навіны

Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы

Медаль Францыска Скарыны ад Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі, якім узнагародзілі выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы. (Фота: Сabinetbelarus / Instagram)
Медаль Францыска Скарыны ад Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі, якім узнагародзілі выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы. (Фота: Сabinetbelarus / Instagram)
podpis źródła zdjęcia

Адзначаныя асобы атрымаюць медалі Францыска Скарыны і «Гонар і Годнасць».

З нагоды Дня роднай мовы Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы.
Медаль Францыска Скарыны ад Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі, якім узнагародзілі выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы. (Фота: Сabinetbelarus / Instagram)
Медаль Францыска Скарыны ад Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі, якім узнагародзілі выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы. (Фота: Сabinetbelarus / Instagram)
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаныя мовазнаўца Вінцук Вячорка, грамадска-палітычны дзеяч, паэт, празаік Уладзімір Някляеў, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, перакладчык, журналіст Сяргей Шупа і яшчэ чатыры асобы, імёны якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.
Медалём «Гонар і Годнасць» узнагароджаныя доктар філалагічных навук Ніна Баршчэўская, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, паэтэса і перакладчыца Ванда Марцінш, гісторык, выдавец Андрэй Янушкевіч і яшчэ дзве асобы, імёны якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.
Усе кандыдатуры для ўзнагароджання былі прадстаўленыя Камісіяй па ўзнагародах пры кабінеце.


,,

«Вельмі радая, што ў Дзень роднай мовы Кабінет ухваліў прапанову Камісіі па ўзнагародах і прыняў рашэнне адзначыць медалямі такіх выбітных людзей. Кожны і кожная з іх зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы, гэта прафесіяналы сваёй справы. Па кожнай з кандыдатур Камісія па ўзнагародах прагаласавала аднагалосна. Шчыра віншую ўсіх узнагароджаных, а з імі і ўсіх прыхільнікаў беларускай мовы, бо толькі нашымі агульнымі высілкамі яна будзе жыць і развівацца!» – адзначыла прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык.


Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10