навіны

Дыпламаты ЕЗ прыйшлі да суда ў Менску, дзе судзяць каталіцкага верніка

Еўрапейскія дыпламаты каля Менскага гарадскога суда 21 лютага 2024 года. (Фота: Deutsche Botschaft Minsk Амбасада Нямеччыны ў Менску / Facebook)
Еўрапейскія дыпламаты каля Менскага гарадскога суда 21 лютага 2024 года. (Фота: Deutsche Botschaft Minsk Амбасада Нямеччыны ў Менску / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

«Абвінавачанні, вылучаныя супраць яго, – несправядлівасць», піша амбасада Германіі.

У Менскім гарадскім судзе 21 лютага распачаўся палітычна матываваны суд над каталіцкім вернікам Уладзіславам Беладзедам. Каля будынку суда сабраліся еўрапейская дыпламаты, каб падтрымаць мужчыну. Пра гэта паведаміла амбасада Нямеччыны ў Беларусі.
Еўрапейскія дыпламаты каля Менскага гарадскога суда 21 лютага 2024 года. (Фота: Deutsche Botschaft Minsk Амбасада Нямеччыны ў Менску / Facebook)
Еўрапейскія дыпламаты каля Менскага гарадскога суда 21 лютага 2024 года. (Фота: Deutsche Botschaft Minsk Амбасада Нямеччыны ў Менску / Facebook)
Уладзіслаў Беладзед – каталіцкі вернік, выпускнік Інстытуту тэалогіі БДУ, выкладчык катэхізісу ў менскім Архікафедральным саборы Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Ён быў затрыманы 31 траўня 2023 года за тое, што падчас мірных пратэстаў 2020 года актыўна ўдзельнічаў у агульных хрысціянскіх малітвах аб спыненні гвалту і беззаконня.
Уладзіслава абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Да крымінальнай справы яго некалькі разоў запар арыштоўвалі на 15 содняў.


,,

«Пасля 30 содняў, праведзеных на Акрэсціна, Беладзед выглядаў як чалавек, які падвяргаўся катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню. Вядома, што Уладзіслаў мае сур’ёзныя праблемы са здароўем», – пішуць праваабаронцы «Вясны».


Галоўны прадстаўнік у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрапейскай камісіі Пэтэр Стана. (Фота: Белсат)
«Рэжым будзе прыцягнуты да адказнасці». Рэакцыя Еўракамісіі на смерць Ігара Ледніка навіны
Справу разглядае суддзя Алена Ананіч.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10