Тадэвуш Кандрусевіч са святарамі ды вернікамі на Акрэсціна. (Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by)
podpis źródła zdjęcia
Каталіцкаму іерарху 78 гадоў.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца ў шпіталі. Пра гэта 21 лютага паведаміў мітрапаліт Юзаф Станеўскі падчас вячэрняй імшы ў менскай архікатэдры, піша «Хрысціянская візія».
Тадэвуш Кандрусевіч са святарамі ды вернікамі на Акрэсціна. (Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by)
Прычына шпіталізацыі іерарха не паведамляецца.
Мітрапаліт Юзаф Станеўскі прасіў усіх вернікаў маліцца за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Нічога экстраннага не здарылася – шпіталізацыя зʼяўляецца планавай, удакладнілі «Katolik.life» у Курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Арцыбіскупу Кандрусевічу 78 гадоў. У 1989 годзе ён быў прызначаны біскупам Менскім. Праз два гады яго перавялі на епіскапскую кафедру ў Маскву. У 2007 годзе вярнуўся ў Беларусь і стаў мітрапалітам Менска-Магілёўскім. У 2015 годзе ўзначаліў Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў Беларусі.
За падзеі жніўня 2020 года мітрапаліт крытыкаваў дзеянні ўладаў і сілавікоў, прыходзіў з малітваю да сценаў Акрэсціна. У выніку 31 жніўня памежнікі не прапусцілі арцыбіскупа Кандрусевіча, які выехаў на некаторы час у Польшчу, у Беларусь без тлумачэння прычынаў. Неўзабаве МУС прызнала пашпарт іерарха несапраўдным. Таксама Лукашэнка некалькі разоў абвінаваціў Кандрусевіча ў тым, што той выязджаў у Польшчу «для кансультацыяў». 24 снежня пры пасярэдніцтве Ватыкану ўлады дазволілі Кандрусевічу вярнуцца ў Беларусь. Аднак ужо 3 студзеня 2021 года іерарх сышоў у адстаўку.
У 2021 годзе Цэнтр беларускай салідарнасці зладзіў уручэнне прэміі «Global Belarusian Solidarity Award». У намінацыі «З верай у сэрцы» перамог каталіцкі мітрапаліт Кандрусевіч.