Асабліва ўразлівыя пры гэтым тыя, хто знаходзіцца ў стане інкамунікада, пра чый лёс мы не чуем ужо дастаткова доўгі час. Мы ведаем, што ў нас у калоніях многія людзі праз свой стан здароўя, праз узрост значна менш здольныя пераносіць гэтыя цяжкія, часам невыносныя ўмовы, чым нават той жа загінулы ў расейскай калоніі Навальны. У нашай калоніі не знаходзяцца за палярным кругам, але адміністрацыі калоніяў, падобна, пра гэта глыбока шкадуюць і ствараюць у нашых беларускіх калоніях умовы, якія можна назваць катавальнымі і якія дакладна з’яўляюцца забароненымі з пункту гледжання міжнародных абавязкаў Беларусі ў галіне правоў чалавека», – сказаў Павел Сапелка.
Ён адзначыў, што расейскія і беларускія ўлады – «гэта людзі адных перакананняў, і для іх чалавечае жыццё не ўяўляе з сябе нейкай асаблівай каштоўнасці». На ягоную думку, адрозненне паміж імі толькі ў тым, што расейскія ўлады, прынамсі, выконваюць нейкія фармальныя абавязкі.
«І мы, у адрозненне ад беларускіх выпадкаў, пачулі пра гібель палітвязня не ад сваякоў, не ад родных, не ад блізкіх, а ад афіцыйнай крыніцы. Чаго, дарэчы, мы практычна не чулі адносна нашых палітвязняў», – заявіў праваабаронца.
Аляксей Навальны. (Фота: Video screen grab. Press Office of Moscow’s Babushkinsky District Court / TASS / Forum)
У расейскай калоніі памёр Аляксей Навальны навіны
Паводле яго, стан інкамунікада, у якім знаходзяцца некаторыя беларускія палітвязні, «з’яўляецца перадумоваю для таго, каб адбылося самае горшае». Бо яны не могуць паведаміць пра свае праблемы і патрэбы, у тым ліку ў леках.
Пра тое, што Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што «медыкі разбіраюцца» з тым, што адбылося, і ўдакладніў, што прэзідэнту ўжо паведамілі пра смерць Навальнага.
Палітык Аляксей Навальны разам з жонкай Юліяй. (Фота: Evgeny Feldman / AP Photo / East News)
У апошняй публікацыі Навальны прызнаваўся ў каханні жонцы, а на відэа выглядаў бадзёрым навіны
Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады. На апошнім відэа за дзень да смерць Навальны выглядаў бадзёрым.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10