навіны

Законапраект па барацьбе з «ненармальнымі адносінамі» на ўзгадненні – генпракурор

Андрэй Швед у Доме ўраду. (Фота: Генеральная прокуратура Беларуси / Telegram)
Андрэй Швед у Доме ўраду. (Фота: Генеральная прокуратура Беларуси / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Швед таксама распавёў, што злачыннасць у краіне мінімальная за апошнія пяць гадоў.

У Беларусі плануецца ўвесці адміністратыўную адказнасць за прапаганду «ненармальных адносінаў». Законапраект на стадыі ўзгадненні, распавёў генпракурор Андрэй Швед 19 лютага. Таксама ён падзяліўся звесткамі пра нізкі ўзровень злачыннасці.
Андрэй Швед у Доме ўраду. (Фота: Генеральная прокуратура Беларуси / Telegram)
Андрэй Швед у Доме ўраду. (Фота: Генеральная прокуратура Беларуси / Telegram)
«З ініцыятывы органаў пракуратуры падрыхтаваны законапраект, які прадугледжвае адміністратыўную адказнасць за прапаганду ненармальных адносінаў, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад дзяцей», – кажа Швед.
На ягоную думку, трэба «не дапускаць падобнага роду нават абмеркавання якіх-небудзь тэмаў».
Швед таксама распавёў, што ў 2023 годзе колькасць зарэгістраваных злачынстваў скарацілася на 3,6 %.


,,

«Узровень злачыннасці з’яўляецца мінімальным за апошнія пяць гадоў», – адзначае ён.


Генпракупор не мог абмінуць «экстрэмістаў». Паводле ягоных звестак, у 2023 годзе нібыта за экстрэмізм каралі ў два разы менш. Але ў суд накіравалі больш за тысячу крымінальных справаў паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў.


,,

«Пракурорамі падтрыманае дзяржаўнае абвінавачванне ў крымінальных справах дадзенай катэгорыі ў дачыненні да паўтары тысячы асобаў. Апраўдальныя прысуды судом не выносіліся», – паведаміў Швед.


Зарэгістраваных забойстваў стала на 10,4 % менш, а цяжкіх злачынстваў – на 11,9 %. Зніжэнне другога паказніка Швед тлумачыць зніжэннем збыту наркотыкаў на 11,9 %.
«Органы ўнутраных справаў арыентаваныя ў першую чаргу на выяўленне і спыненне дзейнасці буйных збытчыкаў. У выніку колькасць канфіскаваных наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў узрасла ў 4,5 разы», – сказаў ён.
А цяжкіх злачынстваў стала на 16 % больш, у асноўным за кошт махлярстваў, распавёў Швед.
Ахова папраўчай калоніі № 3 «Віцьба». (Фота: «Вясна» / spring96.org)
«BELPOL»: летась у Беларусі завялі 85 тысячаў крымінальных справаў, чвэрць – за пакражу навіны
Паводле звестак «BELPOL», у 2023 годзе было распачата больш за 85,3 тысячаў крымінальных справаў (88,6 тысячаў у 2022 годзе). Чвэрць з іх – за крадзеж. Паводле артыкулу «Забойства» зарэгістравана 223 злачынствы, у выніку якіх загінула 673 асобы. У 2022 годзе такіх злачынстваў было 255.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10