Расейская апазіцыя заклікала Еўрапарламент прызнаць нелегітымнасць Пуціна
22.02.2024, 18:44
Яўгенія Кара-Мурза
podpis źródła zdjęcia
Апазіцыянеры заклікалі пашырыць санкцыі і даводзілі: Расея – гэта не толькі пуцінскі рэжым.
У Еўрапейскім парламенце 22 лютага прайшлі слуханні пра стан расейскай апазіцыі і пра смерць у зняволенні апазіцыйнага лідара Аляксея Навальнага. Прадстаўнікі расейскай апазіцыі даводзілі: Расея – гэта не толькі пуцінскі рэжым. Яны заклікалі пашырыць санкцыі, падтрымаць Украіну і не прызнаваць перамогу Уладзіміра Пуціна на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
Слуханні пачалі з хвіліны маўчання ў памяць аб Аляксеі Навальным – адным з лідараў расейскай апазіцыі, які памёр у няволі 15 ці 16 лютага. Праціўнікі рэжыму Уладзіміра Пуціна і шматлікія еўрапейскія палітыкі называюць смерць Навальнага забойствам, адказнасць за якое ляжыць асабіста на Пуціне.
Леанід Волкаў
Паплечнік Навальнага, кіраўнік створанага ім «Фонду барацьбы з карупцыяй» Леанід Волкаў прызнаў: расейская апазіцыя яшчэ не гатовая прэзентаваць новую стратэгію, бо яшчэ перажывае страту. Ён нагадаў, што сям’і Навальнага даводзіцца змагацца нават за такую базавую рэч, як належнае годнае пахаванне. Але Волкаў паабяцаў, што барацьбу ў Расеі не спыняць.
,,
«Мы хочам бачыць, як пуцінскі рэжым распадаецца, – казаў Волкаў. – Як гэтая жорсткая і неймаверна несправядлівая пухліна на целе нашай краіны проста гніе і памірае. Для нас вельмі важна, каб Пуцін пабачыў на ўласныя вочы, каб ягоныя падначаленыя, чальцы ягонага рэжыму пабачылі, як іхная сістэма, якую будавалі ў апошнія 25 гадоў, правальваецца, а „цудоўная Расея будучыні“ Навальнага перамагае».
Ён згадаў, што ўрад Злучанага Каралеўства нядаўна наклаў санкцыі на шэсць чалавек у сувязі са смерцю Навальнага. Але гэта супрацоўнікі калоніі, у якой быў Навальны, і яны ніколі не мелі брытанскіх пашпартоў, не маюць у Каралеўстве маёмасці і ніколі не збіраліся туды падарожнічаць, таму з такіх санкцыяў смяюцца і яны, і Пуцін.
Волкаў таксама нагадаў, што каманда Навальнага даследавала, хто кантралюе грошы ў Расеі і па кім можна біць, каб ад гэтага было балюча рэжыму Пуціна. Навальны сам склаў спіс пуцінскіх алігархаў яшчэ ў 2021 годзе, затым у красавіку 2022 года ФБК склаў спіс звязаных з рэжымам Пуціна, які цяпер разросся да звыш 7000 імёнаў. Але не ўсе гэтыя людзі пад санкцыямі, хоць Еўрапарламент і ухваліў рэзалюцыю па тым спісе яшчэ ў траўні 2022 года, Еўракамісія за амаль два гады так і не прыняла захадаў па той рэзалюцыі.
,,
«Калі я мару пра найлепшы адказ, то ён такі: ідзіце па сяброў Пуціна, забярыце іхную маёмасць, якую мы знайшлі, перадайце яе ў які-небудзь Фонд памяці Навальнага, які будзе даваць найлепшую адукацыю для найлепшых журналістаў і расследавальнікаў па ўсім свеце», – прапанаваў Волкаў.
Ён спрагназаваў: людзі прыйдуць на расейскія выбары не каб прагаласаваць, а каб паказаць, што нязгодныя існуюць, што «Пуцін – не Расея, Расея – не Пуцін». Прыйдуць, нягледзячы на пагрозу таго, што проста на выбарчых участках мужчынам могуць раздаваць павесткі ў ваенкаматы.
Яўгенія Кара-Мурза
Яўгенія Кара-Мурза, дырэктарка па адвакацыі фонду «Свабодная Расея» і жонка расейскага палітычнага зняволенага Уладзіміра Кара-Мурзы, казала, што для расейскай грамадскасці смерць Навальнага – балючы ўдар па марах аб светлай будучыні. Але Навальны – не адзіны, хто нёс надзею.
Яна нагадала, што ў Расеі палітычнымі зняволенымі цяпер лічацца амаль сем сотняў чалавек, што звыш 20 тысяч чалавек былі незаконна затрыманыя з пачатку поўнамаштабнай вайны і што толькі ў 2023 годзе паўсотні чалавек памерлі ў няволі. Рэжым Пуціна вярнуў у Расею савецкія інструменты, як то катаванні, карную псіхіятрыю, сексуальны і фізічны гвалт, сталінскія тэрміны зняволення.
Палітычныя забойствы ўжо не новыя, працягнула яна: Кара-Мурза нагадала пра забойствы журналісткі Ганны Паліткоўскай у 2006 годзе і апазіцыйнага лідара Барыса Нямцова ў 2015-м, папярэднюю спробу атручвання Навальнага, два замахі на жыццё Уладзіміра Кара-Мурзы. Сапраўдныя маштабы рэпрэсіяў у Расеі невядомыя, заявіла Яўгенія Кара-Мурза, таму трэба падтрымліваць журналістаў, расследавальнікаў, праваабаронцаў.
,,
«Я заклікаю вас паставіцца больш адказна да паглыблення крызісу з узяццем закладнікаў і палітвязняў, выступіць у падтрымку палітвязняў у Расеі і таксама ў Беларусі, якія страшна пакутуюць ад рэжымаў у гэтых краінах за нязгоду з імі і за жаданне іншай будучыні для сваёй краіны, – казала Кара-Мурза. – Гэта людзі, якіх вы можаце ўратаваць. Рабіце, што можаце, каб уратаваць іх, каб яны маглі заўтра адбудаваць свае краіны і зрабіць іх дэмакратычнымі».
Яна таксама заклікала прызнаць нелегітымнасць Уладзіміра Пуціна пасля прэзідэнцкіх выбараў, запланаваных на 15–17 сакавіка 2024 года. Падставы для гэтага ёсць, бо Пуцін даў сабе права на новы тэрмін і царскія паўнамоцтвы праз фальшаваны рэферэндум 2020 года, які парушыў і расейскую Канстытуцыю, і міжнародныя законы. Да таго ж, прэзідэнцкія выбары ў Расеі будуць праводзіцца і на акупаваных тэрыторыях Украіны, дзе людзей прымушаюць прымаць расейскае грамадзянства ў абмен на гуманітарную дапамогу або лекі.
Пуцін – злачынца ў вышуку Міжнароднага крымінальнага суду, які вырас у монстра, адчуўшы сваю беспакаранасць, а не легітымны прэзідэнт ці партнёр на міжнароднай арэне, казала Кара-Мурза . Яна таксама прасіла не ставіць знак роўнасці між расейцамі і расейскім рэжымам, як гадамі прасіў ейны зняволены муж.
Віцэ-прэзідэнт фонду «Свабодная Расея» і былы віцэ-міністр энергетыкі Расеі Уладзімір Мілоў на паседжанні Еўрапарламенту. 22 лютага 2024 года. Скрыншот: Europarl.europa.eu
Віцэ-прэзідэнт фонду «Свабодная Расея» і былы віцэ-міністр энергетыкі Расеі Уладзімір Мілоў згадаў леташняе адкрытае апытанне «Russian Field» пра тое, за каго расейцы прагаласавалі б у ідэальным выпадку. Следам за Пуціным, у якога было 30 % галасоў, там ішоў зняволены на той момант Навальны з 1,7 %, а чальцы расейскага ўраду ці «сістэмнай апазіцыі» былі яшчэ ніжэй.
Таму, лічыць Мілоў, Пуцін і забіў Навальнага: бо ідэі Навальнага паспяхова канкуравалі з рэжымам Пуціна, ягонае бачанне свабоднай і мірнай Расеі «рэзанавала» з думкамі многіх расейцаў – і гэта бачна па тым, колькі людзей ускладвалі кветкі пасля смерці Навальнага, нягледзячы на пагрозу арышту. Ён згадаў чэргі па подпіс у падтрымку адзінага антываеннага патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Барыса Надзеждзіна: маўляў, чэргі за заканчэнне вайны былі, а чэргаў ахвочых паваяваць не было.
Ланцужок падзеяў перад смерцю Навальнага – абрыў любой камунікацыі са зняволеным, арышт ці выгнанне з краіны ягоных адвакатаў, высылка ў аддаленую калонію – сведчыць, што гэта было спланаванае забойства, заявіў Мілоў. І яно адбылося ў дзень адкрыцця Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, а значыць, было пасланнем.
На гэтае пасланне, на думку Мілова, некаторыя на Захадзе пабаяцца адказваць прызнаннем Пуціна нелегітымным, бо трэба ж размаўляць з Пуціным. Але Пуцін размаўляе так: захачу – заб’ю, захачу – нападу на іншую краіну.
,,
«Бяздзеянне мае значэнне, – падкрэсліў Мілоў. – Любое бяздзеянне замест адказу на брутальнае непрыхаванае забойства Аляксея Навальнага, любое бяздзеянне ў адказ на працяг пуцінскай агрэсіі супраць Украіны будзе ўспрынятае Пуціным як знак слабасці. Гэта такая мова, якую ён разумее».
Хоць Еўразвяз увёў эканамічныя санкцыі, толькі менш за дзве тысячы чалавек з Расеі пад санкцыямі, а гэта, паводле Мілова, нішто. Людзі ў кіраўніцтве Расеі лічаць, што санкцыі ўводзяць толькі супраць вярхушкі, а з другім-трэцім эшалонам улады нічога не будзе. Таму ён заклікаў пашырыць і персанальныя санкцыі, каб даць сігнал: адказнасць надыдзе.
Выступы расейскіх апазіцыянераў каментаваў шэраг дэпутатаў Еўрапартаменту.
Так, латвійская дэпутатка Сандра Калніетэ з Еўрапейскай народнай партыі заклікала рабіць з пуцінскім рэжымам тое, што рабіў прэзідэнт Злучаных Штатаў Рональд Рэйган з Савецкім Саюзам, і падтрымліваць Украіну, колькі спатрэбіцца. Яна падтрымала заклік не прызнаваць легітымнасць Пуціна і нагадала, чым скончыліся спробы ўлагодзіць Адольфа Гітлера перад Другой сусветнай вайной.
Польскі дэпутат Владзімеж Цімашэвіч з Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў заклікаў патрабаваць міжнародных экспертаў да расследавання смерці Навальнага і ўспрымаць імаверную адмову як прызнанне віны Пуціным. Ён дадаў, што «найменшае, што можам зрабіць» – гэта прыняць санкцыі па спісе Навальнага, але еўрапейцам трэба больш рабіць у сваіх краінах, каб пераканаць грамадзянаў у крымінальным характары рэжыму Пуціна.
Французскі дэпутат Бэрнар Гета з групы «Абнавіць Еўропу» заклікаў ніколі не блытаць Пуціна і ягоную кліку з расейскімі людзьмі. Ён расказаў, што на ўласныя вочы бачыў, як абуджалася Расея, і назваў няправільнай думку аб тым, што праз нейкую генетычную анамалію расейцы не прымуць дэмакратыю. Дэпутат таксама заклікаў не даць Пуціну перамагчы Украіну, а зрабіць гэта можна праз канкрэтныя крокі па пастаўках зброі, у тым ліку самалётаў «F-16».
Польская дэпутатка Анна Фатыга з групы «Еўрапейскія кансерватары і рэфарматары» нагадала, што дзесяцігоддзямі папярэджвала пра злачынную сутнасць рэжыма Пуціна. Яна расказала, што занепакоеная лёсам вязняў пуцінскага рэжыму і ў Расеі, і за яе межамі – у тым ліку экс-прэзідэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі. Дэпутатка заклікала ўвесці санкцыі, нават шырэйшыя за спіс Навальнага, і дадала, што сапраўдныя змены чакаюць Расею толькі пасля паразы ў вайне ва Украіне.
Балгарскі дэпутат Александар Аляксандраў-Ярданоў заявіў, што пуцінскі рэжым – зло, якое мусіць быць абсалютна і безумоўна ізаляванае, заклікаў дапамагчы расейскай апазіцыі ў ізаляванні гэтага зла і ў спробах змяніць думкі расейцаў, якія галасуюць за дыктатара.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.