навіны

Святлана Ціханоўская сустрэлася з кангрэсменам Палаты прадстаўнікоў ЗША і надзела яму бел-чырвона-белую стужку

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прадстаўніком Кангрэсу ЗША Гакімам Джэфрысам падарыла яму бел-чырвона-белую стужку на памяць пра Беларусь. (Фота: здымак з відэа «Белсату»)
Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прадстаўніком Кангрэсу ЗША Гакімам Джэфрысам падарыла яму бел-чырвона-белую стужку на памяць пра Беларусь. (Фота: здымак з відэа «Белсату»)
podpis źródła zdjęcia

Таксама беларуская дэмакратычная лідарка сустрэлася з былым дзяржаўным сакратаром ЗША Гілары Клінтан.

Святлана Ціханоўская падчас Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы сустрэлася з лідарам фракцыі дэмакратычнай меншасці ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Гакімам Джэфрысам.
Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прадстаўніком Кангрэсу ЗША Гакімам Джэфрысам падарыла яму бел-чырвона-белую стужку на памяць пра Беларусь. (Фота: здымак з відэа «Белсату»)
Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прадстаўніком Кангрэсу ЗША Гакімам Джэфрысам падарыла яму бел-чырвона-белую стужку на памяць пра Беларусь. (Фота: здымак з відэа «Белсату»)
Падчас сустрэчы беларуская дэмакратычная лідарка надзела амерыканскаму палітыку на руку бел-чырвона-белую стужку на памяць пра Беларусь.
Таксама падчас сустрэчы былая спікерка Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлоўсі прэзентавала Гакіму Джэфрысу прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету ў міжнародных справах Валера Кавалеўскага.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у выпадку, калі падчас выбараў 2024 года ў ЗША перамогуць дэмакраты, менавіта Гакім Джэфрыс можа стацца спікерам Палаты прадстаўнікоў.
Святлана Ціханоўская і Гілары Клінтан падчас сустрэчы на Мюнхенскай канферэнцыі. (Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram)
Святлана Ціханоўская і Гілары Клінтан падчас сустрэчы на Мюнхенскай канферэнцыі. (Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram)
Акрамя таго, падчас канферэнцыі Святлана Ціханоўская сустрэлася з з былым дзяржаўным сакратаром і першаю лэдзі ЗША Гілары Клінтан. У якасці невялікай неспадзяванкі Ціханоўская паказала спадарыні Клінтан кадры з відэахронікі, на якой зафіксаваны прылёт Біла Клінтана і Гілары Клінтан у Менск у 1994 годзе. Падчас таго візіту Гілары Клінтан разам з жонкаю Шушкевіча развозілі гуманітарную дапамогу па дзіцячых шпіталях і сустракаліся з кіраўніком балетнай трупы Нацыянальнага тэатру Валянцінам Елізар’евым.
Нагадаем, што гэтымі днямі Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы. Дэмакратычную лідарку Беларусі запрашаюць на імпрэзу трэці год запар. Канферэнцыя збірае ў Нямеччыне асноўных палітыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для разгляду ключавых пытанняў бяспекі ў свеце.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10