навіны

Азаронак і Вячорка зоймуць дэпутацкія крэслы?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рыгор Азаронак. Менск, Беларусь. 21 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рыгор Азаронак. Менск, Беларусь. 21 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Пры канкурэнцыі 2,4 чалавека на кожнае з 110 цёплых крэслаў няцяжка прадказаць персанальны склад «якбыпарламента».

Не толькі Азаронак і Вячорка, але і Кавалькова маюць усе шанцы атрымаць месцы ў беларускім «якбыпарламенце». Такую выснову можна зрабіць, уважліва прааналізаваўшы прадстаўленыя выбаршчыкам спісы кандыдатаў у дэпутаты.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рыгор Азаронак. Менск, Беларусь. 21 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рыгор Азаронак. Менск, Беларусь. 21 сакавіка 2021 года. (Фота: Белсат)


Больш за тое, пры канкурэнцыі на ўзроўні 2,4 чалавека на кожнае з 110 цёплых крэслаў зусім няцяжка зрабіць абгрунтаванае прадказанне наконт будучага персанальнага складу гэтага «органу».
Сумневы выклікаюць толькі вынікі выбараў у асобных акругах, дзе за месца «змагаюцца» не проста прадстаўнікі адной партыі (такое на гэтых выбарах сустракаецца часта), але і аднолькавых жыццёвых траекторыяў.
Я б вельмі хацеў паглядзець на дэбаты па акрузе № 68 (Салігорск), дзе ў эпічным баі сышліся дзве дамы. Абедзве прадстаўляюць адну і тую ж фантомную Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці і абедзве з’яўляюцца кіраўніцамі навучальных установаў – школы і каледжа. Вельмі б хацелася ўбачыць, як яны будуць спрачацца пра будучыню Радзімы. І выбарнікам на гэтым участку зайздросціць, вядома, не даводзіцца…
Поўныя вынікі «аналізу» прадстаўлены вышэй, і абяцаныя Вячорка і Азаронак там ёсць. Як ёсць і Кавалькова… Паглядзіце ўважліва.
Аляксандр Кныровіч / ВВ belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10