19 лютага Еўразвяз будзе думаць над рэакцыяй на смерць Навальнага
17.02.2024, 21:00
Галоўны прадстаўнік у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрапейскай камісіі Петар Стана. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Цела палітыка не аддаюць сваякам.
Справа смерці расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага будзе абмяркоўвацца 19 лютага на сустрэчы міністраў замежных справаў Еўразвязу ў Бруселі. Пра гэта паведаміў PAP 16 лютага афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Пэтэр Стана. Ён дадаў, што на гэтай сустрэчы міністры прымуць рашэнне адносна рэакцыі Еўразвязу, перадае WNP.pl.
Галоўны прадстаўнік у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрапейскай камісіі Петар Стана. (Фота: Белсат)
«Усе міністры замежных спраў 27-і краін ЕЗ сустрэнуцца, каб абмяняцца думкамі аб тым, што адбылося, і вырашыць, якой павінна быць рэакцыя Еўрапейскага Звязу», – сказаў Пэтэр Стана.
Ён дадаў, што пакуль рана казаць пра магчымыя сцэнары рэагавання. Брусель цяпер працуе над 13-м пакетам санкцыяў ЕЗ супраць Расеі за вайну ва Украіне.
Пра тое, што Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі. Цела палітыка не аддаюць сваякам.
Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады. На апошнім відэа за дзень да смерць Навальны выглядаў бадзёрым.