Лукашэнка адрэагаваў на расследаванне «Белсату»: Я ўвогуле не вакцынаваўся
20.02.2024, 18:07
Аляксандр Лукашэнка. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: president.gov.by)
podpis źródła zdjęcia
«Белсат» правёў расследаванне з дапамогаю ініцыятывы «Кіберпартызаны».
Аляксандр Лукашэнка 20 лютага на пашыранай нарадзе з чыноўнікамі адрэагаваў на расследаванне «Белсату» пра запас вакцынаў ад каронавіруса, які быў зроблены адмыслова для яго падчас пандэміі, перадае БелТА.
Аляксандр Лукашэнка. Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: president.gov.by)
«Я ўвогуле не вакцынаваўся. Я не вакцынаваўся, і маю пазіцыю вы ведаеце ў сувязі з гэтай пандэміяй. Тым не менш, такі інфармацыйны ўкід быў ажыццёўлены, прычым са спасылкаю на нейкія размовы лекараў, якія абмяркоўвалі, дзе схаваць вакцыну. І на што спасылаюцца? Што “Кіберпартызаны” або нехта там узламалі нейкі акаўнт, сайт або сервер», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён заявіў, што звычайныя медыкі не могуць займацца пытаннямі вакцыны для яго, бо «начальнік службы бяспекі – адзіны чалавек, які можа ведаць гэтую інфармацыю».
«Але ён упершыню чуе тое, аб чым я сказаў», – сказаў Лукашэнка.
«Белсат» з дапамогаю ініцыятывы «Кіберпартызаны» даведаўся, як падчас эпідэміі каронавіруса чыноўнікі абмяркоўвалі статыстку смяротнасці, дамаўляліся «расказваць казкі» пра прышчэпкі, называлі яшчэ жывых пацыентаў «дохлымі» і рэзервавалі расейскі «Спутник» для Лукашэнкі і ягонай сям’і. Падрабязней чытайце ў расследаванні «Белсату».