навіны

Генпракурор Андрэй Швед: Неанацызм засеў у галовах пэўнай часткі моладзі

Андрэй Швед выступае перад студэнтамі БДУ, 22 лютага 2024 году. (Фота: prokuraturabelarus / Telegram)
Андрэй Швед выступае перад студэнтамі БДУ, 22 лютага 2024 году. (Фота: prokuraturabelarus / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Швед распавёў пра «баявое крыло неанацыстаў» у Беларусі.

Генеральны пракурор Андрэй Швед, выступаючы перад студэнтамі БДУ з прапагандысцкай прамовай, заявіў, што ў 2020 годзе на вуліцах Беларусі «дзейнічала баявое крыло з неанацыстаў». Пра гэта піша БелТА.
Андрэй Швед выступае перад студэнтамі БДУ, 22 лютага 2024 году. (Фота: prokuraturabelarus / Telegram)
Андрэй Швед выступае перад студэнтамі БДУ, 22 лютага 2024 году. (Фота: prokuraturabelarus / Telegram)
Як заявіў Швед студэнтам БДУ, у 2020 годзе ў Беларусі была спроба арганізаваць каляровую рэвалюцыю.
«Калі ж мы сталі аналізаваць матэрыялы першых крымінальных справаў, звязаных са спробай дзяржаўнага перавароту і экстрэмізмам (нагадаем, у апошнія гады слова «экстрэмізм» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваюць выключна для абазначэння любых праяваў іншадумства – заўв. «Белсат»), мы ўбачылі, што на вуліцах дзейнічала баявое крыло з неанацыстаў», – падкрэсліў Генеральны пракурор.
«Гэтая сітуацыя выклікала здзіўленне. Няўжо ў нашай Беларусі ёсць неанацысты? Высветлілася, што так. Да снежня 2020 года ўжо было каля сотні абвінавачаных паводле крымінальных справаў, якія адкрыта прапагандавалі сваё пазітыўнае стаўленне да фашызму і нацызму, да самой ідэі, якая, здавалася нам, у 1945 годзе была знішчаная.


,,

Стала відавочным, што неанацызм, на жаль, засеў у галовах пэўнай часткі моладзі», – заявіў Швед.


Таму, паводле Генпракурора, улады вырашылі звярнуцца да тэмы Вялікай Айчыннай вайны і распачаць крымінальную справу «Аб генацыдзе». Як заявіў Швед, «вынікамі следства пацвярджаецца тэза, што нацызм жывы» і з’яўляецца «ідэалагічнай платформай і часткай дзяржаўнай палітыкі ЗША і Еўразвязу ў адносінах да Беларусі».
Belsat
У Беларусі з 2020 года за «нацысцкую сімволіку» судзілі больш за 650 чалавек навіны
Вядома, што ўлады цяпер выкарыстоўваюць тэму Другой сусветнай вайны і абвінавачванні ў «неанацызме» ў прапагандысцкіх мэтах, каб распальваць нянавісць да праціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і апраўдваць масавыя рэпрэсіі ў Беларусі.
Паняцці «распаўсюд нацысцкай сімволікі» і «рэабілітацыя нацызму» трактуюцца сілавікамі і судамі надзвычай шырока. Напрыклад, у 2021 годзе віцебскага краязнаўца Віктара Барысенкава пакаралі 7 соднямі адміністратыўнага арышту за публікацыю архіўнага фотаздымка часоў Другой сусветнай вайны.
У 2023 годзе ў Пінскім раёне быў затрыманы мясцовы жыхар, які публікаваў чорна-белыя гістарычныя фатаграфіі, на якіх прысутнічала свастыка, а таксама паставіў на аватар у Telegram эмблему батальёна «Азоў», які ўваходзіць у склад ЗСУ.
Нібыта за «рэабілітацыю нацызму» былі асуджаныя палітвязні Мікіта Бруй (стрыечны праўнук Якуба Коласа) і Аляксандр Румко.
Мастак Алесь Пушкін. (Фота: mediazona.by)
Мастак, перформер, акцыяніст, палітвязень. Памёр Алесь Пушкін, які нічога не баяўся, акрамя Бога навіны
Вінавацілі ў «рэабілітацыі нацызму» таксама мастака Алеся Пушкіна, які загінуў у зняволенні.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10