Юлія Навальная: «Не здавацца – галоўны ўрок 2020 года». Ці стане яна расейскай Ціханоўскай?
19.02.2024, 23:21
Юлія Навальная, жонка зняволенага палітыка Аляксея Навальнага, пакідае Бабушкінскі раённы суд Масквы пасля пасяджэння наконт разгляду апеляцыі Навальнага на прысуд за паклёп, вынесены ў лютым за абразу ветэрана Другой сусветнай вайны. Масква, Расея. 29 красавіка 2021 года. (Фота: Kirill Kudryavtsev / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia
Юлія Навальная вырашыла працягнуць справу свайго забітага мужа.
Удава палітвязня і лідара расейскай апазіцыі Аляксея Навальнага выступіла 19 лютага з відэазваротам. Юлія Навальная паабяцала працягнуць справу мужа, забітага рэжымам Пуціна ў калоніі за Палярным кругам. Ці зможа яна аб’яднаць расейскую апазіцыю, стаць новым лідарам і надзеяй на «цудоўную Расею будучыні»?
Юлія Навальная, жонка зняволенага палітыка Аляксея Навальнага, пакідае Бабушкінскі раённы суд Масквы пасля пасяджэння наконт разгляду апеляцыі Навальнага на прысуд за паклёп, вынесены ў лютым за абразу ветэрана Другой сусветнай вайны. Масква, Расея. 29 красавіка 2021 года. (Фота: Kirill Kudryavtsev / AFP / East News)
Юлія Навальная замяняе мужа. Здаецца, ужо другі раз – пасля 20 жніўня 2020 года. Тады, у 6:40 раніцы, ёй патэлефанавала прэс-сакратарка ейнага мужа, лідара расейскай апазіцыі Аляксея Навальнага, Кіра Ярмыш і сказала, што палітыка атруцілі, таму самалёт сеў у Омску. Навальная неадкладна сабралася і выехала ў аэрапорт. Так яна ўпершыню выйшла на першы план.
Улады перашкаджалі лячэнню і абследаванням Навальнага, не давалі вывезці яго на лячэнне ў Нямеччыну, але ягоная жонка не здавалася і, мабыць, апошняй кропляй стаў ейны ліст Уладзіміру Пуціну. У тым лісце Юлія Навальная не назвала Пуціна па імені, і не прасіла, а патрабавала. Так усе ўпершыню даведаліся, што ў жонкі лідара апазіцыі моцны характар.
,,
Юлія Навальная (у дзявоцтве – Абросімава) нарадзілася ў 1976 годзе ў Маскве. Атрымаўшы эканамічную адукацыю, працавала ў банку. У 1998 годзе на адпачынку ў Турцыі пазнаёмілася з юрыстам Аляксеем Навальным, у 2000 годзе яны пажаніліся. У пары двое дзяцей: дачка Дар’я і сын Захар.
Якім быў вобраз Юліі Навальнай да атручвання яе мужа «Навічком»? Стылёвая, стрыманая бландынка, кахаючая жонка, строгая маці, верная паплечніца. Другая палова прыгожай пары, практычна мара. Яна амаль заўсёды была побач з Навальным: на мітынгах, сустрэчах з прыхільнікамі, на выбарах, у Instagram. Асабліва ў Instagram. Іх перапіска пастамі – гатовы сцэнар фільму пра каханне.
У адной з найбольш запамінальных публікацый Аляксей Навальны распавёў, што жонка выхадзіла яго: «Мяне ўжо вывелі з комы, але я нікога не пазнаю, не разумею, што адбываецца. Не гавару і не ведаю, што такое гаварыць. І ўсё маё баўленне часу ў тым, што я чакаю, калі прыйдзе яна. (…) Яна прыходзіць і становіцца галоўнай у палаце. Яна вельмі зручна папраўляе маю падушку. У яе няма ціхага спачувальнага тону. Яна кажа весела і смяецца. Яна кажа мне нешта. Калі яна побач, ідыёцкія галюцынацыі адступаюць. З ёй вельмі добра. Потым яна сыходзіць, мне становіцца сумна, і я зноў пачынаю яе чакаць. (…) Як бы ні гучала навукова-медыцынскае тлумачэнне, я дакладна ведаю на сваім досведзе: каханне лечыць і вяртае да жыцця. Юля, ты мяне выратавала, і хай гэта ўпішуць у падручнікі нейрабіялогіі».
Журналістка Яўгенія Альбац так характарызавала стасункі Навальных: «Яна – каралева. Аляксей танчыў вакол яе, нібы певень. Акрамя асабістых амбіцыяў, яму неабходна пастаянна даводзіць гэтай прыгожай жанчыне, што ён яе варты».
Ва ўспрыманні шэрагу людзей Юлія Навальная – Навальны без недахопаў: з ейнай самаахвярнасцю, мэтанакіраванасцю і супрацьстаяннем Пуціну. Але ці так гэта?
Паплечнік Навальнага Уладзімір Ашуркаў казаў, што Юлія – скала, на якой стаіць Аляксей. Іншыя дадавалі, што Юлія была рэдактарам і стылістам мужа, паловаю вобразу «палітык Навальны». Некаторыя блізкія да сям’і людзі распавядалі «Vanity Fair», што «гады бязлітаснага ціску з боку Крамля проста ператварылі інтраверсію [Юліі Навальнай] у сталь», што яна «больш сурова ацэньвае характары і менш даруе правіны», свет для яе больш чорна-белы, і яна «падобная на непераўзыдзенай брытанскай лэдзі з класічных раманаў».
Калі Навальныя вярнуліся ў Маскву 17 студзеня 2021 года і Аляксея арыштавалі, у кулуарах судоў сярод журналістаў хадзілі розныя параўнанні з іншымі моцнымі прыгажунямі – ад Клэр Андэрўуд з серыялу «Картачны дамок» і Мэры Кролі з «Абацтва Даўнтан» да Кэтрын, цяперашняй прынцэсы Ўэльскай.
Юлія Навальная заўсёды старалася трымацца ў ценю мужа і быць не палітыкам, а жонкай палітыка. Але яе некалькі разоў затрымлівалі і судзілі (прызначылі штраф за ўдзел у акцыях пратэсту), яе труцілі «Навічком» за пару месяцаў да мужа. І яна не аднойчы рэзка выказвалася ў адрас уладаў. Так, у красавіку 2021 года яна зноў патрабавала ад Пуціна неадкладна вызваліць Аляксея Навальнага, якога той «незаконна запхнуў у турму, бо баіцца палітычнай канкурэнцыі і хоча сядзець на троне да канца жыцця».
Пры ўсёй заўважнай адвазе і нязломнасці Юлія Навальная прызнавалася, што лічыць сябе баязліўкай. Але муж ёй адказваў на гэта: «Ты смелая, таму што па табе незаўважна, што ты баязліўка».
,,
«Не здавацца, – услед за мужам раіць Юлія Навальная, – гэта наогул галоўны ўрок 2020 году. Не здавацца і не расклейвацца, не шкадаваць сябе. Проста рабіць тое, што маеш, і ісці наперад, не звяртаючы ўвагі на дробязі, парады ды чужыя меркаванні».
У інтэрв’ю «Der Spiegel» у сакавіку 2023 года (пасля прысуджэння прэміі «Оскар» фільму «Навальны») Юлія Навальная адмаўляла для сябе магчымасць палітычнай кар’еры: «Я не думаю, што гэта тое, у што я хачу гуляць. Вядома, я прачытала шмат артыкулаў, прысвечаных гэтаму, але, у маім разуменні, каб удзельнічаць у выбарах і стаць палітыкам, трэба захацець гэта зрабіць. Няма асаблівага сэнсу думаць пра гэта з гледзішча замены – мой муж трапляе ў турму, і я замяняю яго».
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з Юліяй Навальнай у Мюнхене, Нямеччына. 16 лютага 2024 году. (Фота: tsikhanouskaya / Telegram)
Яна дадала: «Я захапляюся Святланай Ціханоўскай за тое, што яна робіць. Але, як я ўжо сказала, вы павінныя хацець стаць палітыкам, каб зрабіць гэта. І я зрабіла іншы выбар: мой муж – лідар апазіцыі, ён у турме, я падтрымліваю яго і прыцягваю ўвагу да ягонай сітуацыі».
Усё змянілася 16 лютага 2024 года. Юлія Навальная даведалася пра гібель мужа ў калоніі падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Свой выступ яна прысвяціла гэтай навіне.
«Я хачу, каб Пуцін, усё ягонае асяроддзе, пуцінскія сябры, ягоны ўрад ведалі, што яны панясуць за тое, што зрабілі з нашай краінай, з маёй сям’ёй і з маім мужам, адказнасць. І гэты дзень настане вельмі хутка, – заявіла Юлія Навальная. – Я хачу заклікаць усю сусветную супольнасць, усіх, хто знаходзіцца ў гэтай зале, людзей ва ўсім свеце, каб мы разам з’ядналіся і перамаглі гэтае зло. Перамаглі жахлівы рэжым, што цяпер у Расеі. І гэты рэжым, і Уладзімір Пуцін мусяць панесці персанальную адказнасць за ўсе тыя жудасныя рэчы, якія яны робяць з нашай краінай, Расеяй, у апошнія гады».
У студзені 2021-га, пасля затрымання Навальнай, палітолаг Абас Галямаў казаў, што ўлады зрабілі вялікае глупства: «У Юліі Навальнай і так магутны палітычны патэнцыял. Цяпер, пакуль Аляксей у турме, яна носьбіт гэтага, у прынцыпе, рэвалюцыйнага прозвішча. І ўжо цяпер склалася такая сітуацыя, што ў мяне як у паліттэхнолага няма ніякіх сумневаў, яна практычна ў кожнай акрузе ў Маскве на думскіх выбарах выйграе, калі яе зарэгістраваць. І ўлады працягваюць гэтую раскрутку, гэта значыць, дадаюць ёй харызмы. Чалавек, які быў затрыманы, з гледзішча пратэсту мае большую каштоўнасць, чым чалавек, які, так бы мовіць, на канапе сядзіць і з бяспечнага далёка ўсё гэта каментуе. Таму ў Юліі сёння з’явілася, эканамічнай мовай кажучы, дабаўленая вартасць».
Удзельнікі Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (MSC) апладуюць у час выступу Юліі Навальнай у дзень, калі было абвешчана пра смерць ейнага мужа Аляксея Навальнага. Мюнхен, Нямеччына. 16 лютага 2024 году. (Фота: Kai Pfaffenbach / Pool Photo / AP / East News)
Пасля забойства Аляксея Навальнага гэтая вартасць вырасла. Пасля некалькіх дзён шоку і вострага недахопу аб’яднаўчай постаці 19 лютага ўдава апазіцыянера № 1 сказала, што працягне справу свайго мужа. Яна не ўдакладніла, ці будзе прэтэндаваць на ўладу, але паабяцала расследаваць забойства Навальнага.
«Аляксей больш за ўсё на свеце любіў Расею. Настолькі глыбока і шчыра, што быў гатовы аддаць за гэта сваё жыццё. І ягонай велізарнай любові нам хопіць, каб працягнуць ягоную справу. Столькі часу, колькі трэба. Гэтак жа люта і гэтак жа смела, як гэта рабіў Аляксей.
,,
Я буду працягваць справу Аляксея Навальнага. Працягваць змагацца за нашу з вамі краіну, і я заклікаю вас стаць поплеч са мной. Нам трэба выкарыстоўваць кожную магчымасць – змагацца супраць вайны, супраць карупцыі, супраць несправядлівасці. Змагацца за сумленныя выбары і свабоду слова. Каб вярнуць нашу краіну сабе.
Расея – свабодная, мірная, шчаслівая – цудоўная Расея будучыні, пра якую так марыў мой муж. Вось што нам трэба. Я хачу жыць у такой Расеі. Я хачу, каб у ёй жылі нашы з Аляксеем дзеці. Я хачу разам з вамі яе пабудаваць – менавіта такую, якой яе ўяўляў Аляксей Навальны: поўную годнасці, справядлівасці і любові», – заклікала Юлія Навальная.
На думку палітолага Аляксандра Кынева, у ліберальным сегменце расейскай апазіцыі ў Юліі Навальнай «вельмі добры шанц стаць адной з лідзіруючых прыкметных асобаў». Але ў ролі аб’яднальніка апазіцыі ён яе не ўяўляе праз спецыфіку дэмакратычных сілаў: «адзінай апазіцыі не існавала, няма і не будзе. Ёсць лібералы, левыя – і разам быць не могуць. Дэмакратычныя сілы не заўважалі Сяргея Фургала, напрыклад. Поўнага аб’яднання не будзе, бо няма такой мэты, бо лідарам сегментаў больш выгадна быць у паасобку».
,,
Палітычная роля Юліі Навальнай можа быць даволі высокай, працягвае эксперт: у яе няма ні антырэйтынгу, ні асабістых канфліктаў – у адрозненне ад Навальнага, «які спрабаваў выпальваць вакол сябе поле». У выніку, Юліі Навальнай будзе лягчэй дамаўляцца з многімі.
«Плюс – ніша жаночай палітыкі ў Расеі абсалютна пустая, гэта можа прыцягнуць вельмі многіх, – мяркуе Аляксандр Кынеў. – Так, у расейскай палітыцы былі Галіна Старавойтава, Валерыя Навадворская, Ірына Хакамада, але аніводная з іх глабальнага рэйтынгу не мела. У Хакамады ў сярэдзіне нулявых ужо быў відавочны спад – лідарам яна не была, да яе было палярнае стаўленне з боку шмат каго. У Юліі Навальнай у гэтым плане магчымасцяў больш і яны шырэйшыя. Навадворская і Старавойтава былі вельмі нішавымі палітыкамі праз радыкальнасць поглядаў. Юлія Галяміна – маскоўскі гарадскі палітык, у маштабе Расеі вядомасць вельмі нізкая».
Якім палітыкам будзе Юлія Навальная? На думку Аляксандра Кынева, яна можа працягваць лінію Аляксея Навальнага – гэта значыць, дэмакратычны папулізм. Але эксперт падкрэслівае: «Пакуль, на бліжэйшую перспектыву, ні на якіх свабодных выбарах гэта адбівацца не можа, а ўдзелу ў рэальных выбарах не будзе. Гэта праекцыя на будучыню, якой можа і не быць».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1009 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.