навіны

Хрэнін у 2025 годзе плануе правесці ў Беларусі супольныя вучэнні з Расеяй

Лётна-тактычныя вучэнні Узброеных сілаў Беларусі і Расеі на Берасцейскім палігоне. 26 студзеня 2023 года. (Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь / Telegram)
Лётна-тактычныя вучэнні Узброеных сілаў Беларусі і Расеі на Берасцейскім палігоне. 26 студзеня 2023 года. (Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Летась іх правесці не атрымалася.

Вучэнні рэгіянальнай групоўкі войскаў Расеі і Беларусі пройдуць на беларускай тэрыторыі ў 2025 годзе. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу «Россия 24» заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Лётна-тактычныя вучэнні Узброеных сілаў Беларусі і Расеі на Берасцейскім палігоне. 26 студзеня 2023 года. (Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь / Telegram)
Лётна-тактычныя вучэнні Узброеных сілаў Беларусі і Расеі на Берасцейскім палігоне. 26 студзеня 2023 года. (Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь / Telegram)
«Пастанова прынятая ў 2009 годзе нашымі прэзідэнтамі, што кожныя два гады на тэрыторыі адной з краінаў будуць праводзіць нейкае вучэнне… Наступнае вучэнне пройдзе ў 2025 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», – сказаў Хрэнін.
Сумесныя стратэгічныя вучэнні Узброеных сілаў РФ і Беларусі праводзяцца раз на два гады згодна з пастановаю кіраўнікоў краінаў ад 29 верасня 2009 года. Кожныя 4 гады іх праводзяць на тэрыторыі Беларусі пад назваю «Захад».
Паводле Хрэніна, летась таксама прайшлі такія вучэнні, але – «незаўважна».
Аднак у 2023 годзе беларуска-расейскія вучэнні «Захад» не праводзіліся. Пра гэта паведаміў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу. Брытанская выведка паведамляла, што вучэнні былі адмененыя праз праблемы, з якімі Расея сутыкнулася ва Украіне.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10