навіны

Цела Аляксея Навальнага аддалі ягонай маці

Акцыя памяці Аляксея Навальнага ў Вільні, Літва. 16 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
Акцыя памяці Аляксея Навальнага ў Вільні, Літва. 16 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Вялікі дзякуй усім, хто патрабаваў гэтага разам з намі».

Прэс-сакратарка Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш паведаміла, што цела палітыка аддалі ягонай маці. Гэта адбылося на дзявяты дзень пасля смерці апазіцыянера ў калоніі.
Акцыя памяці Аляксея Навальнага ў Вільні, Літва. 16 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
Акцыя памяці Аляксея Навальнага ў Вільні, Літва. 16 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)


,,

«Цела Аляксея аддалі маці. Вялікі дзякуй усім, хто патрабаваў гэтага разам з намі», – напісала прэс-сакратарка Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш у сваім акаўнце ў сацсетцы X.com.


Яна ўдакладніла, што маці палітыка Людміла Навальная яшчэ ў Салехардзе.
«Пахаванне яшчэ наперадзе. Мы не ведаем, ці будзе ўлада перашкаджаць правесці іх так, як таго хоча сям’я і як таго заслугоўвае Аляксей», – дадала Ярмыш.
Belsat
Маці Навальнага кажа, што ўлады хочуць правесці пахаванне таемна. Ёй пагражаюць навіны
Расейскія ўлады паведамілі пра смерць Аляксея Навальнага 16 лютага. Палітык сканаў у калоніі ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Ягоныя паплечнікі ўпэўненыя, што гэта было забойства.
Маці спадара Аляксея спачатку нават не казалі, куды адвезлі цела. Потым, як апавяла Людміла Навальная, следчы пачаў яе шантажаваць, патрабаваў, каб развітанне было таемным, іначай палітвязня пахаваюць наўпрост на тэрыторыі калоніі.
У сацсетках пачалася акцыя з патрабаваннем аддаць маці цела сына, адмысловы зварот запісала і нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.
Belsat
«Я буду працягваць справу Аляксея Навальнага». Жонка памерлага ў калоніі палітыка кінула выклік Пуціну навіны
Чаму памёр Навальны, дакладна не вядома. У адмысловай даведцы пазначана: «Прычыны смерці – натуральныя». Раней улады казалі пра «сіндром раптоўнай смерці».
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10