Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай. (Фота: tsikhanouskaya / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Святлана выказала спачуванні Юліі.
У Нямеччыне абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай – жонкай лідара расейскай апазіцыі Аляксея Навальнага, які загінуў у калоніі.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай. (Фота: tsikhanouskaya / Telegram)
Прэс-служба Ціханоўскай паведамляе, што іх сустрэча праходзіла ў закрытым рэжыме. Святлана выказала спачуванні Юліі.
Пра смерць Аляксея Навальнага было абвешчана ў той момант, калі ягоная жонка Юлія знаходзілася на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі. У мерапрыемствах канферэнцыі таксама прымала ўдзел Святлана Ціханоўская. «Гэтая смерць – чарговы доказ, што для дыктатараў чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, у імкненні захаваць уладу пазбаўляецца ад апанентаў любымі спосабамі», – заявіла абраная прэзідэнтка Беларусі, каментуючы інфармацыю пра смерць расейскага апазіцыйнага палітыка.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юліяй Навальнай. (Фота: tsikhanouskaya / Telegram)
Пра тое, што Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі.
Міжнародныя і беларускія дэмакратычныя лідары ўсклалі адказнасць за смерць палітыка на расейскія ўлады.