навіны

Фінал Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы прайшоў у Беластоцкім тэатры лялек

У Беластоцкім тэатры лялек прайшоў фінал Дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы. Беласток, Польшча. 20 лютага 2024 года. (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
У Беластоцкім тэатры лялек прайшоў фінал Дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы. Беласток, Польшча. 20 лютага 2024 года. (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Арганізатар конкурсу – фонд «Тутака», адзін з інфармацыйных партнёраў – «Белсат».

Фінал Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы прайшоў 21 лютага. Ужо трэці год запар яго прымае Беластоцкі тэатр лялек. Арганізатар конкурсу – фонд «Тутака», адзін з інфармацыйных партнёраў – «Белсат».
У Беластоцкім тэатры лялек прайшоў фінал Дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы. Беласток, Польшча. 20 лютага 2024 года. (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
У Беластоцкім тэатры лялек прайшоў фінал Дэкламатарскага конкурсу да дня роднай мовы. Беласток, Польшча. 20 лютага 2024 года. (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
Гэтым разам конкурс быў больш мабільным, арганізатары правялі адборачныя туры, і ў фінал патрапілі сапраўды самыя годныя – 26 канкурсантаў.
У журы былі запрошаныя: Міра Лукша, журналістка тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва»; Наста Кудасава, паэтка і перакладчыца; Андрэй Саўчанка, актор, рэжысёр, кіраўнік «Тутэйшага тэатру»; і Магдалена Таранта, акторка Уроцлаўскага сучаснага тэатру. У якасці вядоўцы выступіла Хрысціна Дробыш. Цікава, што тэатр, які прыняў імпрэзу, месціцца на вуліцы Каліноўскага.
Пераможцамі конкурсу сталі: у катэгорыі 5–8 гадоў – Стэфан Лісічонак; у катэгорыі 9–12 гадоў – Клімент Латышонак; у катэгорыі 13–17 гадоў – Зоф’я Галубоўская; у катэгорыі 18+ – Аксана Марко. У новай катэгорыі «Мастацкае відэа» перамог блогер Валер Руселік.
Belsat (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
Belsat (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
Сябра журы, паэтка і перакладчыца Наста Кудасава ў размове з «Белсатам» прызналася, што яна прыемна здзіўленая мерапрыемствам:


,,

«Узровень, які паказалі ўдзельнікі конкурсу, вельмі высокі. Мяне некаторыя здзівілі выбарам тэкстаў, такіх складаных, глыбокіх, яны былі вельмі разнастайныя. Я ўражаная, першы раз у гэтым журы».


Кіраўнік фонду «Тутака» Павел Станкевіч адзначае, што дэкламатарскі конкурс становіцца добрай традыцыяй і пастаянна развіваецца:
«У беларусаў ёсць жаданне паспрабаваць свае сілы на сцэне, у творчасці, і мы даём ім такую магчымасць. І яшчэ – актыўна адзначыць Дзень роднай мовы. Таксама варта заўважыць, што мы знаходзімся на Падляшшы, гэта частка беларускай культуры».
Belsat (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
Belsat (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
Актор Васіль Калач упершыню браў удзел у конкурсе, і хаця не перамог, не шкадуе, што паспрабаваў:


,,

«Гэта важная і слушная падзея для беларускай супольнасці на ўсёй беларускамоўнай прасторы. Такіх конкурсаў павінна быць шмат, і браць у іх удзел – гэта гонар для кожнага беларуса. Я ўдзельнічаю ў намінацыі мастацкае відэа і прадстаўляю белы верш майго аўтарства».


Дырэктар Цэнтру беларускай культуры Анатоль Вап падчас адкрыцця конкурсу падкрэсліў важнасць захавання роднай мовы: «Трэба ведаць, якая наша родная мова, бо па абодва бакі польска-беларускай мяжы не ўсё так адназначна і не ўсё так проста. Таму вельмі важна, каб мы карысталіся сваёй роднай мовай. Думалі пра яе і рабілі ўсё, каб яна была жывой. У Дзень роднай мовы трэба нам паказаць, што гэта частка нашай асобы і беларускай тоеснасці. І гэта паказваюць удзельнікі Дэкламатарскага конкурсу».
Belsat (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
Belsat (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
Падтрымалі конкурс і мясцовыя ўлады, у прыватнасці, падляскі ваявода Яцэк Бжазоўскі:
«Тое, што вы робіце, – важна і цікава. І вельмі добра, што Падляшша багатае шматлікімі культурамі, і гэта стварае абсалютны феномен нашага рэгіёну. І не толькі ў плане гістарычнай перспектывы, але і стварае культурны дыялог паміж рознымі народамі, якія тут жывуць».
Таксама ўлады Беластоку паабяцалі падтрымліваць іншыя беларускія ініцыятывы, а правядзенне Дэкламатарскага конкурсу плануецца праз год.
АС belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10