навіны

ЗСУ выйшлі з сяла Ластачкіна пад Аўдзееўкай. Што вядома?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы рыхтуюць зброю падчас вучэнняў паблізу лініі фронту ў Данецкай вобласці, Украіна. 23 лютага 2024 года. (Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы рыхтуюць зброю падчас вучэнняў паблізу лініі фронту ў Данецкай вобласці, Украіна. 23 лютага 2024 года. (Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 24 лютага.

«Белсат» падводзіць вынікі 731-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 24 лютага чытайце ў нашым аглядзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы рыхтуюць зброю падчас вучэнняў паблізу лініі фронту ў Данецкай вобласці, Украіна. 23 лютага 2024 года. (Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы рыхтуюць зброю падчас вучэнняў паблізу лініі фронту ў Данецкай вобласці, Украіна. 23 лютага 2024 года. (Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News)
На паўночным усходзе Харкаўскай вобласці Узброеныя сілы РФ штурмуюць ваколіцы сяла Сынькоўка. Украінскія вайскоўцы, якія трымаюць абарону на гэтым участку фронту, называюць сітуацыю цяжкай, але кантраляванай: праціўнік мае істотную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, а таксама ў артылерыі, але пакуль не можа прасунуцца.
Пры гэтым самыя ЗСУ контратакуюць, імкнучыся адкінуць расейцаў далей ад населенага пункту.
На суседнім ліманскім кірунку, паводле ўкраінскага камандавання, войскі РФ цягам содняў двойчы атакавалі каля сяла Церны на поўначы Данецкай вобласці, але поспеху не дасягнулі.
Таксама ёсць паведамленні, што расейцы актывізаваліся на самым поўдні кірунку на ўчастку паміж населенымі пунктамі Фёдараўка і Васюкоўка: тут праводзяцца лакальныя атакі, разлічаныя на выяўленне слабых месцаў у абароне ЗСУ.
Больш складаная для ўкраінцаў сітуацыя фіксуецца на бахмуцкім кірунку, дзе праціўнік наступае на захадзе і поўдні ад аднайменнага раённага цэнтру, імкнучыся выйсці да суседняга гораду Часаў Яр.
Расейскі ваенкор Сямён Пегаў піша, што баі ідуць каля сёлаў Багданаўка, Іванаўскае і Клішчыеўка, прычым на першым участку яны маюць сустрэчны характар.
Прарасейскі тэлеграм-канал «Рыбарь» паведамляе, што УС РФ выбілі ўкраінцаў з вышыняў на поўначы ад Іванаўскага, а таксама прасунуліся на ўсходзе самога населенага пункту. Пры гэтым адзначаецца, што паўночная частка сяла пад кантролем ЗСУ або ў так званай шэрай зоне, бо знаходзіцца нізіне і прастрэльваецца з усіх бакоў.
Тэлеграм-канал «НгП раZVедка» сцвярджае, што войскі РФ выбілі ўкраінцаў з другой лініі абароны, і цяпер баі ідуць у цэнтры Іванаўскага.
У гэты ж час праўкраінскі «Говорять Снайпер» піша, што спробы расейцаў зайсці ў цэнтральную частку сяла былі няўдалыя, і пакуль сілы абароны Украіны стрымліваюць праціўніка на ўскрайках Іванаўскага.
На аўдзееўскім кірунку расейскія вайскоўцы развіваюць поспех на захадзе ад аднайменнага гораду.
«Говорять Снайпер» піша, што ЗСУ выйшлі з сяла Ластачкіна. Інфармацыю пацвярджае іншая праўкраінская крыніца – тэлеграм-канал «Офіцер». Адзначаецца, што расейцы кантралявалі флангі, што пагражала ЗСУ атачэннем.
«Рыбарь» паведамляе, што акрамя гэтага расейцы занялі Стэпавое (на паўночным захадзе ад Аўдзееўкі) і выйшлі да ўскрайкаў Невельскага (на паўднёвым захадзе ад гораду).
Ініцыятыва Узброеных сілаў РФ захоўваецца і на суседнім мар’інскім кірунку. Паводле Генштабу ЗСУ, толькі за апошнія содні сілы абароны краіны адбілі не менш за 44 атакі каля сёлаў Георгіеўка, Пабеда і Новаміхайлаўка.
Вайскоўцы 46-й аэрамабільнай брыгады ЗСУ пішуць, што таксама расейцы пачалі штурм Краснагораўкі з боку Невельскага і Мар’інкі. Такім чынам яны разлічваюць атачыць населены пункт з поўначы і поўдня.
Аналітыкі праекту Deepstate гавораць, што ўкраінцы адкінулі праціўніка з аднаго ўчастку каля Новаміхайлаўкі.
На паўднёвым захадзе Данецкай вобласці актыўнасць расейскіх вайскоўцаў захоўваецца каля сяла Прыютнае. «Рыбарь» піша, што войскі РФ выбілі ўкраінцаў з балак Грушаватая і Куцая на поўначы ад населенага пункту. Крыніца мяркуе, што гэты тактычны поспех паляпшае становішча расейцаў на гэтым участку фронту.
У Запарожскай вобласці баявыя дзеянні па-ранейшаму лакалізуюцца на выступе па фронце з поўдня ад гораду Арэхаў. Прарасейскія крыніцы пішуць, што расейцы прасунуліся ў сяле Работына і занялі руіны мясцовай школы, што вымусіла ЗСУ адысці ў паўночную частку населенага пункту.
Між тым тэлеграм-канал «Говорять Снайпер» піша, што невялікая групка расейцаў, якая зайшла ў Работына, была знішчаная, і цяпер сяло застаецца пад украінскім кантролем.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10