навіны

Прасоўванні расейцаў на поўдні і ўсходзе. Што адбываецца ва Украіне?

Ваеннаслужачы 65-й асобнай механізаванай брыгады Сухапутных войскаў ЗСУ запускае беспілотнік у небе каля населенага пункта Работына ў Запарожскай вобласці, Украіна. 21 лютага 2024 года. (Фота: Dmytro SmolienkoUkrinform / ddp images / Forum)
Ваеннаслужачы 65-й асобнай механізаванай брыгады Сухапутных войскаў ЗСУ запускае беспілотнік у небе каля населенага пункта Работына ў Запарожскай вобласці, Украіна. 21 лютага 2024 года. (Фота: Dmytro SmolienkoUkrinform / ddp images / Forum)
podpis źródła zdjęcia
«Белсат» падводзіць вынікі 729-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 22 лютага чытайце ў нашым аглядзе.
Ваеннаслужачы 65-й асобнай механізаванай брыгады Сухапутных войскаў ЗСУ запускае беспілотнік у небе каля населенага пункта Работына ў Запарожскай вобласці, Украіна. 21 лютага 2024 года. (Фота: Dmytro SmolienkoUkrinform / ddp images / Forum)
Ваеннаслужачы 65-й асобнай механізаванай брыгады Сухапутных войскаў ЗСУ запускае беспілотнік у небе каля населенага пункта Работына ў Запарожскай вобласці, Украіна. 21 лютага 2024 года. (Фота: Dmytro SmolienkoUkrinform / ddp images / Forum)
У Купянскім раёне Харкаўскай вобласці працягваюцца сустрэчныя баі ў ваколіцах сяла Сынькоўка. Праўкраінскі тэлеграм-канал «Офіцер» піша, што ЗСУ маюць пэўныя поспехі з перспектывай для развіцця. Пры гэтым назіраецца змяншэнне колькасці войскаў РФ, што ўскосна ўказвае на адсутнасць у іх бліжэйшых планаў на маштабныя наступальныя аперацыі.
Таксама, паводле Генштабу ЗСУ, на купянскім кірунку ідуць баі каля сяла Табаеўка: тут расейскія вайскоўцы цягам апошніх содняў тройчы атакавалі, але прасунуцца не здолелі.
На ліманскім кірунку расейцы наступалі на так званым торскім выступе і каля сяла Выемка на поўначы Данецкай вобласці.
Тэлеграм-канал «Говорять Снайпер» піша, што на першым участку УС РФ прасунуліся ў лясным масіве з поўначы ад сяла Ямпалаўка. Таксама яны намагаюцца праціснуцца да Цернаў.
«Офіцер» паведамляе, што сітуацыя на торскім выступе складаная для ЗСУ, паколькі праціўнік кідае ў бой усе наяўныя сілы.
На бахмуцкім кірунку ініцыятыва таксама застаецца за Узброенымі сіламі РФ, якія наступаюць на захадзе і поўдні ад аднайменнага раённага цэнтру, імкнучыся выйсці да суседняга гораду Часаў Яр.
Ва ўкраінскім камандаванні паведамілі пра адбіццё атак праціўніка каля населеных пунктаў Клішчыеўка і Маёрск.
Войскоўцы ЗСУ, якія трымаюць абарону на кірунку, гавораць, што таксама расейцы пры падтрымцы цяжкай тэхнікі наступалі ў бок Багданаўкі і Іванаўскага: на асобных участках яны крыху прасунуліся, на іншых – паспяхова контратакавалі ЗСУ. Пры гэтым УС РФ маюць істотную перавагу ў авіяцыі, артылерыі, якія б’юць па пазіцыях украінцаў.
Байцы 46-й аэрамабільнай брыгады ЗСУ мяркуюць, што войскі РФ на бахмуцкім кірунку паспрабуюць выйсці да Часавага Яру з паўночнага флангу цераз сяло Грыгораўка, абышоўшы такім чынам пазіцыі сілаў абароны ў Багданаўцы, Іванаўскім і Клішчыеўцы.
На аўдзееўскім кірунку, паводле Генштабу ЗСУ, сілы абароны краіны адбілі не менш за 19 атак праціўніка каля населеных пунктаў Стэпавое, Ластачкіна, Севернае, Первамайскае і Невельскае.
У гэты ж час прарасейскі тэлеграм-канал «Два майора» піша, што войскі РФ паступова выраўноўваюць лінію фронту каля сяла Ластачкіна.
На суседнім мар’інскім кірунку расейцы ціснуць каля Георгіеўкі, Пабеды і Новаміхайлаўкі.
Аналітыкі праекту Deepstate гавораць аб прасоўваннях УС РФ каля Георгіеўкі. а таксама пацвярджаюць захоп імі Пабеды.
Канал «Два майора» піша, што каля апошняга сяла ЗСУ занялі абарону на тэрыторыі прылеглых фермаў.
Украінскія вайскоўцы гавораць, што пасля захопу Пабеды расейцы могуць пачаць рухацца ў бок Канстанцінаўкі, што ў выпадку поспеху вымусіць Збройныя сілы адысці з Новаміхайлаўкі, каб пазбегнуць атачэння.
На паўднёвым захадзе Данецкай вобласці Узброеныя сілы РФ адзначыліся атакай з поўдня ад сяла Залатая Ніва, але сілы абароны Украіны ўтрымалі свае пазіцыі.
У Запарожскай вобласці баявыя дзеянні па-ранейшаму лакалізуюцца на выступе па фронце з поўдня ад гораду Арэхаў.
Тэлеграм-канал «Говорять Снайпер» паведамляе, што войскі РФ прасунуліся клінам з усходу ад сяла Работына і замацаваліся на новых пазіцыях.
Між тым прарасейскі «Рыбарь» сцвярджае, што поспехі УС РФ больш істотныя: яны выраўнялі лінію кантролю на ўчастку шырынёй пяць кіламетраў на глыбіню да паўкіламетра (паміж сёламі Работына і Вэрбовае), а таксама зайшлі ў самое Работына, дзе баі ідуць у цэнтральнай частцы населенага пункту побач з будынкам мясцовай школы.
У гэты ж час расейскі ваенкор Сямён Пегаў гаворыць, што баі на гэтым участку фронту маюць сустрэчы характар. Пры гэтым адзначаецца, што ЗСУ валодаюць дастатковай колькасцю боепрыпасаў і рэзерваў, што дазваляе ім упэўнена абараняцца на прылеглых да Работына вышынях.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10