навіны

Беларусь засыпае цукрам Афрыку

На Жабінкаўскі цукровы завод дастаўляюць буракі, з якіх потым зробяць цукар. (Фота: sahar.by)
На Жабінкаўскі цукровы завод дастаўляюць буракі, з якіх потым зробяць цукар. (Фота: sahar.by)
podpis źródła zdjęcia

Якія краіны купляюць беларускі цукар.

Канцэрн «Белдзяржхарчпрам» паведаміў аб павелічэнні аб’ёмаў экспарту цукру, а таксама назваў рынкі збыту прадукту.
На Жабінкаўскі цукровы завод дастаўляюць буракі, з якіх потым зробяць цукар. (Фота: sahar.by)
На Жабінкаўскі цукровы завод дастаўляюць буракі, з якіх потым зробяць цукар. (Фота: sahar.by)
Прадпрыемствы цукровай галіны па-ранейшаму ўваходзяць у пяцёрку асноўных экспарцёраў канцэрну.
У 2023 годзе было экспартавана практычна на 105 тысяч тонаў цукру больш, чым у 2022 годзе.
Намеснік старшыні канцэрну Аляксандр Якаўчыц адзначыў, што цяпер робіцца акцэнт на адсочванне кан’юнктуры ва ўсіх краінах свету.
«Мы прадаём туды, дзе можам атрымаць максімальны прыбытак ад вытворчасці цукру. З улікам лагістыкі, гэта традыцыйна Расея. Пры гэтым таксама разглядаем і іншыя краіны», – заявіў Аляксандр Якаўчыц.
У 2023 годзе ажыццяўляліся пастаўкі цукру на новыя рынкі:
Акрамя таго, былі адноўленыя пастаўкі ў Гану і Чарнагорыю.
Тэхнічная соль, Беларуськалій. (Фота: ТПК Вендор)
Беларусь можа зарабляць мільёны долараў на солі ў Польшчу навіны
Паводле звестак UN Comtrade, летась цукар з Беларусі таксама імпартавалі Кыргызстан, Арменія, Узбекістан, Азербайджан і іншыя.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10