навіны

Джо Байдэн наўпрост звязаў выхад ЗСУ з Аўдзееўкі з адсутнасцю дапамогі Украіне

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Вашынгтоне. (Фота: Telegram / V_Zelenskiy_official)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Вашынгтоне. (Фота: Telegram / V_Zelenskiy_official)
podpis źródła zdjęcia

Не надаваць дапамогу ўкраінцам амерыканскі прэзідэнт лічыць «неэтычным».

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас тэлефоннай гутаркі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім наўпрост звязаў выхад украінскіх вайскоўцаў з Аўдзееўкі з няздольнасцю амерыканскага Кангрэсу перадаць дапамогу Украіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Вашынгтоне. (Фота: Telegram / V_Zelenskiy_official)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Вашынгтоне. (Фота: Telegram / V_Zelenskiy_official)


,,

«Украінскія вайскоўцы выйшлі з Аўдзееўкі пасля таго, як былі вымушаныя эканоміць боепрыпасы з-за бяздзейнасці Кангрэса, што прывяло да першых прыкметных поспехаў Расеі за апошнія месяцы. Прэзідэнт Байдэн падкрэсліў неабходнасць для Кангрэса тэрмінова прыняць законапраект аб дадатковым фінансаванні нацыянальнай бяспекі для папаўнення ўкраінскіх сіл», – гаворыцца ў адпаведнай заяве, апублікаванай на сайце Белага дому.


Пазней у размове з журналістамі Джо Байдэн адзначыў, што не мае ўпэўненасці ў тым, што іншыя ўкраінскія гарады таксама не будуць захопленыя расейцамі. Ён дадаў, што не даваць дапамогу ўкраінцам «неэтычна», пасля таго як яны так адважна і гераічна ваявалі.


,,

«Ідэя, што цяпер у іх скончыліся боепрыпасы, і мы сыходзім. Я лічу гэта абсурдным. Я лічу гэта неэтычным. Я лічу, што гэта супярэчыць усяму, што мы ёсць як краіна», – сказаў Байдэн.


Нагадаем, што 17 студзеня новы галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі прыняў рашэнне вывесці ўкраінскія войскі з Аўдзееўкі. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Баі за Аўдзееўку, якая знаходзіцца ў 10 кіламетрах на паўночны захад ад Данецку, вяліся з кастрычніка 2023 года. Брытанская выведка паведамляла, што Расея, падчас спробаў захапіць горад, страціла не менш за 400 БМП і іншай цяжкой тэхнікі, а таксама вялізную колькасць вайскоўцаў.
4 лютага Сенат ЗША прадставіў законапраект, што прадугледжвае 60 мільярдаў долараў дапамогі Украіне. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікае як мага хутчэй яго прыняць, але ў Палаце прадстаўнікоў супраць.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10