навіны

Да +14 ℃: якім будзе надвор'е ў апошнія дні зімы

Няміга. Менск, Беларусь. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Няміга. Менск, Беларусь. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Скрозь аблокі нарэшце пачне выглядаць сонца.

Канец лютага і пачатак сакавіка пройдуць пад знакам адлігі, сярэдняя тэмпература перавысіць норму на 6 – 8 ºС, абыдзецца без істотных ападкаў. Такі прагноз зрабіў сіноптык Дзмітрый Рабаў.
Няміга. Менск, Беларусь. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Няміга. Менск, Беларусь. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Пераважаць стане антыцыкланальны характар надворʼя: прасцей кажучы, у большасці раёнаў будзе ўмераная цеплыня, а скрозь аблокі нарэшце пачне выглядаць сонца.
На пачатку тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву малаактыўнага атмасфернага фронту з захаду Еўропы, які прывядзе да невялікіх кароткачасовых дажджоў.
Уначы будзе ад +1 °C па ўсходзе да +8 °C па паўднёвым захадзе. Днём у панядзелак, 26 лютага, чакаецца ад +3 °C па ўсходзе да зусім вясновых +14 °C па паўднёвым захадзе.
Пасля пахмурнага панядзелка надворʼе пачне паляпшацца. Уначы, зрэшты, на ўсходзе яшчэ можа быць слабы мінус (ад -1 °C, максімум жа па краіне – да +6 °C па захадзе). А вось днём працягне разлівацца цяпло: у аўторак – +6… 12 °C, у сераду – +5… 14 °C.
У другой палове тыдня беларусаў чакае пераменная воблачнасць без ападкаў. Але тэмпературныя максімумы ўжо не такія вялікія. Ноччу будзе -1… +5 °C. Днём у чацвер – +5… 10 °C, у пятніцу – і зусім толькі да +5 °C.
У наступныя выходныя папярэдне будзе воблачна з праясненнямі. У большасці раёнаў абыдзецца без ападкаў. Уначы тэмпература ўпадзе ад -3 °C па ўсходзе, максімум – да +3 °C па захадзе. У сярэдзіне дня ў суботу – +6… 9 °C, у нядзелю – да +8 °C.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10