навіны

Смерць Аляксея Навальнага афіцыйна пацверджаная

Аляксей Навальны на акцыі «Адпускай!» у Маскве, Расея. 29 верасня 2019 года. (Фота: Антон Карлінэр / Белсат)
Аляксей Навальны на акцыі «Адпускай!» у Маскве, Расея. 29 верасня 2019 года. (Фота: Антон Карлінэр / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Маці палітыка атрымала паведамленне ад Федэральнай службы выканання пакаранняў.

Маці палітыка атрымала афіцыйнае паведамленне пра ягоную смерць. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш.
Аляксей Навальны на акцыі «Адпускай!» у Маскве, Расея. 29 верасня 2019 года. (Фота: Антон Карлінэр / Белсат)
Аляксей Навальны на акцыі «Адпускай!» у Маскве, Расея. 29 верасня 2019 года. (Фота: Антон Карлінэр / Белсат)


,,

«Аляксей Навальны забіты», – напісала Кіра Ярмыш.


Маці палітыка атрымала афіцыйнае паведамленне ад Федэральнай службы выканання пакаранняў, у якім гаворыцца, што Аляксей памёр 16 лютага ў 14:17 паводле мясцовага часу (12:17 паводле маскоўскага часу). Супрацоўнік калоніі заявіў, што цела Навальнага знаходзіцца ў Салехардзе.


,,

«Сёння ноччу ў Салехард вылецелі адвакат і маці Аляксея, каб атрымаць афіцыйнае пацверджанне смерці. Яны прыехалі да калоніі аб 11-й гадзіне раніцы па мясцовым часе, іх папрасілі пачакаць гадзіну. Яны прачакалі дзве, пасля чаго да іх выйшаў супрацоўнік калоніі і заявіў, што цела Аляксея Навальнага знаходзіцца ў Салехардзе. Яго забралі следчыя СК. Цяпер яны праводзяць з ім «даследаванні«. Пасля гэтага маці была ўручаная тэлеграма, адрасаваная ёй, дзе паведамлялася аб смерці Аляксея. Мы працягваем чакаць афіцыйнага заключэння аб смерці і выдачы цела. І мы патрабуем, каб цела Аляксея Навальнага было выдадзена ягонай сям’і неадкладна», – распавяла Кіра Ярмыш.


Удзельнікі акцыі ў памяць аб Аляксеі Навальным трымаюць яго партрэт насупраць будынку пасольства Расейскай Федэрацыі ў Варшаве пасля навін пра смерць Аляксея Навальнага. Варшава, Польшча. 16 лютага 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
«Усе масты ўжо спаленыя»: ці зможа Захад адказаць на смерць Аляксея Навальнага? навіны
Пра тое, што Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, дзе адбываў 19-гадовы тэрмін пакарання, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі. Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады. На апошнім відэа за дзень да смерці Навальны выглядаў бадзёрым. Палітык правёў у расейскай турме тры гады.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10