навіны

Расейцы з «Ураганаў» абстралялі сяло на Данеччыне: 1 чалавек забіты, 9 атрымалі раненні

Расейцы абстралялі сяло Канстанцінопальскае Данецкай вобласці. (Фота: VadimFilashkin_donoda / Telegram)

podpis źródła zdjęcia

Сярод параненых – чатыры падлеткі.

Расейскія вайскоўцы 22 лютага каля 16.00 ударылі з РСЗА «Ураган» па цэнтры сяла Канстанцінопальскае Пакроўскага раёну Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляе Данецкая абласная пракуратура.
Расейцы абстралялі сяло Канстанцінопальскае Данецкай вобласці. (Фота: VadimFilashkin_donoda / Telegram)
Расейцы абстралялі сяло Канстанцінопальскае Данецкай вобласці. (Фота: VadimFilashkin_donoda / Telegram)
У выніку абстрэлу загінуў мужчына, які ў той момант ехаў у аўтамабілі. Атрымалі раненні рознай цяжкасці 9 чалавек, у тым ліку чатыры падлеткі – 12, 14, 15 і 16 гадоў. Непаўналетнія падчас абстрэлу гулялі на вуліцы.
Расейцы абстралялі сяло Канстанцінопальскае Данецкай вобласці. (Фота: VadimFilashkin_donoda / Telegram)
Расейцы абстралялі сяло Канстанцінопальскае Данецкай вобласці. (Фота: VadimFilashkin_donoda / Telegram)
Таксама былі пашкоджаныя дамы.
Паводле кіраўніка Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Вадзіма Філашкіна, у паселішча трапіла 13 снарадаў. Пракуратура распачала крымінальную справу паводле артыкулу «парушэнне законаў і звычаяў вайны».
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10