навіны

«Рэжым будзе прыцягнуты да адказнасці». Рэакцыя Еўракамісіі на смерць Ігара Ледніка

Галоўны прадстаўнік у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрапейскай камісіі Пэтэр Стана. (Фота: Белсат)
Галоўны прадстаўнік у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрапейскай камісіі Пэтэр Стана. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

У Еўракамісіі разумеюць, што палітвязня фактычна забілі.

Еўракамісія адрэагавала на смерць беларускага палітвязня Ігара Ледніка. Беларускі рэжым будзе прыцягнуты да адказнасці, заявіў галоўны прадстаўнік у пытаннях вонкавай палітыкі і палітыкі бяспекі ЕК Пэтэр Стана.
Галоўны прадстаўнік у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрапейскай камісіі Пэтэр Стана. (Фота: Белсат)
Галоўны прадстаўнік у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрапейскай камісіі Пэтэр Стана. (Фота: Белсат)
«Трагічная смерць Ігара Ледніка ў турме даказвае бесчалавечны маштаб рэпрэсіяў Лукашэнкі. У Беларусі ўтрымліваецца больш за 1400 палітычных зняволеных, якія падвергліся жорсткаму абыходжанню або пазбаўленыя медычнай дапамогі. Рэжым нясе адказнасць за іхныя жыццё і здароўе і будзе прыцягнуты да адказнасці», – піша Пэтэр Стана ў Х.
У канцы студзеня Пэтэр Стана паведаміў «Белсату», што «Еўрапейскі Звяз сочыць за развіццём падзеяў і пры неабходнасці прымае новыя санкцыі». Гэта была рэакцыя еўрачыноўніка на масавыя рэпрэсіі супраць былых палітвязняў і блізкіх палітычных зняволеных.
Аднак сур’ёзных заходніх санкцыяў супраць рэжыму за тое, што ў Беларусі ёсць палітвязні, дагэтуль няма. Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў «Белсату», што дэмсілы рыхтуюць і лабіююць такія захады.
Ігар Леднік. (Фота: «Радыё Свабода»)
«Быў шчырым і прынцыповым». Якім запомніцца Ігар Леднік навіны
Загінулы ў зняволенні актывіст і журналіст Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 года і пакараны трыма гадамі зняволення паводле артыкулу 367 «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» за публікацыю ў часопісе БСДП «Пазіцыя». Пасля арышту здароўе 63-гадовага мужчыны істотна пагоршылася, яму была зробленая аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Таксама ў Ігара Ледніка была інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам, але гэта не перашкодзіла суддзі Таццяне Шоцік адправіць Ледніка за краты, дзе няма нармальнай медыцынскай дапамогі.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10